З 1 па 11 лістапада ў Аланіі (Турцыя) адбыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64. 2 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнкай свету стала Яўгенія Швед! Серабро на рахунку Уладзіслава Валюка і Івана Невара, бронза – Вікторыі Нікалаевай і Марка Акуловіча! У хуткай праграме, якая прайшла 3 лістапада, золата выйграла Вікторыя Нікалаева! Уладзіслаў Валюк і Павел Бокі сталі сярэбранымі прызёрамі, Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Мілана Лапчук – бронзавымі! У класічнай праграме чэмпіёнамі свету сталі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Павел Бокі, сярэбраныя медалі выйгралі Марыя Тараніна і Эя Кахно, бронзавыя – Арцём Ціханаў і Іван Невар! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Юніёры да 27 год: Уладзіслаў Валюк (Мінск) Юніёркі да 27 год: Марыя Тараніна, Аляксандра Спірына, Паліна Петрусёва (усе – Мінск) Юніёры да 20 год: Яўген Жукоўскі (Мінск), Данііл Лапчук (Гомель) Юніёркі да 20 год: Вікторыя Нікалаева (Мінск) Кадэты: Арцём Ціханаў (Ваўкавыск), Іван Бародзіч, Марк Акуловіч (абодва – Мінск) Кадэткі: Яўгенія Швед (Мінск), Інга Барашка (Гомель) Мінікадэты: Павел Бокі (Мінск) Мінікадэткі: Юлія Швед, Дар’я Волкава (абедзве – Мінск) Надзеі (юнакі): Іван Невар (Орша), Міхаіл Усціменка (Рэчыца) Надзеі (дзяўчаты): Эя Кахно, Ганна Забалотскіх, Марыя Атрошанка, Вера Шуранава (усе – Мінск), Вікторыя Мятла (Віцебск) Малодшыя надзеі (дзяўчынкі): Мілана Лапчук (Гомель), Варвара Ваяводава (Мінск) |