Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 298 07.10.08

Опубликовано destroyer на 08-Oct-2008 22:50 (1972 читает)

Ш А Ш К І азета «Звязда» за 7 октября 2008 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА


Пагода ў доме”-5


Працягваем гэты класіфікацыйны конкурс заданнем № 7 – камбінацыйнай праблемай нашага чытача з Гомеля Мікалая Вяргейчыка:

БЕЛЫЯ: c1, d2, e3, e5, f6, g1, h6 (7). ЧОРНЫЯ: a7, b4, b6, b8, c3, c5, f2, h4 (8). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”. Разгледзьце і такую задумку кандыдата ў майстры спорту М. Вяргейчыка, але ўжо ў рамках нашага


бліца-41/2:

БЕЛЫЯ: b2, b6, d2, e1, f4, g3 (6). ЧОРНЫЯ: b4, b8, d4, f2, h4, h6 (6). Таксама перамога белых.

Пераможцу бліца чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цзнтра”.

Па-за конкурсам М. Вяргейчык прапануе вашай увазе наступныя канцоўкі:

1. БЕЛЫЯ: a3, d6, e1, e5, g1, g7, h6 (7). ЧОРНЫЯ: b6, c3, d2, e3, f6, g3, h4, h8 (8).

H2, f4 (f6 A) b4 (a5) g7, f4 (c5) b4 (c3) h8 (d2) g5x. A (g5) f4 і г.д.

2. БЕЛЫЯ: b2, c1, c3, d2, e1, f2, g3, h6 (8)). ЧОРНЫЯ: а5, b4, d6, e5, f8, g7, h4 (7).

Fe3, a3, e7, c5 (a1) d4, b4, b2, c3x.

3. БЕЛЫЯ: a5, a7, b4, b6, c7, d6, h2 (7). ЧОРНЫЯ: b8, d2, d8, e5, f2, f4, f6, h4 (8). Пашукайце перавагу за белых самі. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Камбінацыйны віхор

Аб выніках 21-га міжнароднага фестывалю па шашках-100 “Мінск-2008” мы інфармавалі вас раней. Сёння прыводзім сітуацыю з гэтага спаборніцтва: БЕЛЫЯ (А. Домчаў): 16, 26, 27, 32, 33, 34, 35, 38, 39, 43, 45 (11). ЧОРНЫЯ (А. Калмакоў): 7, 9, 12, 13, 15, 17, 18, 19, 20, 24, 25 (11). Далей было: 1 … 24-30! 2. 35:24 20:40 3. 45:34 19-24!. Правы фланг белых аслаблены. Акрамя таго, пагражае камбінацыйны віхор з боку чорных. Напрыклад, калі згуляць 4. 33-28, дык 4 … 18-22 5. 27:18 13:42/44х. 4. 32-28 25-30 5. 34:25 24-29 6. 33:24 18-22х. Таму белыя вырашылі ахвяраваць сваю простую і завяршылі партыю ўнічыю. Павучальна разабрацца ў гэтай пазіцыі самастойна. Жадаем поспехаў у аналітычных даследаваннях.


Ёсць батарэйкі!

Педагога па прафесіі гамяльчаніна Леаніда Вітошкіна можна параўнаць з батарэйкай з вядомай рэкламы, якая ніколі не спыняецца. І пакуль што ў рэспубліцы няма яму альтэрнатывы. Мяркуйце самі: ён – гросмайстар і трохкратны чэмпіён СССР па складанні эцюдаў, 26-разовы (!) чэмпіён Беларусі па шашачнай кампазіцыі ў розных яе жанрах. Яго дэвіз: ні дня без заняткаў любімай справай. Таму з’яўляецца і рэкардсменам по колькасці створаных задумак на 64 і 100-клетачных дошках. Звярніце ўвагу на прастаўленыя ім нумары на дасланых у рэдакцыю творах:

БЕЛЫЯ: b4, b6, c5, d6, e3, f4, h6 (7). ЧОРНЫЯ: a7, d8, f6, f8, g3, g7, h2 (7). Праблема № 104: e5, bc7, e7, g1 (f2A) c5 (g1) a5, c7x. A(b6) a7 (g1) bc5, h4x.

БЕЛЫЯ: a1, a7, b6, d4, e3, e5, g1 (7). ЧОРНЫЯ: a3, b2, b4, c3, d8, e7, g3, g7 (8). Праблема № 196: c7, c5, h2, c1x.

БЕЛЫЯ: 23, 28, 33, 34, 35 (5). ЧОРНЫЯ: 10, 12, 17, 18, 20 (5). Камбінацыйная мініяцюра № 751: 22, 4, 9х.

БЕЛЫЯ: 24, 27, 33, 43, 45 (5). ЧОРНЫЯ: 8, 9, 13, 17, 29 (5). Міні-праблема № 801: 40, 21, 23х.

БЕЛЫЯ: 39, дамкі 8, 27, 50 (4). ЧОРНЫЯ: 7, дамкі 5, 40 (3). Эцюд № 1719: 49 (35 АВ) 19, 2х. А(12) 35, 19х. В(45) 19, 1х.

Дэбют жа Л. Вітошкіна адбыўся яшчэ ў далёкім 1957 годзе. Тады была змешчана яго першая задача на старонках газеты “Звязда”. Зараз у актыве маэстра налічваецца 300 задач, 1800 эцюдаў (!) і звыш 800 праблем-64 і 100.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 297 25.09.08 Выпуск 299 11.10.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы