Выпуск 296 18.09.08
Опубликовано destroyer на 23-Sep-2008 23:40 (1933 читает)Ш А Ш К І (газ. “Звязда” за 18.09.2008г.)
Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА
“Пагода ў доме”-5
Працягваем гэты класіфікацыйны конкурс заданнем № 5 – камбінацыйнай праблемай нашага чытача з Гродна Міхаіла Стэфановіча:
БЕЛЫЯ: a1, c1, d2, d6, e7, f6, g1, g7 (8). ЧОРНЫЯ: a3, b4, b6, c3, e3, f4, h4 (7). Выйгрыш.
Удзельнікі папярэдніх нашых конкурсаў могуць пачаць з гэтага задання. Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”.
Разгледзьце і такую задумку М. Стэфановіча, але ўжо ў рамках нашага бліца-40/6:
БЕЛЫЯ: a1, b6, e5, e7, f6, g1, g7 (7). ЧОРНЫЯ: a5, b2, c3, c7, d4, d8, e3, h4, h8 (9). Таксама перамога белых.
Пераможцу бліца чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цзнтра”. Па-за конкурсам аўтар прапануе вашай увазе наступныя канцоўкі:
№ 1. БЕЛЫЯ: a1, b4, c3, d2, e3, f2, g3, h4 (8). ЧОРНЫЯ: а7, c5, c7, d6, e5, e7, h6 (7).1.ab2 2. cd4 3. ef4 4. h:a5 ab6 5. a:f4 ec3 6. f:d2 7. gh4 8. h:f2x.
№ 2. БЕЛЫЯ: b2, c5, d4, e5, f4, f6, g3, h4 (8). ЧОРНЫЯ: а3, b8, c7, f8, g7, h2, h8 (7). 1. hg5 2. cb6 3. fe7 4. e:c7 5. gh6 6. h:a3 7. de5 8.d:h4x.
№ 3. БЕЛЫЯ: d2, d4, e7, f2, f6, g1, g7, h4 (8). ЧОРНЫЯ: a5, b2, b4, c7, e5, g5, h2, h8 (8). Пашукайце перавагу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Рашэнні
Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.
“ПАГОДА Ў ДОМЕ”-5: №3 (Д. Камчыцкі). 1. ed6 2. fg7 3. dc7 4. c:c1 gh2 5. bc5 hg1 6. cd6 gh2 7. de7 he5 8. ef8 e:a1 9. fb4 10. cb2 11. e:c3#; № 4 (П. Шклудаў). 1. fe3 2. e:g3 bc3 3. b:d4 4. f:d2 cd6 5. a:e7 6. de3 7. cd2 bc7 8. dc3 9. a:c1x.
БЛІЦ-40: № 4 (Д. Камчыцкі). H8, d4, a5 (d2) b4, c3 (b4) d4 (a3) g3 (b2) f4 (a1) fe5 (b2) g5, c5, a1x; № 5 ( П. Шклудаў). E7, c5, c5, a3, e3 (d4) c5 (g3) b6, h2x.
Госць з Украіны
Ім з’яўляецца Уладзімір Рычка з г. Глобіна Палтаўскай вобласці. Знаёмім вас з яго новымі задачамі на 100-клетачнай дошцы, якія ім дасланы ў рэдакцыю:
№ 1. БЕЛЫЯ: 9, 22, 24, 29, 45, дамкі 6, 15, 23, 36, 48 (10). ЧОРНЫЯ: 1, дамкі 7, 47 (3). Замкнуць простую чорных на палях 26, 36 і 45: 23-19 (40 A) 34, 20, 28 (6 B) 28-37, 2 (17 C) 11, 43, 16, 21, 36-31#. C (16) 47, 26, 21, 19, 26, 31, 19-41#. B (7) 11, 47, 26, 31, 19-41#. A (34) 25, 19-14, 33, 11, 25-20, 17, 18, 20-29, 40, 50#.
№ 2. БЕЛЫЯ: 16, 22, 34, 45, 49, дамкі 6, 13, 19, 35, 41 (10). ЧОРНЫЯ: 1, дамкі 12, 38 (3).
Заблакіраваць простую чорных на 25, 26, 36 і 45: 43 (49 A) 41-37, 44 (40 B) 34, 16-11, 42, 6-17, 22-18, 20, 13-30#. B (35) 40, 33 (6 C) 33-11, 11, 19-32, 16, 21, 13-31#. C (7) 16-11, 13-31, 26, 21, 47, 26, 31, 19-41#. A (40) 34, 35-40, 34-30, 35, 16-11, 47, 22-17, 18, 29, 40, 50#.
Чэмпіянат Еўропы
Ён прайшоў у Таліне па шашках-100. Першыя тры ўзнагароды атрымалі экс-чэмпіёны свету Гунтыс Валнерыс з Рыгі (13 ачкоў з 18 магчымых), расіянін Аляксандр Георгіеў і міжнародны гросмайстар з Вільнюса Эдвард Бужынскі (па 12). Такі ж вынік і ў Яўгена Ватуціна, але горшы каэфіцыент адкінуў нашага міжнароднага гросмайстра на пятае месца. На адно ачко меней у яго сяброў па камандзе чатырохразовага чэмпіёна свету Анатоля Гантварга і міжнароднага майстра Ігара Міхальчанкі, у актыве міжнароднага гросмайстра Сяргея Насевіча – 9. У жанчын аднолькавую колькасць ачкоў (па 12) запісалі на свой рахунак адразу шэсць спартсменак. Па дадатковым паказчыкам званне чэмпіёнкі кантынента прысуджана Тамары Тансыкужынай (экс-чэмпіёнка свету э Расіі), сярэбраны медаль -- Дар’і Ткачэнка (дзеючая шашачная каралева планеты з Україны), бронзавы – Матроне Нагавіцынай (таксама Расія). Прадстаўніцы нашай краіны двойчы віцэ-чэмпіёнка свету Ірына Пашкевіч, майстр ФМЖД Наталля Герасімовіч і міжнародны майстар Вольга Садоўская набралі па 10 ачкоў.
Майстар ФМЖД
Зусім нядаўна першаму з нацыянальных праблемістаў Віктару Шульге ўручаны дыплом аб прысваенні яму звання майстра ФМЖД за паспяховыя выступленні ў міжнародных спаборніцтвах. Ён – чэмпіён Беларусі, старшыня Рэспубліканскай і член Міжнароднай камісій па шашачнай кампазіцыі, быў чэмпіёнам свету па рашэнні шашачных сітуацый, выканаўшы тут норму міжнароднага майстра. Добра зарэкамендаваў сябе і ў якасці суддзі-каардынатара міжнароднага конкурсу памяці беларускага маэстра задачнага мастацтва Гары Далідовіча. Кваліфікана вядзе рубрыку “Шашкі” у штотыднёвіку “Культура” і дзіцячай газеце “Зорька”. У хуткім часе вы ўбачыце яго першакласныя творы.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 297 25.09.08
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|