Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 ... 15 16 17 (18) 19 20 21 22 »
Сообщений marny в 2021/2/17 13:40:00 (1577 прочли)
17 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбылося першынство Беларусі па шашках-64 па бліскавічнай гульні (моладзь 1995-2001 гг.н., юніёры, юніёркі 2002-2004, юнакі і дзяўчаты 2005-2007, 2008-2010, 2011 г.н. і маладзей). Фота прызёраў, сканы табліц. Рэпартаж тэлекампаніі СТВ. Вынікі: дзяўчаты 2011 г.н. і маладзей дзяўчаты 2008-10 гг.н. дзяўчаты 2005-07 гг.н. юніёркі 2002-04 гг.н. і моладзь 1995-2001 гг.н. юнакі 2011 г.н. і маладзей юнакі 2008-10 гг.н. юнакі 2005-07 гг.н. юніёры 2002-04 гг.н. і моладзь 1995-2001 гг.н.
Сообщений marny в 2020/12/31 11:02:42 (965 прочли)
Сообщений marny в 2020/12/25 9:40:00 (850 прочли)
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінай спартыўнай арганізацыі, якая развівае від спорту шашкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на перыяд да 31.12.2021. Пасведчанне НАК. Certificate NOC.
Сообщений marny в 2020/12/15 9:30:00 (883 прочли)
Як паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба 14 снежня цэнтральны савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" зацвердзіў спіс 306 стыпендыятаў на 2021 год, у ліку якіх і 10 шашыстаў.
Сообщений marny в 2020/11/20 17:10:00 (980 прочли)
Прапануем вашай увазе цікавы расповед пра шашкі ў старажытнай Беларусі з артыкула Вольгі Мядзведзевай у часопісе "Маладосць".
Читать дальше... | 6622 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2020/11/13 20:51:05 (861 прочли)
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 пераносіцца на нявызначаны тэрмін.
Сообщений marny в 2020/10/26 11:10:00 (1083 прочли)
Першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1994-2000 гг.н., юніёры, юніёркі 2001-2003, юнакі і дзяўчаты 2004-2006, 2007-2009, 2010 г.н. і маладзей), якое мела адбыцца ў Гомелі з 30 кастрычніка па 5 лістапада, адмяняецца згодна з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму ад 23.10.2020.
Сообщений marny в 2020/9/4 17:50:00 (1912 прочли)
З 28 жніўня па 7 верасня ў Мінску (РЦАП па шахматах і шашках, вул. Маркса, 10, вялікая турнірная зала) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-100. Вольга Федаровіч і Захар Шыбакоў - чэмпіёны Беларусі! Вынікі і партыі: мужчыны, жанчыны. Рэпартажы тэлекампаніі СТВ: 1, 2. Фота прызёраў, фота Васіля Якушава, рэгламент, сканы табліц.
Сообщений marny в 2020/8/22 12:40:00 (1189 прочли)
З 1 па 8 жніўня прайшоў першы анлайн Кубак Еўропы сярод моладзі па шашках-100 (бліц, рапід). Аб'яўлены афіцыйныя вынікі. У турнірах па бліцу на рахунку нашых спартсменаў 6 медалёў - пераможцамі сталі Ўладзіслаў Валюк (Ю26) і Дар'я Нікіфарава (Д13), сярэбраным прызёрам - Сцяпан Дарашэнка (Ю16), бронзавымі - Яна Якубовіч (Д19), Марыя Часнакова (Д16) і Георгій Выдзерка (Ю13). Яшчэ 3 медалі ў скарбонцы нашай зборнай у рапідзе. Сцяпан Дарашэнка (Ю16) заваяваў золата, Юрый Цімановіч (Ю26) - серабро, Дар'я Нікіфарава (Д13) - бронзу. У Кубку Еўропы ўдзельнічала больш за 600 ігракоў з 14 краін. Заяўка Беларусі.
Сообщений marny в 2020/8/10 20:30:00 (1227 прочли)
З 21 чэрвеня на платформе lidraughts.org праходзіў анлайн-турнір пад эгідай FMJD - Кубак нацый па шашках-100. Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам! На жаль, у фінале ў драматычнай барацьбе наша каманда саступіла Манголіі - 3-5, 4-4. У 1/2 фінала зборная Беларусі была мацней за Ўкраіну - 6-2, 3-5, у 1/4 фінала перамагла Латвію з лікам 4-4, 5-3. Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_518/ Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_517/ Мужчынская каманда Беларусі выбыла на стадыі 1/8 фінала, дзе прайграла камандзе Гвінеі-Бісау з лікам 3-5, 4-4. На папярэднім этапе 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сем тураў вызначылі 14 удзельнікаў плэй-оф. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца. Вынікі папярэдняга этапу -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_491/ Плэй-оф -https://results.fmjd.org/tournaments/2020/f_492/
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы