Выпуск 292 24.10.08
Опубликовано destroyer на 02-Nov-2008 18:40 (2147 читает)Ш А Ш К І (Газета «Народная воля» за 24.10.2008г.)
Камбінацыі мінчаніна
Працягваем бліц-57 заданнем № 2 – камбінацыяй мінчаніна Уладзіміра Мазаніка:
Белыя: a5, c1, e1, g5, h2, h4 (6). Чорныя: a3, a7, c3, c5, e3, e7, f4 (7).
Выйгрыш.
Пераможца конкурсу будзе заахвочаны. Чакаем адказы па адрасе:
220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, рубрыка “Шашкі”. У. Мазанік даслаў ў рэдакцыю яшчэ тры кабінацыі на 64-клетачнай дошцы. Разгледзьце іх па-за конкурсам:
1. Белыя: a1, a5, c1, e3, f2, f4, g1(7). Чорныя: a3, b4, c3, c5, d4, f6, g7 (7).
1. fe5 fg5 2. ef4 g:e3 3. ef6 4. ab2 5. a:c3 6. f:f6 cd4 7. gf2 dc3 8. fe3 cd2 9. fe7/g7 10. f8 fe3 11. cd2 12. fh6 13. h:c1x.
2. Белыя: a1, c1, d2, f4, f6, g5, g7, h2 (8). Чорныя: a5, b4, c5, c7, d6, d8, f2, g3, h8 (9).
1. ab2 2. f:b6 3. de3 4. hg3 5. bc3 6. c:e7 7. b:e1x.
3. Белыя: b6, c1, c7, d2, d6, f2, g3, h2 (8). Чорныя: b4, b8, e5, f4, f8, g5, g7, h4 (8). Перавагу за белых пашукайце самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Самаправерка
Давайце яе зробім на заданні № 1 (аўтар В. Шульга) бліца-57: d8, I h4, b8, f6, a3x. I g5?, b8 (h6)=.
Дарэчы, Віктар Шульга не толькі стаў майстрам ФМЖД па складанні праблем, а быў яшчэ і чэмпіёнам свету па іх рашэнні, выканаў норму міжнароднага майстра. Акрамя таго, добра справіўся з абавязкамі суддзі-каардынатара міжнароднага конкурсу памяці Г. Далідовіча, аб якім чытайце ніжэй. В. Шульга – нацыянальны майстар і чэмпіён Беларусі па шашачнай кампазіцыі. Ды і прафесія ў яго творчая – майстар па вырабу васковых свечак з мастацкім афармленнем у Елісавецінскім кляштары ў Мінску.
Вытрымалі экспертызу
Аб выніках міжнароднага мемарыяльнага конкурсу беларускага майстра задачнага мастацтва Гары Далідовіча мы паведамлялі раней. Тады прывялі жамчужыны на 100-клетачнай дошцы, якія па сваім змесце ўвайшлі ў дзесятку лепшых. Сёння знаёмім з астатнімі канструкцыямі нашых суайчыннікаў. Яны таксама вытрымалі сур’ёзную экспертызу і суддзямі Я. Бюсам (Германія), М. Грушэўскім (Беларусь) і Е. Зубавым (Расія) былі прызнаны кампазіцыямі.
У катэгорыі В:
1 (Васіль Грабенка, Мінск). Белыя: 6, 11, 17, 24, 26, 29, 30, 34, 37, 39, 41, 47 (12).
Чорныя: 1, 8, 13, 14, 25, 28, 31, 32, 35, 36, 38 (11).
51,75 ачка, 13-14-месцы: 7, 17, 33, 43, 1, 27, 20, 15, 3, 17 (45) 50х.
2 (Аляксандр Кагоцька, Пінск). Белыя: 27, 28, 31, 32, 37, 41, 47, 48,50 (9). Чорныя: 9, 16, 19, 23, 29, 30, 38, 39, 40, 43 (10).
35,75 ачка: 47-42, 21, 44, 4, 49х.
3 (Леанід Вітошкін, Гомель). Белыя: 15, 31, 34, 38, 41, 43, 44, 45, 48 (9). Чорныя: 5, 9, 11, 20, 22, 23, 24, 26, 30, 35 (10).
29,25 ачка: 10, 28, 37, 3, 16, 11 (45) 50х.
4 (В. Малашэнка). Белыя: 12, 23, 28, 32, 38, 39, 42, 43, 44, 46, 48 (11). Чорныя: 1, 10, 13, 14, 19, 21, 24, 27, 30, 31, 34, 36 (12).
15 ачкоў: 7, 18, 9, 41, 4, 49х.
У катэгорыі С:
1 (Мікалай Вяргейчык, Гомель). Белыя: 6, 14, 19, 20, 21, 37, 38, 40, 42, 46, 48, 49 (12). Чорныя: 8, 12, 17, 18, 23, 25, 26, 28, 29, 33, 35, 39, 44 (13).
47,75 ачка, 14-е месца: 31, 31, 1, 41, 37, 13, 6, 6:15:27:17 (50) 12, 45х.
Чэмпіянат кантынента
У Таліне чэмпіёнамі Еўропы па шашках-100 сталі экс-чэмпіёны свету Гунтыс Валнерыс з Рыгі (мужчыны) і расіянка Тамара Тансыкужына (сярод жанчын). З нашых прадстаўнікоў міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін набраў столькі ж ачкоў (12), колькі і другі прызёр экс-чэмпіён свету Аляксандр Георгіеў з Расіі і ўладальнік бронзавага медаля міжнародны гросмайстар з Вільнюса Эдвард Бужынскі. Па дадатковых паказчыках Я. Ватуціну прысуджана пятае месца. Вам карысна будзе разабрацца ў наступнай сітуацыі першынства:
Белыя (Л. Літвіненка): 25, 27, 31, 32, 35, 36, 38, 40, 41, 42, 43, 45, 48 (13).
Чорныя (М. Нагавіцына): 2, 3, 6, 8, 9, 11, 12, 13, 15, 18, 19, 22, 29 (13).
1…29-33 2…15-20 3…12-17 4…11-16 5…16:47/49х альбо 4…22-28 5…13-18 6…8:46х.
Мікалай ГЛАДКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 293 31.10.08
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|