Выпуск 281 за 04.03.2008
Опубликовано destroyer на 04-Apr-2008 22:20 (2067 читает)Ш А Ш К І (Газета “Народная воля” за 4 апреля 2008 года)
Бліц-55
Яго працягвае заданне № 3, якое даслаў наш чытач з в. Бродніца Лунінецкага раёна Сцяпан Грэбень:
Белыя: c1, c3, e1, e3, f2, f4, f6, g1, g3 (9).
Чорныя: a7, b6, d6, d8, e7, h2, h4, h6, h8 (9).
Выйгрыш.
Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Тэрмін для адказаў звычайны – два тыдні. Чакаем іх па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34-а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, “Шашкі”.
Самаправерка
Давайце зробім яе на заданні бліца-55/2 (М. Лічко-А. Перавалаў): 1. de5! cb4 2. c:c7 d:b8 3. ed6 4. ed4 5. h:h8x. Папярэднія заданні рашылі: І. Акуліч (Гродна), Л. Жыхар (Мядзел), Б. Завадскі (Брэст), А. Перавознікаў і У. Сапяпяжынскі з Рагачова (бліц-54/6), М. Лічко з в. Возера Уздзенскага р-на (бліцы-54/6 і 55/1), А. Сняжкоў (Мінск), А. Янчук (Камянец), Л. Жыхар, Б. Завадскі, А. Перавознікаў, У. Сапяжынскі (бліц-55/1) і інш. “Вялікі дзякуй за атрыманае здавальненне ад рашэння задач”,- заканчвае свой ліст у рэдакцыю Марыя Лічко.
Аналітык Пятровіч
Мінчанін Георгій Пятровіч – віцэ-чэмпіён свету па завочных рускіх шашках. Вам будзе карысна пазнаёміцца з пазіцыямі, якія ў яго атрымаліся пры аналізаванні практычных партый:
1. Белыя : a5, c3, g1, g3 (4). Чорныя: a3, e5, h6 (3). 1. gf4! 2. ab6 hg5 3. bc7 gf4 4. cd8! fe3 5. cd4 6. df6x.
2. Белыя: a3, h2, дамкі a5, b2 (4). Чорныя: d6, f2, h4, дамка g1 (4). 1. be5 2. hg3 3. ae1 hg3 4. ab4x.
3. Белыя: a3, f4, дамкі f6, h6 (4). Чорныя: a7, b8, h4, h8, дамка c7 (5). 1. fe5 hg7 2. h:f8 hg3 3. f:h2 c:f4 4. fh6 fc1 5. hg3x.
4. Белыя: a3, b4, c1, e1, h2, дамка b8 (6). Чорныя: a7, d4, e7, f8, g7, дамка а1 (6). 1. cd2? ed6! 2. b:h8 ab6! 3. h:b2 a:a5=.
5. Белыя: a3, a5, b2, c3, d2 (5). Чорныя: h4, дамка f2 (2). Нічыя. Пашукайце яе самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Мікалай ГЛАДКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск за 18.04.2008
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|