З 28 кастрычніка па 8 лістапада ў Манаўгаце (Турцыя) прайшоў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64. 29 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі свету сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, бронза — Георгія Тараніна, Марыі Таранінай, Юліі Швед і Ганны Забалоцкіх! У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 30 кастрычніка, залаты медаль выйграла Вікторыя Нікалаева! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх, бронзавым — Марат Леў! 1 лістапада прайшоў камандны чэмпіянат свету па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат. Нашыя юнакі (Іван Бародзіч, Павел Бокі, Міхаіл Усціменка) занялі трэцяе месца, дзяўчаты (Інга Барашка, Эя Кахно, Ганна Забалоцкіх) — чацвёртае. У класічнай праграме першае месца занялі Марат Леў і Ганна Забалоцкіх! Юлія Швед стала трэцяй! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3666 слов(а,о) еще
З 28 кастрычніка па 5 лістапада ў Манаўгаце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2025". Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам бліскавічнай праграмы (бліц) па рускіх шашках і бронзавым у бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках! Міжнародны гросмайстар Арцём Ціханаў заняў трэцяе месца ў хуткай праграме! З 13 па 16 кастрычніка ў Гомелі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь праходзілі міжнародныя камандныя спаборніцтвы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г.н. і маладзей "Залатая восень". Перамагла каманда г.Гомеля (Мікіта Пінчук, Сяргей Астапаў, Данііл Свірыдаў, Інга Барашка, трэнер - Ганна Барашка). Першая ліга чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па шашках-100 праходзіла з 22 па 28 верасня ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10). З 20 па 27 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі дзевяць спартсменаў. У класічнай праграме другое месца заняў мгр Георгій Таранін. У жаночым заліку мгр Вікторыя Нікалаева стала другой, мм Марыя Тараніна - трэцяй. Віншуем! У бліскавічнай праграме бронза на рахунку мгр Андрэя Валюка. У заліку сярод жанчын тройка прызёраў аказалася беларускай: мф Яўгенія Швед першая, мгр Вікторыя Нікалаева другая, мм Марыя Тараніна трэцяя. Віншуем! З 14 па 18 ліпеня ў аг. Жыровічы (Слонімскі раён) прайшоў ХV рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамог майстар спорту Мікалай Кадзеснікаў. З 4 па 6 ліпеня праходзілі II міжнародныя спаборніцтвы па шашках-64 “Орша Мастэрс”. Перамог міжнародны гросмайстар Георгій Таранін.
З 23 па 29 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі XXXVI адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2025". Перамог міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін. Фотагалерэя, фота Канстанціна Чымірова, палажэнне аб правядзенні. З 10 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2025". Нашу краіну прадстаўлялі міжнародныя гросмайстры Андрэй Валюк, Аляксей Куніца, Арцём Ціханаў і майстар ІДФ Яўгенія Швед. У бліскавічнай праграме ў скарбонцы беларускіх спартсменаў два золата: Андрэй Валюк перамог сярод мужчын, Яўгенія Швед - сярод жанчын! У хуткай праграме бронзавым прызёрам стаў Андрэй Валюк! У класічнай праграме свой другі залаты медаль выйграла Яўгенія Швед! Віншуем! З 20 па 29 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64. 21 красавіка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, Паўла Бокага і Ганны Забалоцкіх, бронза — Міхаіла Усціменкі і Кіры Рагозінай! У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 22 красавіка, залатыя медалі выйгралі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Павел Бокі і Міхаіл Усціменка, бронзавымі — Георгий Таранін, Марат Леў, Вераніка Целяўная і Максім Фядосаў! Пераможцамі класічнай праграмы чэмпіянату сталі Вікторыя Нікалаева, Марат Леў, Павел Бокі і Ганна Забалоцкіх! Другое месца занялі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Міхаіл Усціменка! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3217 слов(а,о) еще
|




