Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск за 22.02.08

Опубликовано destroyer на 23-Feb-2008 22:40 (2126 читает)

Ш А Ш К І (Газета «Народная воля» за 22 февраля 2008 года)

Бліц-55

Пачынаем новы бліцконкурс-55 з шасці заданняў. У якасці першага з іх прапануем камбінацыйную мініяцюру, якую даслаў у рэдакцыю майстар спорту з Мінска Іван Наўроцкі:

Белыя: a1, a7, d6, f4, g5, h6 (6). Чорныя: b2, c3, e7, f2, f8 (5). Выйгрыш.

Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.


А па-за конкурсам разгледзьце і наступныя задумкі І. Наўроцкага:

1. Белыя: a1, с7, e1, e5, f2, f4, f6, h6 (8). Чорныя: b2, c3, c5, d4, g3, h2, h4, h8 (8).E3, fg7, d8, g3 (f2A) f6, g3, g3x. A(f4) f6, g5, g7x.

2. Белыя: a1, b6, c7, e1, e5, f6, g5, g7, h6 (9). Чорныя: a7, b2, c3, c5, d4, f2, g3, h2, h8 (9).D6, d8, b8, f4!, g3 (f2A) f6, g3, g3x. A(f4) f6, g5, g7x. Ахвяра трох дамак!.

3. Белыя: a1, b6, c5, c7, d4, e5, g5, h6 (8). Чорныя: a7, b2, c3, e7, f2, f8, g7, h8 (8).Cd6, b8, ef6, b:c:e7, b2, f6, g1x. Падрыў поля f8 прэтэндуе быць у навіну.

4. Белыя: b2, d4, e3, f6, g1 (5). Чорныя: a7, c3, f2, g3, h4 (5). Перад вамі трохварыянтная мініяцюра. Паспрабуйце яе развязаць самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Пазіцыі з партый

А цяпер пазнаёмцеся з пазіцыямі з партый спаборніцтваў, аб выніках якіх мы інфармавалі вас раней:

1. Белыя (В. Федаровіч): 25, 27, 28, 30, 32, 33, 35, 36, 37, 42, 46, 47, 48 (13) – чорныя (В. Вільчынска): 6, 9, 11, 12, 13, 14, 16, 18, 19, 21, 23, 24, 26 (13).

Чэмпіянат свету сярод моладзі: 1… 23-29 2. 42-38? 29-34! 3. 30:39 24-29 4. 33:24 5. 35:24/25:34 18-23 6. 28:17 11:44x. Мінчанка Вольга Федаровіч заваявала сярэбраны медаль, а каб не гэты крыўдны пройгрыш, магла стаць чэмпіёнкай.

2. Белыя (Ю. Дарафееў): b2, c1, d2, d4, e1, e3, f4, h6 (8) – чорныя (С. Місюта): a3, a5, a7, b6, d6, e7, f8, g5 (8). Першая ліга чэмпіянату Беларусі: 1… fg7! (чорныя не заўважылі гэтага ходу) 2. h:f8 dc5 3. f:h6 ef6 4. f:b4 a:a1x.

3. Белыя (Я. Бельскі): c5, d4, e1, h2 (4) – чорныя (В. Ланец): c7, f4, h4 (3). Тая ж першая ліга: 1. ef2! (а тут белыя не ўбачылі гэтага ходу) fe3 2. fg3 3. hg3 4. d:f2x.


Кубак, чэмпіянат, турнір

У Вільнюсе адбыўся прэстыжны турнір па шашках-100 “Кубак Балтыі”. Перамог у ім экс-чэмпіён свету А. Георгіеў (Расія). Другая і трэцяя ўзнагорады ўручаны былым мінчанам і чэмпіёнам Беларусі міжнародным гросмайстрам А. Балякіну і А. Калмакову, якія зараз прадстаўляюць Нідэрланды і Расію адпаведна.

У Жукоўскім раёне Бранскай вобласці ладзіўся адкрыты чэмпіянат па шашках-64. Тут паспяхова выступілі беларускія майстры М. Кадзеснікаў (першае месца) і В. Палянскі (трэцяе).

А ў Барысаве прайшоў турнір рэспубліканскага значэння па рускіх шашках на прызы завода “Аўтагідраўзмацняльнік”. Лепшы вынік паказалі майстры У. Беляеўскі (Мінск), В. Марцінкевіч (Віцебская вобласць) і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь А. Плакхін (Мінск).


Cамаправерка

Давайце зробім яе на папярэдніх заданнях:

Бліц-54/6 (Б. Іваноў): ab6 (d6A, c5) f8 (d4) c5, g7 (c5) h8x. A(bc7 d6 (g7) h6x. Па-за конкурсам: 4 (Б. Іваноў). F6 (fe7) e5, d6 (a7) gf4 (b6) e7, e5, a7 (f4) b8 (hg3, e3) f4x.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск за 28.12.07 Выпуск 280 за 14.03.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы