Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 90 26.06.2008

Опубликовано destroyer на 02-Jul-2008 00:20 (2029 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 26.06.2008г.)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага


Рашы для душы

Упэўнены, што развязванне задання № 3 бліцконкурсу-39 дапаможа вам адвесці душу ў час адпачынку за шашачным столікам:

БЕЛЫЯ: d4, e3, f6, g5, g7, h6 (6). ЧОРНЫЯ: a3, b2, c3, d6, f4, g3, h4 (7). Выйгрыш.

Пераможцаў конкурсу чакаюць сюрпрызы ад нашага бескарыслівага чытача Анатоля ПЯРХАЛЬСКАГА (Глыбокае) – яго зборнікі звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” №№ 3-5 за 2005-2007 гады ў мастацкім афармленні мясцовага “ФОТАцэнтра”. Свае адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты “Звязда”, рубрыка “Шашкі”.

Па-за конкурсам разгледзьце і такія задумкі на тую ж тэму – падрыў поля а3:

1. БЕЛЫЯ: d4, e3, f6, g5, g7, h6 (6). ЧОРНЫЯ: a3, b2, c3, c7, f4, g3, h4 (6).

1. gf8 cxg7 2. fc5! hxf6! 3. hxf8! 4. cb4 5. fxb6!+.

2. БЕЛЫЯ: b4, c5, d4, f6, g5, g7, h6 (7). ЧОРНЫЯ: a3, a5, a7, b2, d2, d8, h4 (7).

1. gf8 2. cd6 3. dc7 4. fb4 5. hxa5+.

3. БЕЛЫЯ: b4, c5, d4, e7, f6, g5, h6 (7). ЧОРНЫЯ: a3, a5, a7, d2, d8, f2, h4 (7).

1. ef8 2. cd6 3. dc7 4. fb4 5. hxa5+.

4. БЕЛЫЯ: b4, b6, c5, d4, f6, g5, g7, h6 (8). ЧОРНЫЯ: a3, a7, b2, c7, d2, d8, h4 (7).

Пашукайце кінжальную атаку белых самастойна. Таксама будзем рады вашай знаходлівасці.


Даследаванні звяздоўцаў

БЕЛЫЯ: a3, b2, c1, d4, e1, e3, f2, g3 (8). ЧОРНЫЯ: a5, a7, b6, c7, e7, f6, g5, h6 (8).

Гэтая камбінацыя Г. Вышынскага (Антопаль) абляцела многія выданні, бо ў ёй пры натуральнай расстаноўцы фігур ажыццяўляецца прыгожае шашачнае кола: 1. de5 2. exc5 3. ab4 4. cb2 5. ed2 6. gh4 7. h4xh4+.

Аднак дапытлівы пінскі аналітык М. Андрушчанкаў даказаў перамогу і празаічным шляхам: 1. gh4+, аб чым мы пісалі яшчэ 31 студзеня 2002 года. Праўда, аналіз быў грувасткім. А вось майстар спорту з Магілёва Дзмітрый Камчыцкі знайшоў вельмі кароткую развязку: 1. gh4 ed6 (мацнейшае) 2. dc5 (замест 2. bc3x) dxb4 3. axc5 4. exc5 cb6 (лепшае) 5. ed2 6. de3+. І ўсе справы!

А другі наш чытач першаразраднік Канстанцін Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна) працягвае вывучаць энцыклапедычнае выданне У. Маламеда і Ю. Барскага “Курс шашечных окончаний» (Москва, «Физкультура и спорт”, 1989). Яго зацікавіла барацьба трох белых дамак супраць дамкі і дзвюх простых чорных, і для пачынаючых практычных ігракоў ён даслаў свае некаторыя назіранні:

1. БЕЛЫЯ: дамкі d4, h2, h6 (3). ЧОРНЫЯ: h4, h8, дамка f8 (3). Хутчэй за ўсяго можна адолець чорных пасля 1. hb8 fb4 2. hd2 3. df2x. 1 … fa3 2. db2 3. bf4x.

2. БЕЛЫЯ: дамкі d4, h2, h4 (3). ЧОРНЫЯ: h6, h8, дамка f8 (3). А тут асіліць чорных імгненна дапамае 1. da1 fa3 2. ab2 3. hf4x. Калі ж 1 … fc5/b4, дык 2. hg5x.

3. БЕЛЫЯ: дамкі e5, f4, h4 (3). ЧОРНЫЯ: простыя h6, h8, дамка g1 (3). 1. hd8 gf2 2. fg3 3. ef6x. 1 … gc5/a7 2. ed4x. А цяпер чорную дамку g1 перастаўце на поле f8: 1. ea1 fa3/b4/c5 2. ab2/ac3/ad4x.

Шэдэўры суайчыннікаў

Вядучыя праблемісты свету міжнародныя гросмайстры расіяне Барыс Шкіткін, Уладзімір Матус і ўкраінец Сяргей Юшкевіч выпусцілі кнігу “Мир миниатюр” (Харьков, “Фолио”, 1994). Дарэчы, У. Матус – наш зямляк. Дык вось, акрамя сваіх шыкоўных кампазіцый, яны знайшлі месца ў ёй і для таленавітых аўтараў з Беларусі. Вам цікава будзе пазнаёміцца з іх творчасцю:

1 (Вадзім Булат, Мінск). БЕЛЫЯ: 11, 21, 37, 38, 40, 46, 48 (7). ЧОРНЫЯ: 12, 19, 22, 23, 28, 29, 34 (7). 37-32, 33, 7, 2, 5х.

№ 2 (Леанід Вітошкін, Гомель). БЕЛЫЯ: 32, 38, 41, 43, 45, 48, 49 (7). ЧОРНЫЯ: 10, 19, 29, 34, 39, 40 (6). 33, 39, 5х.

№ 3 (Мікалай Іржаўскі, Рось). БЕЛЫЯ: 17, 18, 21, 28, 33, 35, 44 (7). ЧОРНЫЯ: 8, 9, 10, 19, 26, 31, 39 (7). 29, 17-12, 5, 8!, 24х.

4 (Пётр Кажаноўскі, в. Кашэвічы Пінскага раёна). БЕЛЫЯ: 11, 22, 24, 27, 35, 44 (6). ЧОРНЫЯ: 10, 12, 13, 18, 23, 40 (6). 20!, 14 (2) 5, 24х.

У наступны раз прадоўжым публікацыю шэдэўраў на 100-клетачнай дошцы нашых суайчыннікаў.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 89 21.06.08 Выпуск 293 06.09.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы