Выпуск 86 10.06.2008г.
Опубликовано destroyer на 11-Jun-2008 22:50 (1918 читает)Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 10.06.2008г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага
Векавая задача
Яна перад вамі на дыяграме:
БЕЛЫЯ: f6, g7, h2, дамка d6 (4). ЧОРНЫЯ: f8, h4, h6 (3). Замкнуць простую чорных. Як паведаміў нам гросмайстар СССР Леанід Вітошкін (Гомель), яна лежыць Георгію Чэховічу і ўпершыню была апублікавана ў часопісе «Огонек» (Пецербург) сто гадоў таму. Задача ўразіла не толькі новым спалучэннем фіналаў, але і дзівоснай эканоміяй матэрыялу. Дагэтуль ніхто не здолеў стварыць на 64-клетачнай дошцы нічога падобнага (!). Тады аўтару ўсяго было 17 гадоў. У далейшым Георгій Уладзіміраваіч стаў прыкметным вучоным і ў 1943 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію за ўдасканаленне артылерыі на Балтыйскім флоце. Твор Г. Чэховіча з’яўляецца заданнем № 3 бліцконкурсу-38. Пераможцаў чакаюць сюрпрызы ад нашага бескарыслівага чытача Анатоля ПЯРХАЛЬСКАГА (Глыбокае) – яго зборнікі звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” №№ 3-4 за 2005-2006 гады. Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты “Звязда”, рубрыка “Шашкі”.
Л. Вітошкін нагадаў і эцюд В. Кульчыцкага, які таксама са стогадовым узростам:
БЕЛЫЯ: c5, d4, дамкі a7, f8 (4). ЧОРНЫЯ: c7, g3, дамка d2 (3). Па-за конкурсам пашукайце перамогу за белых. Таксама будзем рады вашым разгадкам. Эцюд надрукаваны ў тым жа часопісе. Застаецца дадаць: у тыя далёкія часы ў ім шашачную рубрыку вёў наш зямляк Уладзімір Занеўскі.
Першынство Беларусі
Яно адбылося па шашках-64 сярод мужчын (вышэйшая ліга). Званне чэмпіёна краіны прысуджана мінскаму студэнту міжнароднаму майстру Ігару Міхальчанку, а віцэ-чэмпіёна – майстру ФМЖД Яўгену Кандрачэнку (Гомель). Трэці прызёр -- сталічны міжнародны гросмайстар Аркадзь Плакхін. Мінулагодні чэмпіён майстар ФМЖД Мікалай Кадзеснікаў сёлета заняў чацвёртае месца. Далей фінальная васьмёрка мацнейшых ігракоў рэспублікі выглядае так: 5. майстар Сяргей Садоўскі (Гродна), 6. майстар Дзмітрый Масайла (Светлагорск), 7. кандыдат у майстры спорту Сяргей Місюта (Кобрын) і 8. майстар Васіль Навумік (Ваўкавыск).
Рашаем – і не толькі
Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.
БЛІЦ-38/1 (М. Стэфановіч): 1. ab2 2. cb4 3. cd6 4. e:g3 5. de5 6. dc7 7. gf2 8. h:f2x. ПА-ЗА КОНКУРСАМ (М. Стэфановіч): № 5. 1. ef6 2. bc7 3. ab8 4. fe7 5. b:a7x. БЛІЦ-38/2 (Д. Камчыцкі): 1. dc7 d:b6 A 2. ef2 3. ed8 4. d:a1 5. a:h4x. A 1 … d:f6 2. ef2 3. cb8 4. b:h6 5. h:h4x. ПА-ЗА КОНКУРСАМ (Д. Камчыцкі): № 5. 1. cb8 2. b:a3 3. ae7 4. h:a7x. АМАТАРАМ СТАКЛЕТАК (Л. Вітошкін): № 3. 33 (47 А) 23, 15х. А (49) 43, 15х. Папярэднія заданні выканалі: Л. Вітошкін (“Пагода ў доме”-4/9-10), І. Астроўскі (Мінск), Р. Сідарчук (Брэст), П. Шклудаў (Наваполацк), Л. Вітошкін (“Пагода ў доме”-4/11), П. Акуліч, У. Бандарык, І. Коўчан, Г. Найдовіч, А. Мікуліч (Мінскі раён), В. Голас (Любань), А. Еўсеяў (Бялынічы), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), Я. Казлоў, Анжэліка Кашкан, А. Кіслы, Марыя Лічко, Д. Мамедаў, А. і А. Яраховічы (Уздзенскі раён), Аляксандра Камінская, А. Рогач (Вілейка), Д. Камчыцкі (Магілёў), Ц. Каркенаў, А. Раманюк, Д. Семянюк, В. Сіўругін, А. Янчук (Камянец), І. Козел (п/а Махнавічы Мазырскага раёна), В. Краўчук, С. Нячаеў (Баранавічы), А. Перавознікаў, У. Сапяжынскі (Рагачоў), І. Працук (Паставы), У. Семашка (Брэст), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), М. Трухан (па Пагост Першы Салігорскага раёна), В. Ціханенка (Гомель), І. Астроўскі, Л. Вітошкін, А. Пярхальскі, Р. Сідарчук, П. Шклудаў (“Пагода ў доме”-4/12), бліц-37/3-6), І. Мацкевіч (Жодзіна), У. Бандарык, В. Голас, У. Сапяжынскі (38/1) і інш. Сярод іх майстар Пётр Шклудаў заўважыў, што бліц-37/4 (У. Бандарык) – копія праблемы М. Таропава (часопіс “Шашкі” (Рыга) за 1976 год № 4, дыяграма 2473). Ён жа даслаў два маленькіх эцюда: № 1. БЕЛЫЯ: c5, дамкі a7, c7 (3). ЧОРНЫЯ: дамкi f2, h8 (2). 1. ce5 f:b6 2. a:d4x. 1 … h:b6 2. a:g1x. № 2. БЕЛЫЯ: d4, e5, дамкa b8 (3). ЧОРНЫЯ: дамкі a1, g3 (2). 1. ed6 g:c7 2. b:e5 ab2 3. eh8x. 1 … a:c7 2. b:h2x. “Святая прастата! Пачынаючым. Супадзення не знайшоў”,-- піша П. Шклудаў.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 87 14.06.2008 г.
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|