З 20 па 26 кастрычніка ў Аланіі праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2023".
Старонка турніру.
Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам у бліскавічнай праграме і бронзавым у хуткай. Міжнародны майстар Марыя Часнакова заняла трэцяе месца ў жаночым заліку ў хуткай праграме. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках бронзавым прызёрам сярод жанчын стала міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева. Віншуем!
Артыкул пра сям'ю прызёра першых чэмпіянатаў Мінска і Беларусі па шашках Вадзіма Касперскага, а таксама ўспаміны яго дзяцей.
29 октября в Бресте в рамках фестиваля "Черная пешка" состоится блиц-турнир по шашкам-64.
Положение и расписание.
Вашай увазе артыкул пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўраджэнца Бабруйска Веніяміна Гарадзецкага ? чэмпіёна СССР па рускіх шашках 1961 года.
З 6 па 8 кастрычніка ў Слоніме праходзіў ХХІІ рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты", прысвечаны памяці Мікалая Якуты. Перамагла каманда Магілёва.
Табліца, палажэнне, фотагалерэя.
З 28 верасня па 7 кастрычніка ў г.Вілемстад (Кюрасаа) адбыўся міжнародны турнір па шашках-100. Трэцяе месца заняў міжнародны гросмайстар Анатоль Гантварг.
Табліца.
3 кастрычніка 75-гадовы юбілей адзначае Анатоль Гантварг. Рэгаліі Анатоля Абрамавіча можна пералічваць доўга, асноўныя з іх ? 4-разовы чэмпіён свету па стаклетачных шашках (1978, 1980, 1984, 1985), міжнародны гросмайстар (1971), заслужаны майстар спорту (1985). Пераможца Кубка свету (1985), Сусветнай шашачнай алімпіяды (1986), каманднага чэмпіянату свету (1989), каманднага чэмпіянату Еўропы (1971, 1980) у складзе зборнай СССР, пераможца Сусветнай шашачнай алімпіяды (1992) і каманднага чэмпіянату Еўропы (2010) у складзе зборнай Беларусі, 4-разовы чэмпіён СССР (1969, 1973, 1977, 1981), 10-разовы чэмпіён Беларусі (1967, 1969, 1973, 1974, 1977, 1980, 1983, 1999, 2000, 2005). У 1984 і 1985 гадах займаў другое месца ў конкурсе ?Дзесяць лепшых спартсменаў Беларускай ССР?, які праводзіла газета ?Фізкультурнік Беларусі?. Да сёння Анатоль Гантварг уваходзіць у топ-10 сусветнага рэйтынгу па стаклетачных шашках.
Зычым юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, поспеху ва ўсіх справах і доўгіх гадоў жыцця!
75 фатаграфій да 75-годдзя (крыніцы: архівы А.Гантварга, І.Бельскага, В.Габрыеляна, А.Соркінай, Ал. і Ан.Шабаліных, А.Плакхіна, Беларускай федэрацыі шашак, РЦАП па шахматах і шашках, БДАКФФД, Нацыянальны архіў Нідэрландаў, salou-open.nl).
Вялікае інтэрв'ю Анатоля Гантварга да юбілею.
25 жніўня на 88-м годзе пайшоў з жыцця пераможца першага Усебеларускага турніру па стаклетачных шашках, прызёр трох чэмпіянатаў Беларусі па рускіх шашках, прафесар, доктар тэхнічных навук Сямён Юр'евіч Рудэрман. Выказваем спачуванні родным і блізкім.
Падрабязней пра Сямёна Рудэрмана ?http://belarus.fmjd.org/modules/news/article.php?storyid=1718
Первая лига чемпионата Республики Беларусь по шашкам-100 проходила с 25 сентября по 1 октября в РЦОП по шахматам и шашкам (г.Минск, ул.Маркса, 10).
Итоговые результаты: мужчины, женщины.
Регламент и расписание.
Артыкул з новымі звесткамі пра чэмпіёна СССР сярод школьнікаў і прызёра першынства Беларусі 1938 года Саламона Борака.
|