Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 88 20.06.2008

Опубликовано destroyer на 24-Jun-2008 22:10 (1948 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 20.06.2008г.)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Бліц-38

Завяршыўся 14-ы чэмпіянат рэспублікі па складанні кампазіцый на 64-клетачнай дошцы. Пераможцамі ў ім выйшлі: Васіль Грабенка (Мінск), майстры Аляксандр Ляхоўскі (Жодзіна) і Дзмітрый Камчыцкі з Магілёва (міні-праблемы), майстар Віктар Шульга (Мінск), В.Грабенка і Д. Камчыцкі (камбінацыйныя праблемы), майстар Пётр Шклудаў (Наваполацк), гросмайстар СССР Л. Вітошкін (Гомель) і В. Грабенка (эцюды), майстар Мікалай Зайцаў (Баранавічы), Л. Вітошкін і А. Ляхоўскі (задачы).

Вядучы нжынер-праграміст Мінскага маторнага завода В. Грабенка даслаў нам некалькі сваіх эцюдаў, якія не ўдзельнічалі ў гэтым першынстве, але таксама заслугоўваюць увагі. Першы з іх падаём у якасці задання № 6 бліцконкурсу-38:

БЕЛЫЯ: дамкі e1, f8 (2).

ЧОРНЫЯ: c7, d4, f4, g5 (4).

Выйгрыш.

Пераможцаў чакаюць сюрпрызы ад нашага бескарыслівага чытача Анатоля ПЯРХАЛЬСКАГА (Глыбокае) – яго зборнікі звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” №№ 3-4 за 2005-2006 гады. Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты “Звязда”, рубрыка “Шашкі”.

Па-за конкурсам разгледзьце і такія канструкцыі В. Грабенкі:

1. БЕЛЫЯ: b2, f2, дамка e3 (3). ЧОРНЫЯ: c7, d6, дамкі g1, h8 (4). Значная перавага чорных, аднак ўсё вырашае першы ход белых і яны дасягаюць раўнавагі: c3 (a1 A) a7 (c5) f2 (de5 B) e1 (f4 CD) a5 (d6) b4 (e5) d2 (g3) f4=. A (b2) c1=. B (b2) g7 (h8) g3=. C (b2) a5=. D (b6) f2 (a5) g3 (d4) f2 (c3) e3=.

2. БЕЛЫЯ: дамкі b4, h6 (2). ЧОРНЫЯ: c7, d4, f4, g5 (4). Перамога белых: a5 (d6 A) f8 (e5 B) fb4 (de3 C) b6 (d4) a7 (h4) d6 (hg3 D) c5x. A (de3) h4x. B (fe3) a3 (f2 E) c5x. C (h4) b6 (fe3) a7 (g3) bc5x. D (c3) g1 (b2/d2 F) g3x. E (f4) b2 (g3, f2) g3x. F (hg3) h2 (b2/d2) e5x.


Аматарам стаклетак

А для іх прапануем новыя задумкі механіка Рагачоўскага аўтатранспартнага ўнітарнага прадпрыемства № 9 Уладзіміра Сапяжынскага:

№ 1. БЕЛЫЯ: 13, 23, 34, 38, 44, 47 (6). ЧОРНЫЯ: 7, 17, 20, 27, 29, 37 (6).1. 47-42 29:49 2. 42:2 49:8 3. 2:15х.

№ 2. БЕЛЫЯ: 15, 27, 31, 38, 42, 44 (6). ЧОРНЫЯ: 7, 17, 19, 29, 33, 36, 39 (7).

А тут адметнае правіла гульні ў шашкі на вялікай дошцы “біць большасць фігур абавязкова” выкарыстайце самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Рашэнні, водгукі

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

БЛІЦ-38/5 (Д. Камчыцкі): 1. fg7 h:f6 2. e:g7 3. hg5 4. g:e5 5. b:d4 d:b6 6. a:e3 7. ef4x.

РАШАЕМ, САМІ СКЛАДАЕМ (М. Стэфановіч): 1. ba3 2. fg5 3. ab4 4. cd8 5. d8:a5:d2:h6 6. h:g1#.

Папярэднія заданні выканалі: К. Козел з в. Ласосна Гродзенскага раёна (“Пагода ў доме”-4/12), І. Астроўскі (Мінск), Аляксандра Камінская (Вілейка), А. Кіслы (Узда), С. Нячаеў (Баранавічы), А. Перавознікаў (Рагачоў), В. Талкачоў з в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна (бліц-38/1), В. Голас (Любань), настаўніца Марыя Лічко і яе вучні Яўген Казлоў, Анжэліка Кашкан, Джон Мамедаў, Аляксандр і Аляксей Яраховічы (в. Возера Уздзенскага раёна), І. Мацкевіч (Жодзіна), М. Трухан (в. М. Пагост Салігорскага раёна), А. Янчук (Камянец), І. Астроўскі, А. Камінская, А. Кіслы, С. Нячаеў, А. Перавознікаў, У. Сапяжынскі, В. Талкачоў (бліц-38/2), І. Астроўскі, В. Голас, Я. Казлоў, А. Кашкан, А. Кіслы, М. Лічко, Д. Мамедаў, С. Нячаеў, У. Сапяжынскі, М. Трухан, А. і А. Яраховічы (бліц-38/3) і інш. Сярод іх інжынер-механік Пастаўскага лесгаса Валерый Гаўрыш піша: “Векавую задачу Г. Чэховіча палічыў развязаць за гонар. Часцей друкуйце творы з нашай багатай шашачнай спадчыны”.

Адгукнуўся на звяздоўскія выпускі шашак і ветэран працы Уладзімір Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна. Ён за перамогу ў адным з конкурсаў атрымаў ад нас кнігу У. Маламеда і Ю. Барскага “Курс шашачных заканчэнняў”, вывучыў яго і нават у эцюдзе № 305 (аўтар – майстар спорту СССР з Украіны, доктар навук А. Буткевіч) заўважыў пабочнае разгалінаванне: 3. cd6/hg7x. Як бачым, і вялікія майстры памыляюцца, а нашы канкурсанты навучыліся добра аналізаваць іх распрацоўкі!


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 87 14.06.2008 г. Выпуск 89 21.06.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы