З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org адбыўся матч Амерыка - Еўропа па шашках-100, які прайшоў па схевенінгенскай сістэме ў фармаце 10 на 10. Зборная Еўропы атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 111-89.
У матчы прынялі ўдзел дзейсны чэмпіён Еўропы сярод мужчын Міхаіл Семянюк і абсалютная чэмпіёнка Еўропы 2019 года сярод юніёрак Яна Якубовіч, якія па выніку 10 тураў набралі 12 і 8 ачкоў адпаведна. За каманду Амерыкі 6 партый правёў экс-гамяльчанін Ігар Рыбакоў, які цяпер прадстаўляе ЗША.
Вынікі, партыі і фота -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_394/
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
З 17 па 20 траўня на платформе lidraughts.org прайшоў турнір па міжнародных шашках сярод юнакоў і дзяўчат 2004 г.н. і маладзей Daminator16, у якім прынялі ўдзел 50 спартсменаў з 7 краін - Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Эстоніі і Беларусі.
У турніры сярод дзяўчат Вікторыя Нікалаева стала сярэбраным прызёрам, Дар'я Нікіфарава - бронзавым!
Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_387/cross_table_acc_places&23.html
Сярод юнакоў лепшым стаў Георгій Выдзерка - сёмае месца.
Вынікі -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_386/cross_table_acc_places&25.html
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
9-10 траўня на платформе playok.com адбыўся міжнародны анлайн-турнір па шашках-64 Кубак Перамогі, прысвечаны 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын, жанчын, юнакоў і дзяўчат да 9, 11, 14, 17 год і сабралі 540 спартсменаў з 24 краін Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Еўропы.
На рахунку нашай моладзі 5 медалёў. Пераможцамі сталі Дар'я Нікіфарава (Д14, Мінск) і Аляксей Паўлючэнка (Ю9, Мінск), Марат Леў (Ю17, Слонім) і Юлія Швед (Д9, Мінск) - сярэбраныя прызёры, Ілля Астаф'еў (Ю17, Слонім) - бронзавы.
Сюжэт тэлекампаніі СТБ.
Поўныя вынікі на старонцы Міжнароднай федэрацыі шашак IDF -https://idf64.org/ru/2020/online-victory-cup-in-draughts-64-dedicated-to-the-75th-anniversary-of-victory-in-the-world-war-ii/
На нявызначаны тэрмін пераносіцца юнацкі міжнародны турнір па шашках-64 "Гомельская вясна", які меў адбыцца з 15 па 17 траўня.
З 10 па 12 красавіка ў Слоніме мелі адбыцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата. Спаборніцтвы пераносяцца на нявызначаны тэрмін.
З 29 лютага па 1 сакавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2012 г.н. і маладзей.
Рэгламент, сканы табліц.
ФОТА, фота прызёраў.
Выніковыя табліцы:
дзяўчаты 2012 г.н. і маладзей
юнакі 2012 г.н. і маладзей
З 15 па 21 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 (моладзь 1994-2000 гг.н., юніёры, юніёркі 2001-2003, юнакі і дзяўчаты 2004-2006, 2007-2009, 2010 г.н. і маладзей), у якім прынялі удзел 150 спартсменаў з усіх абласцей краіны.
Фота прызёраў.
Рэгламент, расклад тураў, сканы табліц.
Выніковыя табліцы:
дзяўчаты 2010 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2007-09 гг.н.
дзяўчаты 2004-06 гг.н.
юніёркі 2001-03 гг.н.
моладзь 1994-2000 гг.н.
юнакі 2010 г.н. і маладзей
юнакі 2007-09 гг.н.
юнакі 2004-06 гг.н.
юніёры 2001-03 гг.н.
моладзь 1994-2000 гг.н.
17 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбылося першынство Беларусі па шашках-64 у бліскавічнай праграме (моладзь 1994-2000 гг.н., юніёры, юніёркі 2001-2003, юнакі і дзяўчаты 2004-2006, 2007-2009, 2010 г.н. і маладзей).
Фота прызёраў, сканы табліц.
Вынікі:
дзяўчаты 2010 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2007-09 гг.н.
дзяўчаты 2004-06 гг.н.
юніёркі 2001-03 гг.н. і моладзь 1994-2000 гг.н.
юнакі 2010 г.н. і маладзей
юнакі 2007-09 гг.н.
юнакі 2004-06 гг.н.
юніёры 2001-03 гг.н. і моладзь 1994-2000 гг.н.
З 24 студзеня па 2 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64. Перамаглі дзейсныя чэмпіёны свету Ігар Міхальчанка і Яна Якубовіч!
Выніковыя табліцы: мужчыны, жанчыны.
Партыі: мужчыны, жанчыны.
Рэгламент і расклад тураў, сканы табліц.
Сюжэты тэлекампаніі СТБ: 1, 2.
|