Выпуск 85 31.05.08
Опубликовано destroyer на 01-Jun-2008 19:40 (1897 читает)Ш А Ш К І (газета “Звязда” за 31 мая 2008г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага
Развяжы, калі дужы
Гэтым разам вашу сілу гульні дапаможа праверыць заданне № 2 бліцконкурсу-38 – камбінацыйная праблема Дзмітрыя Камчыцкага (Магілёў):
БЕЛЫЯ: d2, d6, e1, e3, e7, g3 (6). ЧОРНЫЯ: b2, b4, c3, d8, e5, f4, g5, h2 (8). Выйгрыш.
Пераможцаў чакаюць сюрпрызы ад нашага бескарыслівага чытача Анатоля ПЯРХАЛЬСКАГА (Глыбокае) – яго зборнікі звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” №№ 3-4 за 2005-2006 гады. Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты “Звязда”, рубрыка “Шашкі”.
Па-за конкурсам разгледзьце яшчэ некалькі задумак Д. Камчыцкага:
№ 1. БЕЛЫЯ: дамкі c1, g3, h2 (3). ЧОРНЫЯ: b4, c5, d2, d4, e3, g7 (6). E1 (dc3 A) g1 (d4) b2, h8 (d2 BC) d4, e1x. C (d4) a5x. B (c3) b2x. A (bc3) f4!, a3 (e3) c1x.
№ 2. БЕЛЫЯ: c7, e1, h2 (3). ЧОРНЫЯ: d4, g7, h4, h6 (4). B8 (g5 A) a7 (c3) d2, f2x. A (f6) e5 (e3) h8 (f2, f2) g3x.
№ 3. БЕЛЫЯ: b6, e1, h2 (3). ЧОРНЫЯ: f6, g5, g7, h4 (4). C7 (f4 A) d8 (fg3) g5, f4 (h6) f2 (fg5) e5x. A (e5) d8 (d4) b6 (c3) d2, f2x.
№ 4. БЕЛЫЯ: a3, a5, c3, дамка h8 (4). ЧОРНЫЯ: b8, d6, e5, f6, h4 (5). Ab4 (g3 A) d4, h2 (b2/d2, d6) c5x. A (c7) d4, a1 (g3) b6x.
№ 5. БЕЛЫЯ: b6, c5, c7, d6, h6 (5). ЧОРНЫЯ: a5, b2, d4, e3, f8, g3, g7 (7). У белых на дзве простыя менш, але яны перамагаюць за кошт свайго першага ходу. Пераканайцеся ў гэтым самі. Таксама будзем рады вашым разгадкам.
Новы нумар
Выйшаў і пяты нумар зборніка А. Пярхальскага “Рубрыка “Шашкі” газеты “Звязда” за 2007 год” у добрым афармленні “ФОТАцэнтра” г. Глыбокае. Па пытанні яго набыцця можна патэлефанаваць аўтару (8-02156-28673) альбо напісаць яму на адрас: 211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Марата Казея, 73. Раней наш пастаянны канкурсант навуковец Іван Астроўскі атрымаў у якасці прыза адзін з нумароў гэтага зборніка, і вось што піша: “Здзівіла і ўразіла сама ідэя: дакументальна сабраць і выдаць матэрыялы нашай любімай рубрыкі. Азнаёміўся, і нібы зноў перажыў і мукі пошукаў рашэння, і радасць знаходак, і чаканне новых заданняў, вынікаў конкурсаў. Вялікі дзякуй Анатолю Антонавічу Пярхальскаму!”.
Дарэчы, Іван Іванавіч Астроўскі ўзнагароджаны дыпломам за другое месца ў спаборніцтвах па шашках у праграме спартакіяды “Бадзёрасць і здароўе” сярод выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радёэлектронікі. “Гэта мае першыя поспехі ў практычнай гульні, за што вельмі ўдзячны звяздоўскай шашачнай рубрыцы”,- вырашыў падзяліцца з намі ён.
Аматарам стаклетак
Для іх прапануе свае новыя эцюды наш аўтар з Гомеля Леанід Вітошкін – гросмайстар СССР:
№ 1. БЕЛЫЯ: 12, дамкі 1, 34, 38 (4). ЧОРНЫЯ: 36, 37, дамка 4 (3). 48 (15 АВ) 26 (47) 42, 23х. В (37-41) 27, 26 (46) 37, 23х. А (36-41) 31, 27, 46х.
№ 2. БЕЛЫЯ: 18, дамкі 1, 34, 45 (4). ЧОРНЫЯ: 36, дамкі 37, 44 (3). 50 (36-41 ABCA1) 28 (40) 18-12, 46x. A (49) 44x. B (35) 40 (49) 44x. C (5) 6 (36-41) 34-23 (37) 28x. A1 (11) 6 (36-41) 28 (45) 18-12x.
№ 3. БЕЛЫЯ: 27, дамкі 17, 34, 36 (4). ЧОРНЫЯ: 13, 42, дамка 10 (3).
Выкарыстайце матэрыяльную перавагу белых самастойна.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 86 10.06.2008г.
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|