Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 295 16.09.08

Опубликовано destroyer на 16-Sep-2008 19:40 (1989 читает)

Ш А Ш К І (газ. “Звязда” за 16.09.2008г.)


Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая ГРУШЭЎСКАГА


Пагода ў доме”-5

Працягваем гэты конкурс заданнем № 4 – праблемай нашага чытача з Наваполацка Пятра Шклудава:

БЕЛЫЯ: a3, a7, b2, c1, e1, f2, f4, g5 (8). ЧОРНЫЯ: b4, b6, b8, c5, c7, d4, d8 (7). Выйгрыш.

Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вуліца Б. Хмяльніцкага, 10-а, рубрыка “Шашкі”.

Разгледзьце і такую задумку П. Шклудава, але ўжо ў рамках нашага бліца-40/5:

БЕЛЫЯ: a3, c1, c5, c7, d4, d6, e5, g1, h2 (9). ЧОРНЫЯ: a7, b2, b8, e3, f2, f4, f8, g3, g5, g7, h4 (11).

Таксама перамога белых. Гэта выпраўленне змешчанага намі 23 ліпеня твора, у якім дрэнна выглядала канцоўка гульні, але ж аўтар ператварыў яе ў эцюд:

БЕЛЫЯ: c5, e7, h2 (3). ЧОРНЫЯ: a7, e5, f4, h4 (4). Змест: f8 (e3) g7 (d4 A) c3 (f2), e1! (b6) a7 (g1) b8 (d4) f2, a7 (g3) f4 (h2) b8x. A (f4) h6 (hg3) g5, d2 з апазіцыяй на карысць белых.

Пераможцу бліца чакае сюрпрыз ад Анатоля Пярхальскага (Глыбокае) – яго зборнік звяздоўскай рубрыкі “Шашкі” за 2006 год у афармленні мясцовага “ФОТА-цэнтра”.


Рашаем, усклікаем!

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

ПАГОДАМА Ў ДОМЕ”-5: №1 (А. Маісеяў, М. Грушэўскі). 1. ef6 2. gf6 3. f:f8 4. f:b8x; № 2 (М. Стэфановіч). 1. cb6 2. b:d4 (“турэцкі” удар!) 3. cb2 4. e:c3#.

БЛІЦ-40/3 ( М. Стэфановіч): 1. de5 2. ef6! 3. f:f6x.

Заданні бліцаў-39/5-6, 40/1-2, класіфікацыйнага-5/1 рашылі: настаўніца Марыя Яўгенаўна Лічко і яе вучні Яўген Казлоў, Анжэліка Кашкан, Джон Мамедаў, Аляксей і Аляксандр Яраховічы (в. Возера Уздзенскага раёна), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), А. Кіслы (Узда), С. Нячаеў (Баранавічы), А. Янчук (Камянец), В. Голас (Любань), У. Сапяжынскі (Рагачоў), Аляксандра Камінская (Вілейка), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), А. Сняжкоў і І. Астроўскі (Мінск), М. Трухан (в. Малы Пагост Салігорскага раёна) і інш. Сярод іх навуковец Іван Астроўскі піша: “Паколькі сітуацыя ўзнікла ў практычнай гульні такога высокага рангу, зноў цягне ўсклікнуць: “Вось яны – Шашкі!”.Прыгожы эндшпіль Яго дасягнула наша пастаянная падпісчыца экс-чэмпіёнка і майстар Беларусі Марыя Лічко яшчэ ў 1980 годзе, прычым не ў кампазіцыі, а ў практычнай партыі чэмпіянату СССР (!):

БЕЛЫЯ ( М. Лічко): c1, e3, f2, h4 (4). ЧОРНЫЯ (майстар Грузіі Н. Пайлодзе): a3, a7, f8, h6 (4). Вось як далей было: 1. ed4 ab6 2. fg3 ba5 3. gf4 ab4 4. fe5 fg7 5. ed6 gf6 6. dc7 fe5 7. d:f6 bc3 8. cb8 cb2 9. hg5! 10. b:g3/h2 ba1 11. e5x.


Падзяка федэрацыі

Яе атрымалі ад ГА “Беларуская федэрацыя шашак”: за шматгадовую прапаганду гульні, арганізацыю і абслугоўванне спаборніцтваў рэспубліканскага і міжнароднага значэння сярод дзяцей і дарослых – спартсмены і трэнеры Аляксандр Аніська (Слонім), Генадзь Барысаў і Анастасія Стасючонак (Віцебск), Віталь Габрыелян (Мар’іна Горка), Васіль Нагурны (Драгічын), Уладзімір Перавалаў (Барысаў), Людміла Толчыкава (Гомель) і Іван Троцкі (Паставы); за актыўную падтрымку і дапамогу ў правядзенні гэтых турніраў – кіраўнікі аддзелаў фізічнай культуры, спорту і турызма Пухавіцкага, Слонімскага і Пастаўскага райвыканкамаў Леанід Страх, Ігар Царук і Васіль Захарэвіч, намеснік дырэктара барысаўскага завода “Аўтагідраўзмацняльнік” Яўген Карашкоў і генеральны дырэктар ААТ “Сервер” Уладзімір Рай.


Аўтар з Украіны

Для аматараў стоклетачных шашак даслаў свае новыя задачы наш аўтар з г. Глобіна Палтаўскай вобласці Уладзімір Рычка:

1. БЕЛЫЯ: 11, 19, 31, 34, дамкі 6, 40, 42 (7). ЧОРНЫЯ: 1, 43 (2). Замкнуць простую чорных на палях 16 і 25: 49 (48 А) 26, 42-38, 27, 11, 26-21#. А (7) 27, 27-13, 31-27, 28, 20, 13-30#.

2. БЕЛЫЯ: 15, 47, дамкі 6, 16, 18, 22, 24, 43, 44, 48 (10). ЧОРНЫЯ: 1, 4, дамка 46 (3). Блакіроўка простай чорных на 15, 35, 36 і 45: 10 (5 A) 41, 16-7, 32 (50 B) 25, 10, 25-20#. B (11) 10, 19, 48-30 (24 C) 23, 23-40#. C (25) 19-28, 40, 50#. A (15) 20, 23, 44-28, 22-27, 15, 11, 10, 26, 31, 10-41#.

Дарэчы, У. Рычка быў адным з суддзёй 14-га чэмпіянату Беларусі па шашачнай кампазіцыі ў раздзеле задач-100, аб выніках якога мы інфармавалі вас у мінулым выпуску.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 294 09.09.2008 Выпуск 296 18.09.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы