Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 (2) 3 4 5 ... 7 »
Навіны : Юбілей Віктара Шульгі
Написал marny в 2023/12/15 11:35:56 (214 прочтений)

15 снежня 60-гадовы юбілей адзначае Віктар Шульга - вядомы шашачны кампазітар: прызёр чэмпіянату свету, міжнародны майстар, экс-кіраўнік камітэта па кампазіцыі Сусветнай федэрацыі шашак ФМЖД, а таксама чэмпіён свету па рашэнні пазіцый, спартыўны журналіст і суддзя.
Зычым моцнага здароўя, новых творчых дасягненняў, любві і павагі родных і блізкіх!
Артыкул Віталя Варушылы пра творчасць юбіляра.

Комментарии?
Навіны : Мемарыял В.А.Сокава
Написал marny в 2023/12/9 14:40:00 (316 прочтений)

З 4 па 9 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзілі традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава". Нашу краіну прадстаўлялі мінчане мгр Аляксей Куніца, мм Паліна Петрусёва, мм Марыя Часнакова, мф Яўгенія Швед і мм Аляксандра Спірына.
У класічнай праграме Марыя Часнакова стала трэцяй у жаночым заліку, Яўгенія Швед - лепшай сярод юніёрак да 20 гадоў.
У бліскавічнай праграме Марыя Часнокова і Яўгенія Швед перамаглі сярод жанчын і юніёрак да 20 гадоў адпаведна.
Вынікі: класіка, бліц.

Комментарии?
Навіны : Першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64
Написал marny в 2023/11/26 9:10:00 (849 прочтений)

З 20 па 26 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны).
Сюжэт тэлеканала СТВ, рэгламент.
Вынікі: мужчыны, жанчыны.

Комментарии?
Навіны : Моладзевы чэмпіянат свету
Написал marny в 2023/10/28 6:10:00 (554 прочтений)

З 20 па 29 кастрычніка ў Аланіі (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64.
21 кастрычніка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Аляксандра Спірына і Арцём Ціханаў. Серабро на рахунку Веранікі Целяўной, бронза - Уладзіслава Валюка і Івана Невара.
У хуткай праграме, якая прайшла 22 кастрычніка, другое золата выйграла Аляксандра Спірына! Арцём Ціханаў, Вікторыя Нікалаева і Дар'я Нікіфарава сталі другімі, Паліна Петрусёва і Міхаіл Усціменка - трэцімі.
Удала нашы спартсмены выступілі і ў класічнай праграме: чэмпіёнамі свету сталі Паліна Петрусёва, Дар'я Нікіфарава і Юлія Швед, Марыя Часнакова - сярэбраны прызёр, Уладзіслаў Валюк, Вікторыя Нікалаева і Ганна Забалотскіх - бронзавыя!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.

Читать дальше... | 2056 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Турцыя-2023
Написал marny в 2023/10/22 5:50:00 (219 прочтений)

З 20 па 26 кастрычніка ў Аланіі праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2023".
Старонка турніру.
Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам у бліскавічнай праграме і бронзавым у хуткай. Міжнародны майстар Марыя Часнакова заняла трэцяе месца ў жаночым заліку ў хуткай праграме. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках бронзавым прызёрам сярод жанчын стала міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева. Віншуем!

Комментарии?
Навіны : Юныя таленты
Написал marny в 2023/10/8 12:30:00 (242 прочтений)

З 6 па 8 кастрычніка ў Слоніме праходзіў ХХІІ рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты", прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Перамагла каманда Магілёва.
Табліца, палажэнне, фотагалерэя.

Комментарии?
Навіны : Міжнародны турнір у Кюрасаа
Написал marny в 2023/10/8 6:50:00 (259 прочтений)

З 28 верасня па 7 кастрычніка ў г.Вілемстад (Кюрасаа) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100. Трэцяе месца заняў міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг.
Табліца.

Комментарии?
Навіны : Волжскія зоры-2023
Написал marny в 2023/9/4 7:10:00 (265 прочтений)

З 22 па 30 жніўня ў г.Самара (Расія) праходзіў турнір па шашках-64 "Волжскія зоры". У спаборніцтвах прымаў удзел мгр Андрэй Валюк (Мінск), які ў бліц-турніры заняў другое месца.
Табліца.

Комментарии?
Навіны : Белыя ночы-2023
Написал marny в 2023/7/24 16:20:00 (238 прочтений)

З 24 па 29 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". У спаборніцтвах прымала ўдзел мс Яўгенія Швед (Мінск), якая ў жаночым заліку класічнай праграмы заняла чацвёртае месца.
Старонка турніру.

Комментарии?
Навіны : Мар'іна Горка-2023
Написал marny в 2023/7/23 8:50:00 (445 прочтений)

З 21 па 23 ліпеня адбыўся ХXV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Мар'іна Горка-2023" памяці В.Р.Габрыеляна. Перамог міжнародны гросмайстар Аркадзь Плакхін.
Выніковая табліца, фотагалерэя, палажэнне.

Комментарии?
Навіны : ХІІІ адкрыты рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма
Написал marny в 2023/7/20 9:20:00 (997 прочтений)

З 17 па 20 ліпеня ў аг. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІІІ рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамагла майстар спорту Вікторыя Нікалаева (Мінск).
Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.

Комментарии?
Навіны : Мінск-2023 Minsk-2023
Написал marny в 2023/7/2 11:20:00 (1973 прочтений)


З 26 чэрвеня па 2 ліпеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2023".
Вынікі, палажэнне аб правядзенні, Rules & Regulations.
Фотагалерэя, сюжэты тэлекампаніі СТВ: 1, 2.

Комментарии?
Навіны : Турнір па шашках-64, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння І.С.Бельскага
Написал marny в 2023/6/10 9:30:00 (524 прочтений)


10 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбыўся турнір па шашках-64, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Ізраіля Самойлавіча Бельскага.
Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.

Комментарии?
Навіны : Міжнародны турнір краін ШАС
Написал marny в 2023/6/5 7:50:00 (211 прочтений)

З 5 па 13 чэрвеня ў г.Уфа (Расія) праходзіў міжнародны турнір па шашках-100 краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Сайт турніру.
Нашу краіну прадстаўлялі Дар'я Федаровіч, Андрэй Валюк і Вікторыя Белая.

Комментарии?
Навіны : Анатоль Гантварг выйграў міжнародны турнір у Салоу
Написал marny в 2023/5/31 13:45:58 (264 прочтений)

Міжнародны гросмайстар, 4-разовы чэмпіён свету Анатоль Гантварг стаў пераможцам турніру па шашках-100 у іспанскім Салоу. Славуты беларускі спартсмен набраў 14 ачкоў з 18 магчымых і апярэдзіў экс-чэмпіёна свету Аляксандра Шварцмана (Ізраіль) і Хейна Мейера (Нідэрланды).
Міжнародны турнір у Салоу прайшоў 24-ы раз. У ім прынялі ўдзел 89 спартсменаў з 16 краін. Для Анатоля Гантварга, які восенню адзначыць 75-гадовы юбілей, гэтая перамога ў Іспаніі стала пятай. Раней ён выйграваў у 1998, 2000, 2001 і 2019 гадах.
Выніковая табліца.

Комментарии?
Навіны : Чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2023/5/6 5:40:00 (966 прочтений)

З 28 красавіка па 7 мая ў Аланіі (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату.
У бліскавічнай праграме, якая адбылася 29 красавіка, Ігар Міхальчанка заваяваў золата, Арцём Ціханаў - бронзу! Лепшай сярод жанчын стала Вікторыя Нікалаева, яна чацвёртая.
30 красавіка прайшла хуткая праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Ігар Міхальчанка і Вера Хвашчынская! Андрэй Валюк і Дар'я Нікіфарава - сярэбраныя прызёры!
У класічнай праграме ў скарбонцы нашай зборнай чатыры медалі - золата заваявала Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк заняў другое месца, Ігар Міхальчанка і Паліна Петрусёва - трэція!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў з бліскучым выступленнем!
Склад зборнай Беларусі далей.

Читать дальше... | 1253 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2023/4/23 8:20:00 (567 прочтений)

З 23 красавіка па 2 мая ў Аланіі (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У скарбонцы нашай каманды адзін медаль - у бліскавічнай праграме бронзавым прызёрам стала Аляксандра Сіняк (Д17). Віншуем!
Склад беларускай каманды далей.

Читать дальше... | 501 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Чэмпіянаты Беларусі па шашках-100 (Belarusian Championships 2023)
Написал marny в 2023/4/9 12:40:00 (799 прочтений)


З 6 па 16 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-100. Перамаглі Вікторыя Нікалаева і Яўген Ватуцін!
Рэгламент, фотагалерэя (аўтар Васіль Якушаў), сюжэты тэлекампаніі СТВ: 1, 2.
Вынікі: жанчыны, мужчыны.
Партыі: жанчыны, мужчыны.

