З 10 па 18 мая ў Ташкенце адбудзецца этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2025". Нашу краіну прадставяць міжнародныя гросмайстры Андрэй Валюк, Аляксей Куніца, Арцём Ціханаў і майстар ІДФ Яўгенія Швед. 17 мая в СДЮШОР по шахматам и шашкам (г.Минск, ул. Раковская, 24) состоится турнир по шашкам-64 "Юный чемпион". С 23 по 25 мая состоится открытый областной турнир по шашкам-64 среди юношей и девушек "Гомельская весна-2025". Матэрыял пра пераможцу другога чэмпіянату Беларусі Самуіла Гардона. З 20 па 29 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64. 21 красавіка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, Паўла Бокага і Ганны Забалоцкіх, бронза — Міхаіла Усціменкі і Кіры Рагозінай! У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 22 красавіка, залатыя медалі выйгралі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Павел Бокі і Міхаіл Усціменка, бронзавымі — Георгий Таранін, Марат Леў, Вераніка Целяўная і Максім Фядосаў! Пераможцамі класічнай праграмы чэмпіянату сталі Вікторыя Нікалаева, Марат Леў, Павел Бокі і Ганна Забалоцкіх! Другое месца занялі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Міхаіл Усціменка! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3217 слов(а,о) еще
З 20 па 29 красавіка ў Кемеры адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2025". У бліцы (бразільскія шашкі) другой сярод жанчын стала мм Паліна Петрусёва. Віншуем! Артыкул пра матчы беларускіх шашыстаў у Ленінградзе ў 1929 годзе. 22 красавіка спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння першага беларускага шашачнага майстра Барыса Круталевіча. Вашай увазе два артыкулы, упершыню апублікаваныя ў мінулым годзе: пра малавядомыя старонкі біяграфіі і пра творчую спадчыну Барыса Прохаравіча. З 23 па 29 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) адбудуцца XXXVI адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2025". З 11 па 20 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. У класічнай праграме сярэбраны медаль заваяваў мгр Ігар Міхальчанка, бронзавымі прызёрамі сталі мгр Георгій Таранін і мгр Вікторыя Нікалаева! Залаты дубль зрабілі нашыя спартсмены ў хуткай праграме: чэмпіёнамі Еўропы сталі мгр Арцём Ціханаў і мгр Вікторыя Нікалаева! У бліскавічнай праграме мгр Ігар Міхальчанка заняў першае месца, мм Паліна Петрусёва - трэцяе! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 1763 слов(а,о) еще
|