Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск за 30.11.2007

Опубликовано destroyer на 02-Dec-2007 19:50 (1995 читает)

(газета “Народная воля” за 30.11.2007г.)

Бліц-54

Працягваем конкурс заданнем № 2 – мініяцюрай гросмайстра СССР з Гомеля Леаніда ВІТОШКІНА:

Белыя: b4, c1, c5, d2, d4, f6 (6).

Чорныя: a3, a7, f2, f4, g3 (5).

Выйгрыш.

Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.

Л. Вітошкін даслаў у рэдакцыю яшчэ некалькі сваіх твораў на 64-клетачнай дошцы. Яны таксама заслугоўваюць вашай увагі:

1. Белыя: a1, с7, d6, e1, g1 (5).

Чорныя: c3, d2, e5, f4, h6 (5).

Выкарыстоўваюцца такія прыёмы гульні, як “шлагбаўм”, ахвяра дамкі і апазіцыя 1 на 1: 1. ab2 2. e:c3 3. cd8 4. d:g5 5. gf2x.

2. Белыя: a1, c5, d6, g3, g7 (5).

Чорныя: a3, b2, b4, c3, g5, h2 (6).

Ахвяра дамкі, удар “абцасікам” з зaпіраннем простай чорных: 1. gh8 2. hf6 3. d:f8 4. f:h6! 5. ab2 6. h:c1#.

3. Белыя: b6, c5, d6, f6, g5, h6 (6).

Чорныя: a3, b8, d8, e3, e7, f8 (6).

Падрыў поля d8 з эцюдным фіналам: 1. dc7 2. bc7 3. f:f4 ab2 4. hg7 5. fh2 6. h:a1x.

4. Белыя: a7, b4, b6, c3, c5, d2, d4 (7).

Чорныя: а3, b8, f2, f4, f8, h4 (6).

Белыя праводзяць камбінацыю з прыемным матывам. Пашукайце яе самастойна. Будзем рады вашым рашэнням.


Cупаставім рашэнні


Давайце іх зверым на раней змешчаных заданнях.

Бліц-54: № 1 (Ю. Файнберг-В. Рыбакоў). 1. cb2 2. de5 3. dc3 4. e:a7 5. h:b6x.

Па-за конкурсам: № 3 (І. Блізнец-Ю. Файнберг). 1 … fg7 2. fg5 ab4! 3. c:a5 cb6 4. a:e5 gh6 5. e:g7 h:d2 6. c:e3 a:f8x.

З нізкі кампазіцый” (Ю. Лейшыс): 1. gh8 2. fe7 3. hd4! 4. a:c7 5. gf4 6. h:b6x.

З заданнямі бліцконкурсу-53 справіліся (у дужках указаны нумары яго заданняў): Васіль Бялоў з Магілёва і Аляксандр Сняжкоў з Мінска (4), Аляксандр Перавознікаў з Рагачова (4 і 5), Уладзімір Дубатоўка і Марыя Лічко з вёскі Возера Уздзенскага раёна (5 і 6), Уладзімір Голуб з Мінска і Васіль Дзялендзік з Бабруйска (6), Ігар Ананіч з Гродна, Леанід Жыхар з Мядзела, Іван Працук з Пастаў, Уладзімір Сапяжынскі з Рагачова, Аляксандр Янчук з Камянца (4, 5 і 6) і інш.

Ігар АНАНІЧ завастрыў увагу на тым, што ў заданні бліцконкурсу-53/6 пасля 1 … hg3 2. e:g5 fe7? (у партыі было 2 … gf2!x) 3. h: f4 ef6 4. g:e7 5. b:d6 6. ef2 7. de3 8. a:c5 перамогі ў чорных няма, і выйграў конкурс. Яго чакае сюрпрыз ад двухразовага чэмпіёна краіны Яўгена Кандрачэнкі – яго кнігу ў сааўтарстве з міжнародным гросмайстрам з Украіны Аляксандрам Касэнкам “Избранные партии И. И. Купермана и современная теория” (Гомель, 2006).

Прыемнай падзеяй для мяне з’явілася перамога ў класіфікацыйным конкурсе-20 і атрыманне ад вас прыза,- піша Васіль Бялоў.- Заўсёды ўважліва сачу за рубрыкай “Шашкі”, якая дапамагае мне лепш праводзіць свой вольны час”.


Аматарам стаклетак


Лідэр сярод шашачных кампазітараў Беларусі Леанід Вітошкін прапануе нашым чытачам і свае працы на 100-клетачнай дошцы:

1-2. Белыя: 7, 17, 20, 21, 30, 39, 44 (7).

Чорныя: 8, 15, 26, 38, 42, 45 (6).

Унікальная задумка: 12, 3, 48 (40A, 50) 42!!, 24, 24x. A(50) 1 (40) 45 (43) 45-40!, 48-39#.

Белыя: 7, 17, 20, 21, 22, 30, 39, 44, 47 (9).

Чорныя: 6, 9, 15, 19, 26, 37, 38, 42, 45 (9).

Эвалюцыя папярэдняй ідэі: 11!, 41, 3, 48 і далей, як у № 1.

А Аляксандр Шурпін (Клімавічы) прадстаўляе сваю новую задачу:

3. Белыя: 9, 13, 14, 20, 44, 45, дамкі 2, 11, 23, 29, 42 (11).

Чорныя: 1, 5, 34, 40, дамкі 35, 49 (6).

Замкнуць простую чорных: 10 (3A) 9, 11-7, 1, 1:34, 24 з фіналамі на 25, 35 і 45. Варыянт жа

разбярыце самі. Імёны тых, хто гэта зробіць, будуць апублікаваныя.

Мікалай ГЛАДКІ.



Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск за 23.11.2007 Выпуск за 28.12.07 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы