Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 293 06.09.08

Опубликовано destroyer на 07-Sep-2008 22:10 (1911 читает)

Ш А Ш К І (газета “Звязда” за 6 сентября 2008 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА


Пяць медалёў!

У польскім Шчэціне адбыўся чэмпіянат Еўропы сярод аматараў гульні ў шашкі ўзростам ад 10 гадоў да юніёраў. Нашы ігракі парадавалі балельшчыкаў не толькі сваімі вострымі партыямі, але і вынікамі: прывезлі дамоў пяць медалёў (!.). Сярод іх залатога колеру – Андрэй Толчыкаў з Гомеля (катэгорыя турніру U-19) і мінчанка Вольга Федаровіч (U-16), сярэбранага – сястра-блізня Вольгі Дар’я (U-16) і Марыя Міронава, таксама з Мінску (U-10), бронзавага – Уладзіслаў Валюк (U-10), сын сталічнага міжнароднага гросмайстра, двойчы чэмпіёна свету па шашках-64 Андрэя Валюка.


Пагода ў доме”-5

У мінулым выпуску мы аб’яўвілі пяты конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ) – з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць выпадкі, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі альбо якія не развязваюцца. Таму за ўказанне такіх істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Норма ж другога разраду – рашыць усе заданні, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.

А цяпер падаём другое заданнемініяцюру нашага аўтара з Гродна Міхаіла Стэфановіча:

БЕЛЫЯ: b2, b4, c1, c5, e1 (5). ЧОРНЫЯ: a5, c7, e3, e5, f6, g3 (6). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”.

Разгледзьце і такую задумку М. Стэфановіча, але ўжо ў рамках нашага бліца-40/3:

БЕЛЫЯ: b2, b4, c5, d4, g7 (5). ЧОРНЫЯ: a5, c7, d6, e7, f4, g3, g5 (7). Пашукайце і тут перамогу за белых.

Пераможцу чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цэнтра”.


Рашаем, аірымліваем прызы

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

БЛІЦ-39/5 (П. Шклудаў): 1. ef8 2. f:c5! 3. ce3 4. e:f2!x.

ПА-ЗА КОНКУРСАМ (П. Шклудаў): № 1. 1. ed4 2. d:h2 3. a:c5 4. c:c5 hg5 5. bc7 gf4 6. cd8 fe3 7. da5 ef2 8. ae1 ab6 9. c:a7 fg1 10. ab8 gd4 11. ef2 12. ba7x.

АМАТАРАМ СТАКЛЕТАК (Д. Камчыцкі-В. Кавалёў): 6 … 39-43 A 7. 39 (42) 32! (48) 43x. A (38-43, 49) 35 (32) 43, 50-44x.

БЛІЦ-39/6 (А. і А.. Шабаліны): 1. gf4 2. f:h4 bc3 3. ed2 4. ed4 5. ab4 6. cd2 7. gf2 8. h:f4x.

ПА-ЗА КОНКУРСАМ (А. і А. Шабаліны): 1. dc5 2. cb4 a:e1 3. cb2 4. g:c7 5. gf2x.

БЛІЦ-40/1 (У. Сапяжынскі): c1 (h4) e1 (h6-g5 A, f6) g5, d8x. A (f6) g5 (f4 B) e3x. B (h4) d8 (h6-g5) c7 (f4) g3x.

ПА-ЗА КОНКУРСАМ (У. Сапяжынскі): a5 (b2) d8 (e7 A) f6 (c1) f6-g5, h6 (e3) d2x. A (c1) h2 (b8) dc7x.

БЛІЦ-40/2 (Я. Палыкоўскі, чорныя): 1. fd6? fe5! 2. d:f4 bc5 (арыгінальна!) 3. fe5 gf4 4. e:h8 5. hd4 6. f:d4 7. g:c1 hg5=.

ВЯЛІКАЯ КІТАЙСКАЯ СЦЯНА” (Д. Камчыцкі): 23 (48) 33, 37, 41#.

Гэтыя заданні, а таксама бліцаў-38/1-6 і 39/1-4 выканалі І. Буяк (в. Бацяны Воранаўскага раёна), Уладзімір Сапяжынскі (Рагачоў), Аляксандра Камінская (Вілейка), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), С. Нячаеў (Баранавічы), І. Астроўскі (Мінск), настаўніца фізкультуры Марыя Яўгенаўна Лічко і яе выхаванцы Яўген Казлоў, Анжэліка Кашкан, Джон Мамедаў, Аляксандр і Аляксей Яраховічы (в. Возера Уздзенскага раёна), А. Кіслы (Узда), А. Янчук (Камянец), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), І. Мацкевіч (Жодзіна), А. Пярхальскі і інш. Сярод іх Васіль Голас (Любань), Іван Працук (Паставы), Анатоль Рогач (Вілейка) і Пётр Шклудаў (Наваполацк) у бліцы- 39/1 (М. Стэфановіч) указалі 1. cd2x i 1. cd8x. Бліц-38 выйграў Аляксандр Кіслы, а бліц-39 – Васіль Голас. Першаму з іх высылаецца зборнік звяздоўскай шашачнай рубрыкі за 2005 год, другому – за 2006-ты (з прызавога фонду аўтара зборнікаў А. Пярхальскага).


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 90 26.06.2008 Выпуск 294 09.09.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы