З 1 па 8 жніўня прайшоў першы анлайн Кубак Еўропы сярод моладзі па шашках-100 (бліц, рапід). Аб'яўлены афіцыйныя вынікі.
У турнірах па бліцу на рахунку нашых спартсменаў 6 медалёў - пераможцамі сталі Ўладзіслаў Валюк (Ю26) і Дар'я Нікіфарава (Д13), сярэбраным прызёрам - Сцяпан Дарашэнка (Ю16), бронзавымі - Яна Якубовіч (Д19), Марыя Часнакова (Д16) і Георгій Выдзерка (Ю13).
Яшчэ 3 медалі ў скарбонцы нашай зборнай у рапідзе. Сцяпан Дарашэнка (Ю16) заваяваў золата, Юрый Цімановіч (Ю26) - серабро, Дар'я Нікіфарава (Д13) - бронзу.
У Кубку Еўропы ўдзельнічала больш за 600 ігракоў з 14 краін.
Заяўка Беларусі.
З 21 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100.
Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам! На жаль, у фінале ў драматычнай барацьбе наша каманда саступіла Манголіі - 3-5, 4-4.
У 1/2 фінала зборная Беларусі была мацней за Ўкраіну - 6-2, 3-5, у 1/4 фінала перамагла Латвію з лікам 4-4, 5-3.
Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_518/
Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_517/
Мужчынская каманда Беларусі выбыла на стадыі 1/8 фінала, дзе прайграла камандзе Гвінеі-Бісау з лікам 3-5, 4-4. На папярэднім этапе 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца.
Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_491/
Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_492/
17 чэрвеня госцем праграмы "Спортфоліа" на Радыё "Сталіца" быў міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк. З'явіўся запіс эфіру -https://radiostalica.by/upload/iblock/987/9870c1296d3d950fb9e9303a1a9add5e.mp3
Традыцыйны міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма, які меў адбыцца з 8 па 12 ліпеня ў Жыровічах, адменены.
З 2 траўня па 30 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў міжнародны анлайн-турнір па шашках-100 сярод клубаў PCBEST Cup, у якім прынялі ўдзел 29 каманд з Беларусі, Бельгіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў і Польшчы. Падрабязнасці далей.
Читать дальше... | 2926 слов(а,о) еще
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org адбыўся матч Амерыка - Еўропа па шашках-100, які прайшоў па схевенінгенскай сістэме ў фармаце 10 на 10. Зборная Еўропы атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 111-89.
У матчы прынялі ўдзел дзейсны чэмпіён Еўропы сярод мужчын Міхаіл Семянюк і абсалютная чэмпіёнка Еўропы 2019 года сярод юніёрак Яна Якубовіч, якія па выніку 10 тураў набралі 12 і 8 ачкоў адпаведна. За каманду Амерыкі 6 партый правёў экс-гамяльчанін Ігар Рыбакоў, які цяпер прадстаўляе ЗША.
Вынікі, партыі і фота -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_394/
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org прайшоў турнір па міжнародных шашках сярод юнакоў і дзяўчат 2004 г.н. і маладзей Daminator16, у якім прынялі ўдзел 50 спартсменаў з 7 краін - Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Эстоніі і Беларусі.
У турніры сярод дзяўчат Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Дар'я Нікіфарава - бронзавым!
Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_387/cross_table_acc_places&23.html
Сярод юнакоў лепшым стаў Георгій Выдзерка - сёмае месца.
Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_386/cross_table_acc_places&25.html
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
9-10 траўня на платформе playok.com адбыўся міжнародны анлайн-турнір па шашках-64 Кубак Перамогі, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын, жанчын, юнакоў і дзяўчат да 9, 11, 14, 17 год і сабралі 540 спартсменаў з 24 краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.
На рахунку нашай моладзі 5 медалёў. Пераможцамі сталі Дар'я Нікіфарава (Д14, Мінск) і Аляксей Паўлючэнка (Ю9, Мінск), Марат Леў (Ю17, Слонім) і Юлія Швед (Д9, Мінск) - сярэбраныя прызёры, Ілля Астаф'еў (Ю17, Слонім) - бронзавы.
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Поўныя вынікі на старонцы Міжнароднай федэрацыі шашак IDF -https://idf64.org/ru/2020/online-victory-cup-in-draughts-64-dedicated-to-the-75th-anniversary-of-victory-in-the-world-war-ii/
На нявызначаны тэрмін пераносіцца юнацкі міжнародны турнір па шашках-64 "Гомельская вясна", які меў адбыцца з 15 па 17 траўня.
З 10 па 12 красавіка ў Слоніме мелі адбыцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата. Спаборніцтвы пераносяцца на нявызначаны тэрмін.
|