Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 41 за 23.02.08

Опубликовано destroyer на 23-Feb-2008 22:20 (2396 читает)

На 64 палях (“Настаўніцкая газета” за 23.02.2008г.)

Класіфікацыйны-64


Працягваем конкурс на прызы рэдакцыі творамі на 64-клетачнай дошцы гросмайстра СССР Леаніда ВІТОШКІНА – былога настаўніка з Гомеля:

5. Белыя: b6, c7, g1, g5, h4 (5). Чорныя: a5, b2, c3, e3, f4 (5).

6. Белыя: b2, b6, c7, e1, h6 (5). Чорныя: a3, a5, e5, f4, g5, h8 (6).

У абедзвюх мініяцюрах белыя пачынаюць і выйграюць. Удзельнікі нашых папярэдніх конкурсаў могуць пачаць з гэтых заданняў. Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні.

Чакаем іх на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”.


Бліц-8


У якасці задання № 3 прапануем задачу Вадзіма Жылко (Лунінец):



Белыя: Кр h6, C c1, K a3, пп. b3, e4, e5, f3, g2 (8). Чорныя: Kp h4, пп. c2, f4, g3 (4). Мат за тры хады. Лепшы рашальнік таксама будзе заахвочаны.

Наступ моладзі

Адбыўся 74-ы чэмпіянат краіны па шахматах сярод мужчын (вышэйшая ліга). Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымаў Аляксей Фёдараў (Магілёў). Сярэбраная ўзнагарода ўручана рыцару Каісы са сталіцы Сяргею Жыгалку (18 год), аб дасягненнях якога ў міжнародных юнацкіх спаборніцтвах мы неаднойчы інфармавалі вас. “Бронзу” заваяваў мінчанін Юрый Ціханаў – міжнародны гросмайстар, як і А. Фёдараў, і С. Жыгалка. Большасць ігракоў чэмпіянату – маладыя людзі. Гэта ўцешна. З улікам вынікаў першынства будзе ўкамплектавана зборная Беларусі для ўдзелу яе ў Сусветнай шахматнай алімпіядзе,-- адзначыў дзяржаўны трэнер Яўген Мачалаў.


Поспехі настаўнікаў

Упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызма Мінскага аблвыканкама правяло чэмпіянат вобласці па шашках-64 сярод ветэранаў. У жанчын яго выйграла экс-чэмпіёнка рэспублікі, майстар спорту Марыя Лічко – настаўніца з в. Возера Уздзенскага раёна. А настаўніку з в. Кашэвічы Пінскага раёна Пятру Кажаноўскаму Міністэрствам спорту і турызма Рэспублікі Беларусь зусім нядаўна прысвоена ганаровае званне нацыянальнага майстра спорту па шашачнай кампазіцыі. Іх аб’ядноўвае тое, што яны ў мясцовых школах выкладаюць фізкультуру і захапляюцца інтэлектуальнай гульнёй. Нам прыемна падкрэсліць, што М. Лічко – удзельніца нашых конкурсаў рашэнняў, а П. Кажаноўскі з’яўляецца актыўным аўтарам рубрыкі “На 64 палях”.


Рашаем разам

Давайце зверым рашэнні раней змешчаных пазіцый.

Класіфікацыйны -64: № 3 (Д. Камчыцкі). G7 (c3) h8 (a1A) e3 (ab4B) ed4 (e3, f2) b6! (g1) a7=. B(cd4) c5 (b4) g7/f6=. A(c5-d4) e3=; № 4 (М. Стэфановіч). 1. ed6 2. a:c7 3. gf6 4. ef2 5. gh4 6. h:d6! 7. h:a1 gf6 8. a:g7 9. ef4x. Бліц-8/2 (П. Шклудаў): 1. Кр d6x. “Аматарам стоклетак” (М. Давыдзенка): A(35:44) 9, 33-28, 8-24, 50, 21, 37-31, 24-33, 37, 28, 30-19, 20, 2-30#. Папярэднія заданні выканалі: А. Перавознікаў, Рагачоў, А. Андрыяшка, в. Гошчава Івацэвіцкага раёна і В. Марчук, г. п. Гарадзея Нясвіжскага раёна (бліц-7/1), І. Астроўскі, В. Касцян і А. Сняжкоў, Мінск, А. Кашкан, Я. Казлоў, Д. Мамедаў, К. Рэмез, М. Шпакоўскі, А. і А. Яраховічы і М. Лічко, Уздзенскі раён, Л. Жыхар, Мядзел, А. Камінская, Вілейка, У. Бандарык, в. Лугавая Слабада Мінскага раёна, К. Козел, в. Ласосна Гродзенскага раёна, К. Балахоўскі, М. Горка, шахматны гурток у афармленні Святланы Зялёнка, Ганцавічы, В. Жук, Ю. Шукайла і А. Янчук (Камянец), А. Андрыяшка, В. Марчук і А. Перавознікаў (бліц-7/3), Р. Ясінскі, М. Горка, У. Барысёнак, в. Старае Сяло Ушацкага раёна, У. Сапяжынскі, Рагачоў, І. Астроўскі, С. Зялёнка, В. Жук, Ю. Шукайла і А. Янчук (бліц-7/4), П. Шклудаў, Наваполацк, І. Астроўскі, М. Лічко, А. Кашкан, Я. Казлоў, Д. Мамедаў, К. Рэмез, М. Шпакоўскі, А. і А. Яраховічы, У. Бандарык, В. Касцян, У. Сапяжынскі, Л. Жыхар, А. Андрыяшка, К. Козел, В. Жук, Ю. Шукайла, А. Янчук, А. Перавознікаў і С. Зялёнка (бліц-7/5), М. Еўтуховіч, Драгічын, І. Астроўскі, У. Барысёнак, У. Сапяжынскі, В. Жук, Ю. Шукайла, А. Янчук і С. Зялёнка (бліц-7/6), А. Емельянаў, Глуск, І. Астроўскі і В. Касцян (класіфікацыйны-64/1-2), І. Астроўскі (бліц-8/1) і інш.

Аматарам стоклетак

Для іх прыслаў сваю пазіцыю Дзмітрый Слясарчык (Гродна). У ёй неабходна нанесці ўдар 19. 40:16х (пры кааператыўнай гульні):

Белыя: 31, 36, 37, 38, 40, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 49, 50 (14). Чорныя: 1, 3, 4, 6, 7, 8, 10, 11, 12, 13, 15, 17, 19, 20 (14).

1. 44-39 11-16 2. 40-35 7-11 3. 50-44 1-7 4. 37-32 10-14 5. 41-37 19-23 6. 46-41 20-24 7. 44-40 16-21 8. 31-27 11-16 9. 37-31 7-11 10. 41-37 15-20 11. 31-26 24-29 12. 37-31 20-24. Далей пашукайце парадак хадоў самастойна. Таксама будзем рады вашым разгадкам.


Мікалай ГРУШЭЎСКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск за 14.11.07 Выпуск 42 07.03.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы