Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 297 25.09.08

Опубликовано destroyer на 25-Sep-2008 23:50 (1924 читает)

Ш А Ш К І (газ. “Звязда” за 25.09.2008г.)


Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА


Пагода ў доме”-5

Працягваем гэты класіфікацыйны конкурс заданнем № 6 – камбінацыйнай мініяцюрай нашага чытача з Гомеля Леаніда Вітошкіна:

БЕЛЫЯ: a5, c1, e5, f4, g1, h2 (6). ЧОРНЫЯ: b4, b6, c3, c7, d4, f8 (6). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”. Разгледзьце і такую задумку гросмайстра і трохразовага чэмпіёна СССР Л. Вітошкіна, але ўжо ў рамках нашага бліца-41/1:

БЕЛЫЯ: b2, d4, e1, e3, h6 (5). ЧОРНЫЯ: b6, c3, c5, h2 (4). Таксама перамога белых.

Пераможцу бліца чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цзнтра”. Па-за конкурсам аўтар прапануе вашай увазе наступныя канцоўкі:

1. БЕЛЫЯ: 16, 23, 31, 32, 43 (5). ЧОРНЫЯ: 7, 24, 28, 34 (4).11, 2 (30) 35 (31) 49 (39) 34 (37) 32, 29х.

2. БЕЛЫЯ: b6, d6, e1, e7, f6, g5 (6). ЧОРНЫЯ: а7, b4, c5, d4, f8, g3, h2 (7). G7, d8, d:a3, g3, f2x.

3. БЕЛЫЯ: a7, f4, дамка f8 (3). ЧОРНЫЯ: a3, b4, g7, h6 (4). Пашукайце перавагу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.


Новы і дакладны варыянт

Дзмітрый Камчыцкі з Магілёва даслаў свой эцюд, які ўдзельнічаў у Рэспубліканскім конкурсе-18 (2006 год):

БЕЛЫЯ: c1, дамкі g3, h2 (3). ЧОРНЫЯ: b4, c5, d2, d4, e3, g7 (6). E1 (dc3 A) g1 (d4) b2, h8 (d2) gd4, e1 (a3) c3x. A (bc3) f4!, e3, e1x. Быў апублікаваны падобны эцюд Пятра Шклудава (Наваполацк):

БЕЛЫЯ: c1, дамкі e1, h2 (3). ЧОРНЫЯ: a5, c3, d2, d4, e3, g7 (6). G1 (b4 A) b2, h8 і далей, як у Д. Камчыцкага. Але ж A (f6) b2, h8 (d2) gd4, e1x – новы варыянт, прычым дакладны. Д. Камчыцкі прапануе і свой твор на 100-клетачнай дошцы:

БЕЛЫЯ: 19, 20, 21, 23, 24, 27, 30, 31, 32, 41, 42 (11). ЧОРНЫЯ: 7, 8, 9, 12, 15, 16, 17, 28, 35, 39, 40, 43, 45 (13).22 (29) 4 (35:13 A) 35, 50x. A (15:13) 35, 50x.


З чэмпіянату Еўропы

Аб яго выніках мы паведамілі ў мінулым выпуску. Сёння паказваем фрагмент партыі гэтага спаборніцтва:

БЕЛЫЯ (Р. Варык): 27, 28, 30, 34, 35, 36, 38, 39, 43, 46, 47, 49 (12). ЧОРНЫЯ (Я. Ватуцін): 2, 3, 9, 12, 13, 15, 16, 17, 18, 19, 24, 25 (12). Тут чорныя падрыхтавалі камбінацыю: 1 … 2-8! з пагрозай 2 … 18-22 3 … 8-12 4 … 13:44 5 … 24-29 і 6 … 25:45х. Белыя яе заўважылі і пайшлі 2. 39-33, аднак пазіцыйнае становішча іх ужо не магло выратаваць: 2 … 9-14 3. 49-44 24-29!х.

Нагадваем, што наш міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін набраў 12 ачкоў і падзяліў 2-5 месцы, але па дадатковых паказчыках не здолеў увайсці ў першую тройку прызёраў.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 296 18.09.08 Выпуск 298 07.10.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы