Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск за 18.04.2008

Опубликовано destroyer на 19-Apr-2008 00:10 (2008 читает)

Ш А Ш К І (Газета «Народная воля» за 18.04.2008 г.)


Турэцкі” удар

Яго паказвае наш чытач Іван Наўроцкі (Мінск) у заданні № 4 нашага бліцконкурсу-55:

Белыя: a1, a7, e7, f2, f4 (5).

Чорныя: b2, c3, c5, d4, d6, f8 (6).

Выйгрыш.

Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.


Чэмпіянат Еўропы

Ён прайшоў у Чэлябінскай вобласці па шашках-64 сярод мужчын. У ім удзельнічалі 24 ігракі, у тым ліку 15 гросмайстраў на чале чэмпіёна свету Мікалая Стручкова з Якуціі. Але ж перамогу атрымаў чэмпіён свету па шашках-100 масквіч Аляксандр Шварцман. Другі прыз заваяваў міжнародны гросмайстар Іван Такусараў (Якуція), трэці – гросмайстар Расіі з Чэлябінска Пётр Чарнышоў. У бліц жа турніры мацнейшымі былі экс-чэмпіён свету Алег Дашкоў (Самара), А. Шварцман і І. Такусараў.

Беларусь прадстаўлялі Сяргей Бурко (Орша) і Яўген Кандрачэнка (Гомель). У галоўным турніры першы з іх заняў высокае сёмае месца і выканаў норму для прысваення яму звання майстра ФМЖД, другі – восьмае і ўжо будзе міжнародным майстрам, а ў бліцы ён быў нават чацвёртым. Дарэчы, С. Бурко і Я. Кандрачэнка неаднойчы прымалі ўдзел у нашых конкурсах рашэнняў шашачных кампазіцый. Пастаянны карэспандэнт нашай рубрыкі “Шашкі” Я. Кандрачэнка перадаў нам па тэлефоне найцікавейшы момант з гэтых спаборніцтваў:

Белыя (М. Стручкоў): a3, b2, d2, f2, f4, g3, h2, h4 (8).

Чорныя (міжнародны гросмайстар Сяргей Белашэяў, Еўпаторыя): a5, c5, c7, d4, d6, e5, f6, h6 (8).

Ход чорных. Яны прадэманстравалі неверагодны ўзровень гульні і выйгралі партыю. Пераканайцеся ў гэтым самі.


Вышэйшая ліга

Яна адбылася ў першынстве краіны па тых жа шашках-64, але сярод жанчын. Вікторыю ў ім святкавала сталічная гімназістка Дар’я Федаровіч. Яна заваявала права выступіць у складзе каманды Беларусі на першых Сусветных інтэлектуальных гульнях у Пекіне, якія чакаюцца ў кастрычніку. Другая ўзнагарода ўручана вопытнай Марыне Навіцкай (Мар’іна Горка), трэцяя –Алене Шпакавай (Мінск). Вам будзе карысна пазнаёміцца з прыкладамі гульні ўдзельніц гэтага форуму:

1. Белыя (А. Шпакава): a3, f4, g3, h2, h4, дамка f8 (6).

Чорныя (М. Навіцкая): a5, e5, g7, h6, дамка е1 (5).

1 … gf6! 2. f:d6 fg5 3. h:f6 e:c5 4. f:b4 a:c3x.


2. Белыя (Ганна Крашко, Слонім): c1, f4, g5 (3).

Чорныя (Марыя Лічко, в. Возера Уздзенскага раёна): b4, d4, g7 (3).

1. gh6 dc3! 2. h:a3 cb2=.

Нам прыемна падкрэсліць, што М. Лічко і зараз з’яўляецца канкурсанткай нашых конкурсаў.

Самаправерка

Давайце зробім яе на папярэдніх заданнях.

Бліц-55/3 (С. Грэбень): 1. fg5 h6:b4 2. fg7 3. cd2 4. de3 5. e:g7 ef6 6. g:e5 de7 7. fg3 8. g:e3 ab6 9. ed4x.

Аналітык Пятровіч”: № 5. 1. cb4! hg3A 2. de3 3. ab6 ae5 4. ba7 b8 5. bc5 gf2 6. ab4 fe1 7. cd6! b:h2 8. ab8 9. ba7=. A1… fa7 2. bc5 a:c1 3. ab6 cf4 4. ba7 fb8 5. ab4! hg3 6. bc5=.


Практычныя пазіцыі

Іх даслалі нашы чытачы і яны заслугоўваюць вашай увагі: 1 (Аляксандр Іванькоў, в. Мормаль Жлобінскага раёна).

Белыя: a3, a5, f2, h4 (4).

Чорныя: d4, e5, f6 (3).

Заканчэнне аматарскай партыі: 1. ab4 ef4 2. bc5 3. a:c7 fg3 4. fe3 gh2 5. hg5! 6. cb8 hg3 7. ba7 hg1 8. ed4x.


2 (Дзмітрый Слясарчык, Гродна).

Белыя: b2, g7, дамка h6 (3).

Чорныя: b4, дамка g1 (2).

Своеасаблівы “слупняк” на вялікай дарозе: 1. hd2 gd4! 2. d:a5! d:h8 3. ac3x. 3-4 (Анатоль Пярхальскі, Глыбокае, сааўтар Мікалай Грушэўскі, Мінск).

Белыя: a5, b2, c3, f2, g3 (5).

Чорныя: c5, d4, e5, f6 (4).

1. gf4 2. a:g7 cd4 3. gh8 de3 4. gd4! 5. bc3x.

Белыя: a5, b2, d2, f2, h4 (5).

Чорныя: c5, d4, e7, f6, f8, g3, g5 (7).

1. dc3 2. a:g7 3. h:d8 cd4 4. db6!x.

5 (Уладзімір Мазанік, Мінск).

Белыя: a1, a7, d4, e5, f4, g3, h6 (7).

Чорныя: a3, a5, b2, b4, c3, c7, d6 (7).

Перавагу дае ахвяра двюх дамак. Пашукайце механізм камбінацыі саматойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.

Мікалай ГЛАДКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 281 за 04.03.2008 Выпуск 283 25.04.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы