З 30 красавіка па 7 мая ў п.Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64.
Па выніках чэмпіянатаў па бліскавічнай і хуткай гульні Міхаіл Семянюк, Аляксандра Спірына, Яна Лазовік, Вікторыя Нікалаева і Яўгенія Швед сталі двухразовымі чэмпіёнамі Еўропы! На рахунку Аляксея Куніцы золата і бронза, Дар'і Нікіфаравай і Івана Латушкіна па два серабра, Івана Трубнікава дзве бронзы!
У класічнай праграме залатыя медалі выйгралі Міхаіл Семянюк, Вікторыя Нікалаева, Іван Латушкін і Яўгенія Швед! Аляксей Куніца, Аляксандра Спірына, Яна Лазовік і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Афіцыйная старонка чэмпіяната.
Склад зборнай Беларусі далей. |