Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 11 12 13 (14) 15 16 17 ... 21 »
Сообщений marny в 2021/12/4 20:10:00 (819 прочли)
З 28 лістапада па 5 снежня ў г.Шклярска Парэмба (Польшча) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100. 4 снежня закончылася класічная праграма. У скарбонцы нашай зборнай два медалі - золата Марыі Часнаковай (юніёркі) і серабро Дар'і Нікіфаравай (кадэткі)! 5 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнам свету стаў Георгій Выдзерка (кадэты), Яўген Жукоўскі (кадэты) - сярэбраны прызёр, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед (міні-кадэткі) - бронзавыя. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату, склад зборнай Беларусі.
Сообщений marny в 2021/11/21 19:40:00 (653 прочли)
З 15 па 21 лістапада ў Картрэйку (Бельгія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-100 сярод моладзі да 27 гадоў. Бліскуча згулялі беларусы ў класічнай праграме. Яна Якубовіч і Дзмітрый Немец сталі чэмпіёнамі, Паліна Петрусёва заваявала сярэбраны медаль! У бліскавічнай праграме золата на рахунку Яны Якубовіч, Дзмітрый Немец на трэцім месцы! У апошні дзень адбыліся спаборніцтвы па хуткай гульні. Сваё трэцяе золата заваявала Яна Якубовіч і стала абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы! Бронза на рахунку Паліны Петрусёвай. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Сайт чэмпіянату -https://eku27.be
Сообщений marny в 2021/10/8 15:30:00 (845 прочли)
З 10 па 11 кастрычніка ў К'янчана-Тэрме (Італія) адбыўся чэмпіянат Еўропы па шашках-100 (рапід, бліц). Вынікі (рапід): жанчыны, мужчыны. Вольга Федаровіч - бронзавы прызёр! Віншуем! Вынікі (бліц): жанчыны, мужчыны. Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 1062 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2021/10/7 15:40:00 (927 прочли)
З 4 па 9 кастрычніка ў К'янчана-Тэрме (Італія) праходзіў камандны чэмпіянат Еўропы па шашках-100. У праграме спаборніцтвы ў класічнай, бліскавічнай і хуткай праграмах. Падрабязнасці далей.
Читать дальше... | 2771 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2021/9/19 15:20:00 (846 прочли)
З 1 па 8 жніўня на платформе www.vint.ee праходзіў другі анлайн Кубак Еўропы па шашках-100 (бліц, рапід) сярод моладзі ў пяці ўзроставых групах. Палажэнне. 18 верасня Еўрапейская канфедэрацыя шашак аб'явіла афіцыйныя вынікі. У скарбонцы зборнай Беларусі два сярэбраныя медалі ў бліскавічнай праграме, яны на рахунку Паліны Петрусёвай (G27) і Вікторыі Нікалаевай (G17). Склад зборнай Беларусі.
Сообщений marny в 2021/9/18 19:00:00 (906 прочли)
З 10 па 19 верасня ў Курэмаа (Эстонія) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64. У праграме адбыліся спаборніцтвы ў хуткай, бліскавічнай і класічнай праграмах. 11 верасня адбылася хуткая праграма. У жаночым турніры ўвесь п'едэстал занялі беларускі - Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч і Паліна Петрусёва! Ігар Міхальчанка стаў трэцім сярод мужчын! У бліскавічнай праграме, якая прайшла 12 верасня, залатыя медалі выйгралі Паліна Петрусёва і Ігар Міхальчанка! Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Андрэй Валюк - бронзавым! 18 верасня закончылася класічная праграма. Ізноў беларускі занялі ўвесь п'едэстал сярод жанчын - чэмпіёнкай Еўропы стала Яна Якубовіч, Вера Хвашчынская - другая, Эма Саўрас - трэцяя! У мужчынскім турніры перамог Ігар Міхальчанка! Віншуем! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 1998 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2021/8/30 12:00:00 (1547 прочли)
З 20 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату. У хуткай праграме, якая адбылася 21 жніўня, чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Яна Якубовіч, Дар'я Нікіфарава і Яўгенія Швед! Марат Леў, Аляксандра Спірына, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Алеся Масюк - сярэбраныя прызёры, Уладзіслаў Валюк, Анастасія Сакалова, Інга Барашка і Юлія Швед - бронзавыя! 22 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Пераможцамі сталі Георгій Выдзерка, Яна Якубовіч, Аляксандра Сіняк і Яўгенія Швед! На другім месцы Віталь Новікаў, Марат Леў, Марыя Часнакова, Дар'я Нікіфарава і Інга Барашка, на трэцім Уладзіслаў Валюк, Аляксей Паўлючэнка, Арцём Гутан і Паліна Петрусёва! 23 жніўня праходзіў камандны чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні (у складзе каманды спартсмены да 17, 14 і 11 год). Зборная Беларусі (Дар'я Нікіфарава, Яўгенія Швед, Дар'я Нарчук) перамагла ў турніры сярод дзяўчат, юнакі (Георгій Выдзерка, Марк Акуловіч, Аляксей Паўлючэнка) сталі другімі! 30 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Георгій Выдзерка, Аляксей Паўлючэнка, Паліна Петрусёва, Марыя Часнакова, Вікторыя Нікалаева і Яўгенія Швед! Уладзіслаў Валюк, Захар Шыбакоў, Марат Леў, Аляксандра Спірына і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры, Алеся Масюк - бронзавы! Зборная Беларусі стала лепшай у камандным заліку па выніках класічнай праграмы! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 4476 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2021/8/29 15:20:00 (793 прочли)
З 24 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў камандны чэмпіянат свету па шашках-64. У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Яна Якубовіч) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Аляксей Куніца) зборныя Беларусі. 25 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Мужчынская зборная заваявала золата, жаночая - серабро! У класічнай праграме, якая праходзіла з 27 па 29 жніўня, зборныя Беларусі зрабілі залаты дубль! Віншуем! Старонка чэмпіянату.
Сообщений marny в 2021/7/24 12:20:00 (2218 прочли)
З 20 па 24 ліпеня ў в. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІ міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Вынікі: галоўны турнір, юнацкі турнір. Палажэнне.
Сообщений marny в 2021/7/14 13:30:00 (787 прочли)
З 28 чэрвеня па 14 ліпеня ў Таліне (Эстонія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-100 сярод мужчын і жанчын. У жаночым турніры Вольга Федаровіч заняла шостае месца, Дар'я Федаровіч - восьмае. У мужчынскім турніры Аляксею Куніцы крыху не хапіла для выхаду ў фінальны этап. Чэмпіёнамі свету сталі прадстаўнікі Расіі Матрона Нагавіцына і Аляксандр Шварцман. Афіцыйная старонка чэмпіянату.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы