Выпуск за 14.11.07
Опубликовано destroyer на 28-Nov-2007 22:50 (2628 читает)На 64 палях
“Настаўніцкая газета” за 24. 11. 2007г.
Форумы юных
Мы ўжо паведамлялі, што ў Харватыі на першынстве Еўропы па шахматах дзевяцігадовая выхаванка ДЮСШ № 1 з Мазыра Рагнеда Федасенка ў сваёй узроставай катэгорыі заняла высокае чацвёртае месца пры 58 удзельніц. У турніры да 16 гадоў, у якім удзельнічалі 70 рыцарак Каісы, з годнасцю выступіла і мінчанка Алена Хамякова: яна набрала 6 ачкоў і ўвайшла ў дзесятку мацнейшых. Бабруйчанка Наталля Кусенкова заняла 11-е месца ў намінацыі дзяўчынак да 12 гадоў. На жаль, у старэйшай групе (юнакі да 18 гадоў) мінулагодні чэмпіён кантынента Сяргей Жыгалка (Мінск) не здолеў паўтарыць поспех і з 5 ачкамі падзяліў месцы з 10-га па 13-е. А ў Слоніме прайшоў 13-ты адкрыты рэспубліканскі шашачны турнір памяці Мікалая Якуты “Юныя таленты”. Лепшыя вынікі паказалі каманды Бранска, Вільнюса і Рыгі. Прадстаўнікі СДЮШАР-11 г. Мінска былі чацвёртымі.
Пра нас пішуць
“Все началось еще в 1985 году, когда в «Настаўніцкай газеце” появились первые попытки всерьез рассмотреть шахматно-шашечную смесь. Там начали периодически публиковать задачи, в которых одновременно участвовали шашки и шахматные фигуры. Читатели с удовольствием откликнулись на предложение газеты и стали активно участвовать в шахматно-шашечном творчестве”,- піша першы намеснік галоўнага рэдактара “Магазина кроссвордов” Леанід Самуцін у кастрычніцкім № 19 за 2007 год. “Но среди активных читателей оказался новополоцкий шашист Петр Шклудов, который предложил перейти от задач к играм,- працягвае Л. Самуцін.- Ну, а поскольку к созданию новых игр был причастен белорусский народ в лице читателей «Настаўніцкай газеты”, две новые игры получили свои окончательные названия: “Белорусские шахматы” и “Белорусские шашки”. Причем этим играм уже не один десяток лет, и по ним даже проводятся международные турниры”.
Дарэчы, нагадаў пра гэтыя гульні і сам П. Шклудаў, і даслаў у рэдакцыю свой твор па беларускіх шахматах:
Белыя: Кр b5, С а5, К е1, простая шашка с3 (4).
Чорныя: Кр d2, дамка b4 (2).
Мат за два хады: 1. К d3 – шах ад простай белых Кр с2 2. К е1+ -- мат, бо чорны кароль не можа пазбавіцца ад шаха з-за b4:d2 (біць жа абавязкова). 1… Кр d1 2. K b2+x – тая ж самая сітуацыя (нельга 2. К f2 з-за b4:g3/h4). 1… Кр e2 2. K c1!+x (2. K f4? b4:g5/h6). 1… Kp e3 2. C b6+x (чорны кароль бездапаможны – трэба ж яго дамцы b4 пабіць на d2/e1, з-за чаго яму мат. 1 … Кр:с3 2. К с5!+х з-за b4:d6/e7/f8. 1 … Kp:d3 2. Kp c4+x, бо абавязкова b4:d2:e1. У казачных жа задачах апошні варыянт не праходзіць, таму што ў іх шахматныя фігуры і шашкі гуляюць строга па сваіх правілах з правам узяцця па іх сіл праціўніка, у сувязі з чым адсутнічае магчымасць аб’явіць каралём шах каралю. Таму мы белага караля пераставілі на с4, застаюцца чатыры варыянты, аднак яны адпавядаюць умовам класічнай шахматна-шашачнай кампазіцыі, у чым пераканайцеся самастойна. Як і калісьці раней, чакаем ад вас заўваг, асабліва – новых шахматных задумак з удзелам шашак. Лепшыя з іх будуць апублікаваныя.
