Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
Навіны : Чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2023/5/6 5:40:00 (1056 прочтений)

З 28 красавіка па 7 мая ў Аланіі (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату.
У бліскавічнай праграме, якая адбылася 29 красавіка, Ігар Міхальчанка заваяваў золата, Арцём Ціханаў - бронзу! Лепшай сярод жанчын стала Вікторыя Нікалаева, яна чацвёртая.
30 красавіка прайшла хуткая праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Ігар Міхальчанка і Вера Хвашчынская! Андрэй Валюк і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры!
У класічнай праграме ў скарбонцы нашай зборнай чатыры медалі - золата заваявала Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк заняў другое месца, Ігар Міхальчанка і Паліна Петрусёва - трэція!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў з бліскучым выступленнем!
Склад зборнай Беларусі далей.

Мужчыны: мгр Ігар Міхальчанка (Ваўкавыск), мгр Андрэй Валюк (Мінск), мм Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), мгр Аляксей Куніца (Мінск), мгр Уладзіслаў Валюк (Мінск).
Жанчыны: мгр Вікторыя Нікалаева (Мінск), мгр Вера Хвашчынская (Бабруйск), мф Дар'я Нікіфарава (Мінск), мм Эма Саўрас (Гродна), мм Паліна Петрусёва (Мінск), мм Марыя Часнакова (Мінск).

Версия для печати Отправить эту статью другу Создать из статьи PDF-файл
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы