Выпуск 87 14.06.2008 г.
Опубликовано destroyer на 17-Jun-2008 23:10 (1954 читает)Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 14.06.2008 г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага
Развяжы, калі дужы
Сёння вашу здольнасць у гульні дапаможа праверыць заданне № 4 бліцконкурсу-38 – камбінацыйная мініяцюра Уладзіміра САПЯЖЫНСКАГА (Рагачоў):
БЕЛЫЯ: c1, d2, f2, g5, h6 (5). ЧОРНЫЯ: b4, c5, d4, e5, e7, h4 (6). Выйгрыш.
Аўтар працуе механікам у мясцовым АТУП-9. Нядаўна ён выйграў першынства рэспублікі па рашэнні шашачных галаваломак на 64-клетачнай дошцы, за што ад ГА “Беларуская федэрацыя шашак” атрымаў адпаведныя медаль і дыплом, а калектыў яго роднага аўтатранспартнага прадпрыемства вырашыў адзначыць свайго чэмпіёна грашовай прэміяй.
Пераможцаў конкурсу чакаюць сюрпрызы ад нашага бескарыслівага чытача Анатоля ПЯРХАЛЬСКАГА (Глыбокае) – яго зборнікі звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” №№ 3-4 за 2005-2006 гады. Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты “Звязда”, рубрыка “Шашкі”.
У. Сапяжынскі – кандыдат у майстры спорту па практычнай гульні ў шашкі. А яшчэ ён захапляецца складаннем уласных кампазіцый. Па-за конкурсам разгледзьце некаторыя з іх:
№ 1. БЕЛЫЯ: b6, c7, d6, f4, g5 (5). ЧОРНЫЯ: a5, b2, b4, d2, g7 (5).
1. gf6 2. cb8 3. b:c5!x.
№ 2. БЕЛЫЯ: b6, c7, d6, e7, f2 (5). ЧОРНЫЯ: a5, c3, d2, f8, g5 (5).
1. cb8 2. b:h6 3. h:c1 dc5 4. fe3 cb4 A 5. ca3x. A 4 … cd2 5. ca3x.
№ 3. БЕЛЫЯ: b6, c7, e5, g5, h6 (5).ЧОРНЫЯ: a3, a5, f8, g3, g7 (5).
1. ef6 2. cb8 3. b:h2 ab2 4. hg7x.
№ 4. БЕЛЫЯ: b6, c1, c7, d4, f2, f4, g1, h6 (7). ЧОРНЫЯ: a3, b2, b4, d8, f6, f8, g7, h4 (8).
1. ba7 2. a:c5 3. de5 4. fg3 5. g:e7 6. h:b4! 7. c:a3 cd4 8. ab4x.
№ 5. БЕЛЫЯ: 22, 27, 28, 39, 41, 42 (6). ЧОРНЫЯ: 10, 12, 20, 29, 30, 36 (6). А тут пашукайце перавагу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым разгадкам.
Не толькі рашаем
Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.
БЛІЦ-38/3 (Г. Чэховіч, 1908 г.): fe7 (g3 A, g5) f:h6#. A (g5) d8, dg3!, e1, f2 (f4 B) hg3, g1#. B (h4) hg3#.
ПА-ЗА КОНКУРСАМ (В. Кульчыцкі, 1908 г.): cb6, b8 (h2 AB) g3, e5, e1x. A (f2) b4x. B (ab4, a3) h6 (c3, c1) h2-f4x.
Сярод правільна рашыўшых дацэнт Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, прафесар Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Іван Астроўскі піша: “Вялікі дзякуй за старанную арганізацыю конкурсаў, і ад усёй душы віншую іх лаўрэатаў, жадаю ўсім удзельнікам моцнага здароўя, далейшых поспехаў і новых сустрэч на старонках нашай “Звязды”! Нарэшце – водпуск: спраў – не пералічыць, але шашкі будуць займаць належнае месца”. А токар-універсал магілёўскага завода “Тэхнапрылада” Дзмітрый Камчыцкі даслаў прыклады гульні з трэніровачных партый, у якіх прыгожа перамог члена зборнай свайго прадпрыемства Васіля Івачова:
№ 1. БЕЛЫЯ: a3, b4, c1, c3, d4, g1 (6). ЧОРНЫЯ: b6, d6, f4, f8, g3, h2 (6). Усё чыста, як у кампазіцыі: 1. gf2 2. ba5 3. a:e7 4. a:g3 5. de5 6. cd2x.
№ 2. БЕЛЫЯ: b2, b4, c1, c3, e1, g1, h2 (7). ЧОРНЫЯ: a5, c7, e5, e7, g5, g7, h4 (7). Колер шашак зменены: 1. bc5! cd6 2. cb4 3. ed2 4. cb2 5. gf2 6. h:a5!x.
Кубак клуба
У Мар’інай Горцы ладзіўся трэці абласны камандны турнір “Кубак шашачнага клуба “Дэбют”, прадстаўнікі якога і заваявалі Кубак (Віктар Балахоўскі, Уладзімір Беляеўскі, Іван Блізнец, Віталь Габрыелян, Аркадзь Плакхін і Уладзімір Шарый). На другім месцы дарослая каманда сталічнага СДЮШАР-11, на трэцім – мінскага завода “Падшыпнік”. Ва ўласным заліку вызначыліся: 1. кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Фадзеяў (СДЮШАР-11), 2. майстар У. Беляеўскі і 3. заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь А. Плакхін.
Вам цікава будзе пазнаёміцца з фрагментам гульні гэтага спаборніцтва:
БЕЛЫЯ (Андрэй Валюк, СДЮШАР-11): a1, a3, b4, c3, d2, d4, e3, g1, g3, h2, h4 (11).
ЧОРНЫЯ (В. Габрыелян, “Дэбют”, Мар’іна Горка): a5, a7, c7, d6, d8, e5, e7, f4, f6, f8, g7 (11).
Стычка міжнародных гросмайстраў: 1 … ab6! 2. e:g5 bc5 3. d:b6 ed4 4. c:e5 a:e1 5. ba7 d:h6 6. ab8 ed6. Белыя здаліся.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 88 20.06.2008
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|