Зарегистрируйтесь на , прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 2 (3) 4 5 6 7 »
Навіны : Першынство Беларусі па шашках-64 па бліскавічнай гульні
Написал marny в 2023/2/22 10:20:00 (395 прочтений)

22 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбылося першынство Беларусі па шашках-64 па бліскавічнай гульні (юніёры, юніёркі 1997-2003 гг.н., 2004-2006 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2007-2009 гг.н., 2010-2012 гг.н., 2013 г.н. і маладзей).
Рэгламент, фота прызёраў, сканы табліц.
Вынікі:
дзяўчаты 2013 г.н. і маладзей
дзяўчаты 2010-2012 гг.н.
дзяўчаты 2007-2009 гг.н.
юніёркі 2004-2006 і 1997-2003 гг.н.
юнакі 2013 г.н. і маладзей
юнакі 2010-2012 гг.н.
юнакі 2007-2009 гг.н.
юніёры 2004-2006 і 1997-2003 гг.н.

Комментарии?
Навіны : Інтэрв'ю Вікторыі Нікалаевай
Написал marny в 2023/1/31 5:26:42 (462 прочтений)

Буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь БЕЛТА ўзяло інтэрв'ю ў чэмпіёнкі свету Вікторыі Нікалаевай - відэаверсія, тэкставая версія.

Комментарии?
Навіны : Чэмпіянаты Беларусі па шашках-64
Написал marny в 2023/1/29 10:00:00 (781 прочтений)


З 20 па 29 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын.
Чэмпіёнамі Беларусі сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева!
Выніковыя табліцы: жанчыны, мужчыны.
Партыі: жанчыны, мужчыны.
Сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, рэгламент.

Комментарии?
Навіны : Турнір па шашках-64 у Оршы
Написал marny в 2023/1/29 9:10:00 (466 прочтений)

З 27 па 29 студзеня адбыўся ІV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Орша-2023". Палажэнне.
Вынікі: група 1, група 2, група 3.
Фотагалерэя (аўтар Мікалай Невар).

Комментарии?
Навіны : Матэрыял пра Вікторыю Нікалаеву
Написал marny в 2023/1/5 10:36:14 (534 прочтений)

Матэрыял агенцтва "Мінск-навіны" пра чэмпіёнку свету па шашках-64 Вікторыю Нікалаеву.

Комментарии?
Навіны : Інтэрв'ю Міхаіла Каца
Написал marny в 2023/1/3 9:34:47 (297 прочтений)

Цікавае інтэрв'ю заслужанага трэнера СССР, міжнароднага гросмайстра Міхаіла Каца youtube-каналу "Art Area".

Комментарии?
Навіны : Прызнанне Беларускай федэрацыі шашак НАК Рэспублікі Беларусь
Написал marny в 2022/12/30 14:21:47 (285 прочтений)

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2023.
Пасведчанне НАК.
Certificate NOC.

Комментарии?
Навіны : Вынікі 2022 года
Написал marny в 2022/12/30 13:52:33 (410 прочтений)

2022 год стаў паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы па шашках-64 заваявана 80 медалёў, 30 з якіх залатыя!
Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у 2023 годзе!
Падрабязныя вынікі 2022 года далей.

Читать дальше... | 323 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
Написал marny в 2022/12/13 11:42:23 (335 прочтений)

Як паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба цэнтральны савет рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" зацвердзіў спіс 332 стыпендыятаў на 2023 год, у ліку якіх і шэсць шашыстаў.

Комментарии?
Навіны : Мемарыял В.А.Сокава
Написал marny в 2022/12/11 8:10:00 (306 прочтений)

З 4 па 11 снежня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) адбыліся традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 "Мемарыял В.А.Сокава".
У класічнай праграме мгр Андрэй Валюк стаў другім, мгр Аляксей Куніца - чацвёртым, мгр Вікторыя Нікалаева - пятай (лепшай сярод жанчын), мм Марыя Часнакова - 13-й (другой сярод жанчын). У бліскавічнай праграме лепшым з беларусаў стаў Андрэй Валюк, які заняў пятае месца.
Старонка спаборніцтваў.

Комментарии?
Навіны : Сюжэт пра Вікторыю Нікалаеву
Написал marny в 2022/12/4 19:57:19 (444 прочтений)

Рэпартаж тэлекампаніі СТВ пра чэмпіёнку свету па шашках-64 Вікторыю Нікалаеву - у школе і на трэніроўцы.

Комментарии?
Навіны : Першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64
Написал marny в 2022/11/27 9:50:00 (641 прочтений)

З 21 па 27 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64 (мужчыны, жанчыны).
Сюжэт тэлекампаніі СТВ, рэгламент.
Вынікі: жанчыны, мужчыны.

Комментарии?
Навіны : Інтэрв'ю Вікторыі Нікалаевай
Написал marny в 2022/11/25 14:38:27 (418 прочтений)

Інтэрв'ю чэмпіёнкі свету па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай часопісу "Спорт time".

Комментарии?
Навіны : Інтэрв'ю Вікторыі Нікалаевай
Написал marny в 2022/11/22 6:41:01 (372 прочтений)

Інтэрв'ю абсалютнай чэмпіёнкі свету па шашках-64 Вікторыі Нікалаевай газеце "Звязда" - https://zviazda.by/be/news/20221121/16 ... -absalyutnay-chempiyonkay

Комментарии?
Навіны : Дзіцячы турнір у Шахматным доме
Написал marny в 2022/11/7 7:50:00 (315 прочтений)

7 лістапада ў Мінску прайшло адкрытае першынство клуба "Шахматны дом" па шашках-64 сярод дзяцей да 10 і 13 гадоў. Палажэнне.
Вынікі: старшая група, малодшая група.

Комментарии?
Навіны : Шашысты на тэлебачанні
Написал marny в 2022/11/5 11:40:00 (277 прочтений)

Гасцямі праграмы "Вялікі спорт" на тэлеканале "Беларусь 5" сталі чэмпіёны свету Вікторыя Нікалаева, Андрэй Валюк і старшыня Беларускай федэрацыі шашак Віталь Аніська. Глядзіце па спасылцы - https://www.tvr.by/videogallery/sport/ ... hki-bolshoy-sport-051122/

Комментарии?
Навіны : Чэмпіянат свету па шашках-64
Написал marny в 2022/10/19 6:10:00 (734 прочтений)

З 11 па 19 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Старонка чэмпіянату.
12 кастрычніка адбылася хуткая праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева! Аляксей Куніца і Вера Хвашчынская - сярэбраныя прызёры!
У бліскавічнай праграме, якая прайшла 13 кастрычніка, Ігар і Вікторыя паўтарылі свой поспех і зноў сталі першымі! Андрэй Валюк заняў другое месца, Вера Хвашчынская - трэцяе!
З 14 па 19 кастрычніка праходзіла класічная праграма. Вікторыя Нікалаева выйграла сваё трэцяе золата і стала абсалютнай чэмпіёнкай свету! Андрэй Валюк стаў першым сярод мужчын! Ігар Міхальчанка - сярэбраны прызёр, Паліна Петрусёва - бронзавы! Віншуем!
Сюжэт тэлекампаніі СТВ. Склад зборнай Беларусі далей.

Читать дальше... | 1321 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Грузія-2022
Написал marny в 2022/10/11 10:30:00 (409 прочтений)

З 4 па 11 кастрычніка ў Кабулеці адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Грузія-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.

Читать дальше... | 887 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64
Написал marny в 2022/10/10 9:40:00 (689 прочтений)

З 3 па 10 кастрычніка ў Кабулеці (Грузія) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У трох праграмах беларускія спартсмены заваявалі 40 медалёў, 19 з якіх залатыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад беларускай каманды далей.

Читать дальше... | 1091 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64
Написал marny в 2022/8/31 11:30:00 (680 прочтений)

З 22 па 31 жніўня ў Кранева (Балгарыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64. Старонка чэмпіянату.
У хуткай праграме, якая адбылася 22 жніўня, чэмпіёнкай свету стала Марыя Часнакова! Паліна Петрусёва, Арцём Ціханаў, Дар'я Нікіфарава, Аляксей Паўлючэнка, Іван Невар - сярэбраныя прызёры, Аляксей Куніца і Марыя Атрошанка - бронзавыя!
23 жніўня адбыўся чэмпіянат свету па бліскавічнай гульні. Другое месца занялі Уладзіслаў Валюк, Сцяпан Дарашэнка, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў, Іван Бародзіч, Аляксей Паўлючэнка і Іван Невар, трэцяе - Аляксей Куніца!
31 жніўня скончылася класічная праграма. Чэмпіёнамі свету сталі Уладзіслаў Валюк і Марыя Часнакова! Аляксей Куніца, Аляксей Паўлючэнка, Марыя Атрошанка - сярэбраныя прызёры, Паліна Петрусёва, Інга Барашка, Іван Невар - бронзавыя! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Беларусі далей.

Читать дальше... | 1722 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Камандны чэмпіянат свету па шашках-64
Написал marny в 2022/8/30 11:10:00 (387 прочтений)

З 25 па 30 жніўня ў Кранева (Балгарыя) адбыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64.
У спаборніцтвах прымалі ўдзел жаночая (Вера Хвашчынская, Вікторыя Нікалаева) і мужчынская (Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк, Арцём Ціханаў) зборныя Беларусі.
26 жніўня адбылася бліскавічная праграма. Жаночая зборная Беларусі - чэмпіён свету, мужчынская - сярэбраны прызёр!
У класічнай праграме нашыя каманды занялі тыя ж месцы. Такім чынам, жаночая зборная зрабіла залаты дубль, а мужчынская - сярэбраны! Віншуем!
Старонка чэмпіянату.

Комментарии?
Навіны : Балгарыя-2022
Написал marny в 2022/8/29 13:40:00 (426 прочтений)

З 22 па 29 жніўня ў Кранева праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Балгарыя-2022".
Старонка спаборніцтваў.
Вынікі беларускіх спартсменаў далей.

Читать дальше... | 1024 слов(а,о) еще | Комментарии?
Навіны : Мар'іна Горка-2022
Написал marny в 2022/7/25 11:30:00 (378 прочтений)

З 22 па 24 ліпеня на базе РТБ "Талька" (Пухавічскі раён) адбыўся ХXІV адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Мар'іна Горка-2022". Перамог міжнародны майстар Віталь Новікаў.
Табліца, палажэнне.

Комментарии?
Навіны : ХІІ міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма
Написал marny в 2022/7/14 12:50:00 (673 прочтений)

З 11 па 15 ліпеня ў в. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІІ міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамог Георгій Выдзерка.
Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.

Комментарии?
Навіны : Дзіцячы турнір у Мінску
Написал marny в 2022/5/28 6:00:00 (404 прочтений)

28 мая ў Клубе Шахматны дом адбыўся турнір па хуткіх шашках сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2012 г.н. і маладзей, не мацнейшых за 1 юнацкі разрад.
Вынікі, палажэнне.

Комментарии?
« 1 2 (3) 4 5 6 7 »
Наши партнеры
Наши проекты
Разделы
Поиск