Выпуск 299 11.10.08
Опубликовано destroyer на 14-Oct-2008 22:50 (2189 читает)Ш А Ш К І (Газета «Звязда» за 11.10.2008г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА
“Пагода ў доме”-5
Працягваем гэты класіфікацыйны конкурс заданнем № 8 – камбінацыйнай праблемай нашага чытача з Наваполацка Пятра Шклудава:
БЕЛЫЯ: b2, c1, c5, d4, e3, f4, g1, g5, h4 (9). ЧОРНЫЯ: a3, a5, a7, b6, c7, d2, e7, f6, g7, h2 (10).Выйгрыш.
Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”. Разгледзьце і такую задумку майстра спорту П. Шклудава, але ўжо ў рамках нашага бліца-41/3:
БЕЛЫЯ: b2, c1, c5, d2, d4, e1, e3, f4, g5, h4 (10). ЧОРНЫЯ: a3, a5, a7, b4, c7, d6, e7, f6, g7, h2 (10)). Таксама перамога белых. Пераможцу бліца чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цзнтра”.
Па-за конкурсам аўтар прапануе вашай увазе наступныя канцоўкі:
№ 1. БЕЛЫЯ: a3, c1, d2, e1, f2, f6, g1, g7, h6 (9). ЧОРНЫЯ: a7, b2, b4, c5, d4, d8, e5, e7, f4, h2, h8 (11).
G3, ef2, c3, e3, b4, e7, e3, e3x.
№ 2. БЕЛЫЯ: c1, c3, d2, f2, g3, h6 (6). ЧОРНЫЯ: a3, b8, d4, e5, f4, g5, h2, h8 (8).
B4, de3, b4, c5x.
№ 3. БЕЛЫЯ: a1, a5, b4, c3, c7, d2, f2, g1, h6 (9). ЧОРНЫЯ: a7, b2, b6, d4, e5, e7, f4, f6, g5, h2 (10).
Пашукайце перавагу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Зноў парадавалі
Выхаванцы нацыянальных майстроў спорту Мікалая Кадзеснікава і Віталя Аніські Марыя Хвашчынская (Бабруйск) і Марыя Міронава (Мінск) зноў парадавалі сваімі вынікамі і змястоўнай гульнёй. Гэтым разам – на чэмпіянаце свету па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчынак, які адбыўся ва Украіне. Там, у горадзе Новаявораўск, яны заваявалт медалі з залатым і сярэбраным блішчаком.
Паспяховым выступленням нашай моладзі на міжнародным узроўні спрыяюць шматлікія турніры, якія праходзяць у спецыялізаваных школах і клубах, а таксама рэгулярныя першынства рэгіёнаў, рэспублікі. Так, пасля правядзення раённых спаборніцтваў у Гродна ладзіліся баталіі юніёраў, але ўжо абласнога значэння. Мацнейшымі ў іх былі Яўген Маеўскі і Маргарыта Сіняўская (шашкі-64), Яўген Маеўскі і Ганна Крошка (шашкі-100).
Госць з Латвіі
Раней аматараў стоклетак мы пазнаёмілі з творчасцю Уладзіміра Рычкі (Україна). Даслаў на электронны адрас вядучага рубрыкі свае задумкі і рыжанін Генадзь Андрэяў. Яны заслугоўваюць вашай увагі:
№ 1.БЕЛЫЯ: 7, 14, 17, 24, 32, 34, 48 (7). ЧОРНЫЯ: 8, 16, 23, 28, 31, 33, 37, 41 (8).
42, 2 (5А) 1, 11, 46х. А(10) 15, 10 (29, 33) 32 (39) 49х.
№ 2. БЕЛЫЯ: 8, 9, 12, 19, 30, 33, 47 (7). ЧОРНЫЯ: 1, 24, 29, 32, 38, 42, 43 (7).
7, 39 (34) 42, 38, 42x.
№ 3. БЕЛЫЯ: 10, 11, 14, 18, 19, 22, 23, 25, 41, 44, 49 (11). ЧОРНЫЯ: 4, 5, 6, 15, 21, 27, 31, 38, 42, 43, 45 (11).
40, 32, 9, 20, 37 (31) 43, 38, 43x.
Навигация по статьям | |
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|