Выпуск за 23.11.2007
Опубликовано destroyer на 28-Nov-2007 22:40 (1906 читает)Газета “Народная воля” за 23. 11. 2007г.
Бліц-54
Аб’яўляем новы конкурс рашэнняў – бліц-54 з шасці заданняў. Сёння падаём першае з іх:
Белыя (Ю. Файнберг): a5, c1, c3, d2, d4, e3, f2, f4, h2, h4 (10).
Чорныя (В. Рыбакоў): a3, b6, b8, c7, d6, e7, f6, f8, g7, h6 (10).
Белыя праводзяць разгромную камбінацыю.
Гэты павучальны эпізод з першынства БССР 1965 года нагадаў нам палымяны прапагандыст старадаўніх гульняў Вольф Рубінчык з прычыны 70-годдзя з дня нараджэння пяціразовага чэмпіёна Беларусі Юрыя ФАЙНБЕРГА.
Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні.
Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.
Пазнаёмцеся яшчэ з некалькімі прыкладамі творчасці таленавітага ветэрана шашак:
1. Белыя (М. Гелер): a1, с5, d4, e3, g1, h2, h6 (7).
Чорныя (Ю Файнберг): a5, b8, d8, e7, f6, f8, h4 (7).
Юнацкі чэмпіянат Мінска 1953 года: 1… fg5! 2. h:f4 hg3 3. fe5 gf2 4. hg3 5. ef4 hg3 6. f:h2 ed6 7. c:e7 f:f4 8. ab2 bc7 9. dc5 cd6 10. c:e7 11. gf2 ab4x.
2.Белыя (Ю.Файнберг): a5, b4, e3, h4 (4).
Чорныя (П. Шэлег): a7, b6, c7, f6, h4 (5).
Гэтае становішча, на погляд самога карыфея шашак, з’яўляецца лепшым, якое ён стварыў на 64-клетачнай дошцы ў турнірнай партыі: 1. ef4 hg5 2. f:h6 fe5 3. hg7 ef4 4. gh8 fe3 5. hb2 ef2 6. hg5 fe1 7. gf6 eh4 8. fg7 he7 9. ba3 cd6 10. a:e5 ef6 11. ba5 f:c3 12. ab2!! с:a1 13. gh8x. 12… c:h8 13. ba1x. “Слупняк” на вялікай дарозе. І сапраўды – не проста цудоўна, а вельмі!
3. Белыя (І. Блізнец): b2, c1, c3, d4, e3, f2, f4, h4 (8).
Чорныя (Ю. Файнберг): a3, a5, a7, c7, d6, e7, f6, f8 (8).
1…fg7 2. fg5. Далей згуляйце за чорных самі і атрымайце асалоду ад камбінацыйнага зроку маэстра за шашачным столікам. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Cупаставім рашэнні
Давайце іх зверым на раней змешчаных заданнях.
Бліц-53: № 5 ( У. Вігман-В. Літвіновіч). 1. ab6! 2. de3 dc5 3. ab4 4. gf4 5. h:f4x. 1. ab4? ed4 2. c:e5 d:f4!x; № 6 ( Ю. Сегень- Д. Кавалёў): 1… hg3 2. e:g5 gf2 3. e:g3 cd4 4. c:e5 a:c3x.
“Кампазіцыі чытачоў”: № 1 (А. Перавознікаў). 1. cd2 2. g:c5 3. gf6 4. bc7 5. a:e7 gf4 6. ef8 fe3 7. fh6 ef2 8. hg3 9. hf4 ba7 10. fc7x; № 2 (М. Стэфановіч). 1. ef2 2. c:c1 3. h:f6 4. cb2 5. gh8 6. h:a7 7. a:g1#.
З нізкі кампазіцый
Іх даслалі нашы чытачы:
1-2 (Васіль Грабенка, Мінск).
Белыя: c1, e1, e3, f4, g1, g3 (6).
Чорныя: b4, b6, c5, d4, d6, h2 (6).
Апазіцыя 2 на 2: e5! (d:d2) c7, b8 (fe3) a7 (b4) b6 (bc3) a7 (ed2A) a:e3!, f2x. A(cd2) f2, c5x.
Белыя: a1, c3, d2, e1, e3, f2, g1, h4 (8).
Чорныя: a3, a5, e7, g3, h2, дамка b4 (6).
“Гол пяткай”: f4, g3, b2, ef2!, h:d8 (e3A) g5x. A(b4) f6 (a3) g7! (e3) h6 (f2, b2) g7x.
3-4 ( Аляксандр Ляхоўскі, Жодзіна).
Белыя: b4, d4, e1, f2, дамкі a3, a7, b6, c3, d8, g1 (10).
Чорныя: a5, c7, h6 (3).
Замкнуць дамку і простую чорных: h4 (g5A) f6, b6-c5, c1, f4 (f6) fe5, f4, b8, bg3, e3, cd2, f4, cf2#. A(d6) c7, g5, g3, e5, cb2, d6, d4, b2, c3#.
Белыя: a3, c3, f6, g5, g7, дамкі b6, b8, c1, f8, g1, h6 (11).
Чорныя: d8, h2 (2).
Белыя таксама бяруць у “палон” дамку і простую чорных: f6-e7 (h8A) ab4, e7, ed6, ce3, hf4, gf2, h2#. A(h4) be3, e7, e3-g5, h4, hd2, b2, bg3, e3, e1#.
5-6 (Іван Наўроцкі, Мінск).
Белыя: a7, c1, e3, f2, f4, g3, g5, h4 (8).
Чорныя: b4, b6, c3, c5, d2, e7, g7, h8 (8).
Ахвяра дамак: f6, f8, g3, b8 (e3) fd6!, f4x.
Белыя: a1, b2, d6, e1, e7, f4, f6, h4 (8).
Чорныя: a5, b4, b6, c3, c5, d2, d4, h8 (8).
Самаабкладанне дамак: 1. ba3 dc1 2. fg5 3. ab2 4. ed2 5. ef8 6. a:e3 7. h:f6 8. f:a7x.
7-8 (Пётр Шклудаў, Наваполацк).
Белыя: a5, d6, e5, g3, g5, h2 (6).
Чорныя: a7, b8, c7, e3, f8, h6 (6).
Галоўны варыянт: h4, g3, b6, f4, b6 (e7) g3 (a7) c7 (b6, d6) f4 (c5) e5x.
Белыя: a5, d6, e5, g3, g5, h2 (6).
Чорныя: b6, b8, c7, e3, f8, h6 (6).
З вядомым заканчэннем: h4, g3, c7, f4, d4 (e7) g3 (f6) f4 (fe5A, c5) g7 (d4) h8x. A(de5, g5) c7 (f4) b8x.
А вось Ю. Лейшыс (чэмпіянат Літвы 1999 года) не стаў “важдацца” з эцюднымі фіналамі (прыслаў П. Шклудаў):
Белыя: a1, e7, f6, g3, g7, h4 (6).
Чорныя: b2, b4, b6, c3, c5, d6, e3 (7).
Пашукайце перамогу за белых. Імёны тых, хто справіцца з гэтым пазаконкурсным заданнем, будуць апублікаваныя.
Мікалай ГЛАДКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск за 30.11.2007
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|