Комментарии?
Навіны : Мемарыял братоў Мялешкаў і М.Крата
Написал marny в 2023/4/6 11:20:00 (472 прочтений)

З 7 па 9 красавіка ў Слоніме адбыліся традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата.
Палажэнне, фотагалерэя.
Вынікі: галоўны турнір, юнацкі турнір (2 і 3 разрады), юнацкі турнір (1 юн. і без разраду).
Артыкул да 85-годдзя з дня нараджэння першага майстра спорту Гродзенскай вобласці па шашках Івана Мялешкі.

Комментарии?
Навіны : Узбекістан-2023
Написал marny в 2023/4/1 12:30:00 (211 прочтений)

З 1 па 8 красавіка ў Ташкенце адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2023", у якіх прымаў удзел дзейсны чэмпіён свету Андрэй Валюк. Старонка турніру.
У бліскавічнай праграме прынялі ўдзел 100 спартсменаў з 8 краін. Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам! У хуткай і класічнай праграмах Андрэй заняў пятае месца.

Комментарии?
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-100
Написал marny в 2023/3/30 7:20:00 (743 прочтений)

З 24 па 30 сакавіка ў гасцінічным комплексе "Турыст" (г.Гомель, вул.Савецкая, 87) праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1997-2003 гг.н., юніёры, юніёркі 2004-2006 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2007-2009 гг.н., 2010-2012 гг.н., 2013 г.н. і маладзей).
Рэгламент, расклад тураў, фотагалерэя, фота прызёраў.
Вынікі:
дзяўчаты 2013 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2010-2012 гг.н.
дзяўчаты 2007-2009 гг.н.
юніёркі 2004-2006 і моладзь 1997-2003 гг.н.
юнакі 2013 г.н. і маладзей
юнакі 2010-2012 гг.н.
юнакі 2007-2009 гг.н.
юніёры 2004-2006 і моладзь 1997-2003 гг.н.

Комментарии?
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-100 (бліц)
Написал marny в 2023/3/27 7:00:00 (350 прочтений)

27 сакавіка ў гасцінічным комплексе "Турыст" (г.Гомель, вул.Савецкая, 87) адбылося першынство Беларусі па шашках-100 па бліскавічнай гульні (моладзь 1997-2003 гг.н., юніёры, юніёркі 2004-2006 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2007-2009 гг.н., 2010-2012 гг.н., 2013 г.н. і маладзей).
Рэгламент, фота прызёраў.
Вынікі:
дзяўчаты 2013 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2010-2012 гг.н.
дзяўчаты 2007-2009 гг.н.
юніёркі 2004-2006 і моладзь 1997-2003 гг.н.
юнакі 2013 г.н. і маладзей
юнакі 2010-2012 гг.н.
юнакі 2007-2009 гг.н.
юніёры 2004-2006 і моладзь 1997-2003 гг.н.

Комментарии?
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-64 сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2015 г.н. і маладзей
Написал marny в 2023/3/5 9:40:00 (502 прочтений)

З 4 па 5 сакавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2015 г.н. і маладзей.
Рэгламент, расклад тураў, фотагалерэя, фота прызёраў.
Вынікі:
хлопчыкі 2015 г.н. і маладзей
дзяўчынкі 2015 г.н. і маладзей

Комментарии?
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-64
Написал marny в 2023/2/26 14:10:00 (626 прочтений)

З 20 па 26 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 (юніёры, юніёркі 1997-2003 гг.н., 2004-2006 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2007-2009 гг.н., 2010-2012 гг.н., 2013 г.н. і маладзей), у якім прыняў удзел 141 спартсмен з усіх абласцей краіны і Мінска.
Рэгламент, расклад тураў, фота Васіля Якушава, сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, фота прызёраў, сканы табліц.
Вынікі:
дзяўчаты 2013 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2010-2012 гг.н.
дзяўчаты 2007-2009 гг.н.
юніёркі 2004-2006 і 1997-2003 гг.н.
юнакі 2013 г.н. і маладзей
юнакі 2010-2012 гг.н.
юнакі 2007-2009 гг.н.
юніёры 2004-2006 і 1997-2003 гг.н.

Комментарии?
Навіны : Рэспубліканскі судзейскі семінар
Написал marny в 2023/2/25 12:40:00 (242 прочтений)

23 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, д.10) прайшоў рэспубліканскі судзейскі семінар.
Падрабязнасці далей.

Читать дальше... | 339 слов(а,о) еще | Комментарии?
« 1 (2) 3 4 5 ... 7 »
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы
Поиск