Рашаем, паведамляем
Папярэднія заданні выканалі (у дужках указаны іх нумары): А. Т. Янчук і яго вучні В. Жук і Ю. Шукайла з Камянца (бліц-6/5 і 6, бліц-7/1 і 2), К. Козел з в. Ласосна Гродзенскага раёна, Л. Жыхар з Мядзеля, В. Касцян і А. Сняжкоў з Мінска, У. Бандарык з в. Лугавая Слабада Мінскага раёна, М. Я. Лічко і яе выхаванцы Т. Дзюбанава, Я. Казлоў, А. Кашкан, К. Рэмез, М. Шпакоўская, А. і А. Яраховічы з в. Возера Уздзенскага раёна і А. Камінская з Вілейкі (бліц-7/1), І. Астроўскі з Мінска, члены гуртка РЦ ДЮТ А. і С. Грыбоўскія, А. Занько, С. Зялёнка, Н. Клачко, Я. Клевец, Я. Лойка, Д. Мурашка, Ю Нарывончык, А. Рабцэвіч, У. Рылко, М. Швайка з Ганцавіч і У. Сапяжынскі з Рагачова (бліц-7/1 і 2), У. Барысёнак з в. Старое Сяло Ушацкага раёна (бліц-7/2) і інш.
Як паведаміла экс-чэмпіёнка Беларусі, настаўніца Марыя Лічко, адбылося юнацкае першынство Мінскай вобласці, у якім па рускіх шашках перамаглі каманды Жодзіна, Смілавіч і Пухавіцкага раёна. У асабістым заліку вызначаліся жодзінцы Іван Філіновіч і Таццяна Алешкевіч (узроставая група 1988-1990 гадоў нараджэння), Уладзімір Шарый і Кацярына Гусарава з Мар’інай Горкі (1991 г.н. і маладзей). Па міжнародных шашках лепшымі былі У. Шарый і Т. Алешкевіч.
Пераможцы конкурсу
Бліцконкурс-6 выйгралі: па шашках – Рыгор СІДАРЧУК (Брэст), шахматах – Іван АСТРОЎСКІ (Мінск). Яны атрымаюць сюрпрызы ад нашага шчодрага аўтара з Рагачова Уладзіміра Сапяжынскага: першы з іх – інфармацыйны бюлетэнь “Інтэлектуальныя гульні” за 1989, 1990 і 1991 гады і Зборнік партый у адваротныя шашкі (Масква), другі – выданне В. Жылко “Кропка на шахматнай карце” (Лунінец, 2002).“Уражанняў ад бліцконкурсу словамі не перадаць,- суправаджае свой ліст у рэдакцыю навуковец Іван Астроўскі.- Пакуль не рашыў – не адарваўся. Вялікі дзякуй”.
Бліц-7
Завяршаем яго заданнямі (гл. дыяграмы):
№ 5 (Віктар Шульга, Мінск).
Белыя: c5, d6, дамкі a3, a7, d4, g3, h2 (7).
Чорныя: b4, b8, f8 (3).
Замкнуць простую чорных.
№ 6 (Мікалай Агейка, Ганцавічы).
Белыя: Кр a1, К с4, K c8 (3).
Чорныя: Кр с6, К b5, K d5, K b7, K d7, пп. c5, c7 (7).
Мат за два хады.
Будзем рады вашым разгадкам. Чакаем адказы на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”. Тэрмін – да апублікавання рашэнняў. Лепшыя рашальнікі, асобна сярод шашыстаў і шахматыстаў, будуць адзначаны. Заставайцеся з намі.
Мікалай ГРУШЭЎСКІ.
Навигация по статьям | |
Выпуск 41 за 23.02.08
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|