Выпуск 294 07.11.08
Опубликовано destroyer на 08-Nov-2008 22:40 (2611 читает)Ш А Ш К І (Газета “Народная воля” за 07.11. 2008г.)
Павучальныя прыклады
У мінулым выпуску мы інфармавалі вас аб выніках 42-га першынства рэспублікі па завочных шашках-64. Галоўны сакратар спаборніцтваў Міхаіл Гельман прапануе яшчэ некалькі павучальных прыкладаў гульні:
Белыя (С.Кацэр): d6, h2, дамка d8 (3).
Чорныя (В. Якімовіч): a5, a7, f4, h4, дамка е3 (5).
Белыя памыліліся 1. de7 і далі магчымасць чорным выйграць з дапамогай камбінацыйнага манеўра. Пашукайце яго ў рамках нашага бліца-57/4, пераможца якога будзе заахвочаны. Чакаем адказы па адрасе: 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а, рэдакцыя газеты “Народная воля”, рубрыка “Шашкі”.
Па-за конкурсам разгледзьце і такія сітуацыі:
1. Белыя (Л. Жыхар): a3, a5, b2, c1, e3, e5, f2, f4, g1(9). Чорныя (Л. Мечны): c5, c7, d6, d8, f6, g7, h4, h6 (8). Наш канкурсант Леанід Жыхар (Мядзел) згуляў востра: 1. ab6! c:a7 2. ab4 3. e:e7 4. bc3 fg5 5. fe3x.
2. Белыя (Р. Мурашка): a3, a5, b4, c1, c3, d2, e1, e3, g1, h2 (10). Чорныя (Я. Леванюк): a7, b8, c5, c7, d6, d8, f4, f8, g5, h8 (10).
Чорныя выкарысталі тактычны прыём барацьбы: 1… cb6! 2. a:g3 gh4 3. b:d6 h:b2x.
3. Белыя (Р. Мурашка): c1, c3, d2, d4, е1, е3, f4, h4 (8). Чорныя (А. Бахонка): а5, b4, b6, d8, f6, g7, h6, h8 (8).
А тут Р. Мурашка не падкачаў і нанёс саперніку кінжальны ўдар. Зрабіце гэта і вы. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Самаправерка
Бліц-57/3 (В. Мурашка-А. Рогач): 1… fg7 2. h:f8 ed4 3. c:c7 b:d8 4. f:b4 a:a1x.
У бліцы-56 стартавалі В. Астрынскі, У. Голуб і В. Рубінчык (Мінск), А. Чумакоў (Светлагорск), Б. Завадскі (Брэст), Аляксандра Камінская (Вілейка), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), А. Янчук (Камянец), Марыя Лічко, Анжаліка Кашкан, Р. Аль-Корані, К. Рэміз, Я. Казлоў, Д. Мамедаў, А. і А. Яраховічы (Уздзенскі раён), В. Масквіч (Наваполацк), Л. Жыхар і інш. А выйграў конкурс мінчанін Аляксандр Сняжкоў: у заданні № 2 ён першым заўважыў 1. gh8x. Яму высылаецца кніга Я. Кандрачэнкі “50 год на вышэйшым узроўні. Творчасць гросмайстра А. М. Плакхіна” ( з прызавога фонду нашай шчодрай чытачкі Аляксандры Камінскай), а таксама падборка выпускаў шашак іншых беларускіх газет для рашэння іх заданняў, як кажуць, на здароў’е.
Няма аналагу
Леанід Вітошкін (Гомель) -- гросмайстар і трохразовы чэмпіён СССР па шашачнай кампазіцыі, а ў Беларусі ён ім стаў ужо ў 29-ы раз (!). Пакуль што такім высокім паказчыкам няма ў рэспубліцы аналагу. А маэстра працягвае радаваць сваіх шматлікіх паклоннікаў новымі творамі. Наступныя з іх ім дасланы спецыяльна для чытачоў “Народнай волі”:
. Белыя: 11, 17, 21, 22, 36, 39, 49 (7). Чорныя: 6, 19, 25, 26, 29, 30, 37, 38 (8). Праблема-100 пад № 614: 12 (8) 31, 2 (34A) 30, 11 (32) 39, 27x. A(32) 35 (37) 19 (42) 30, 47x.
2. Белыя: дамкі 2, 34 (2). Чорныя: 20, 22, 35, 36 (4). Эцюд-100 пад уласным нумарам аўтара 1779 (!): 11 (24A) 15 (41B) 30, 36x. A(25) 28 (30) 25 (40) 25-39 (45) 50x. B(40) 45, 23x.
3. Белыя: дамкі a1, a5, e1, e7, f6, f8 (6). Чорныя: a7, b8 (2). Задача-64 пад № 377: a5-c3 (b6A) c5, c3 (c7) h6 (d6B) e7, hg7, d4, h4, g3, g1#. B(b6) a5, b6, c1, a5, b4, fb2#. Варыянт жа А(с7) развяжыце самі.
Мікалай ГЛАДКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|