З 20 па 27 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі дзевяць спартсменаў. У класічнай праграме другое месца заняў мгр Георгій Таранін. У жаночым заліку мгр Вікторыя Нікалаева стала другой, мм Марыя Тараніна - трэцяй. Віншуем! У бліскавічнай праграме бронза на рахунку мгр Андрэя Валюка. У заліку сярод жанчын тройка прызёраў аказалася беларускай: мф Яўгенія Швед першая, мгр Вікторыя Нікалаева другая, мм Марыя Тараніна трэцяя. Віншуем! З 14 па 18 ліпеня ў аг. Жыровічы (Слонімскі раён) прайшоў ХV рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамог майстар спорту Мікалай Кадзеснікаў. З 4 па 6 ліпеня праходзілі II міжнародныя спаборніцтвы па шашках-64 “Орша Мастэрс”. Перамог міжнародны гросмайстар Георгій Таранін. З 23 па 29 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі XXXVI адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2025". Перамог міжнародны гросмайстар Яўген Ватуцін. Фотагалерэя, фота Канстанціна Чымірова, палажэнне аб правядзенні. З 10 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 – міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2025". Нашу краіну прадстаўлялі міжнародныя гросмайстры Андрэй Валюк, Аляксей Куніца, Арцём Ціханаў і майстар ІДФ Яўгенія Швед. У бліскавічнай праграме ў скарбонцы беларускіх спартсменаў два золата: Андрэй Валюк перамог сярод мужчын, Яўгенія Швед - сярод жанчын! У хуткай праграме бронзавым прызёрам стаў Андрэй Валюк! У класічнай праграме свой другі залаты медаль выйграла Яўгенія Швед! Віншуем! З 20 па 29 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па шашках-64. 21 красавіка адбылася бліскавічная праграма (бліц). Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў і Вікторыя Нікалаева! Серабро на рахунку Яўгеніі Швед, Паўла Бокага і Ганны Забалоцкіх, бронза — Міхаіла Усціменкі і Кіры Рагозінай! У хуткай праграме (рапід), якая прайшла 22 красавіка, залатыя медалі выйгралі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Ганна Забалоцкіх! Сярэбранымі прызёрамі сталі Арцём Ціханаў, Павел Бокі і Міхаіл Усціменка, бронзавымі — Георгий Таранін, Марат Леў, Вераніка Целяўная і Максім Фядосаў! Пераможцамі класічнай праграмы чэмпіянату сталі Вікторыя Нікалаева, Марат Леў, Павел Бокі і Ганна Забалоцкіх! Другое месца занялі Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Міхаіл Усціменка! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 3217 слов(а,о) еще
З 20 па 29 красавіка ў Кемеры адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2025". У бліцы (бразільскія шашкі) другой сярод жанчын стала мм Паліна Петрусёва. Віншуем! З 11 па 20 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў чэмпіянат Еўропы па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. У класічнай праграме сярэбраны медаль заваяваў мгр Ігар Міхальчанка, бронзавымі прызёрамі сталі мгр Георгій Таранін і мгр Вікторыя Нікалаева! Залаты дубль зрабілі нашыя спартсмены ў хуткай праграме: чэмпіёнамі Еўропы сталі мгр Арцём Ціханаў і мгр Вікторыя Нікалаева! У бліскавічнай праграме мгр Ігар Міхальчанка заняў першае месца, мм Паліна Петрусёва - трэцяе! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 1763 слов(а,о) еще
З 31 сакавіка па 6 красавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 у класічнай праграме (моладзь 1999-2005 гг.н., юніёры, юніёркі 2006-2008 гг.н., юнакі, дзяўчаты 2009-2011 гг.н., 2012-2014 гг.н., 2015 г.н. і маладзей). Вынікі: дзяўчаты 2015 г.н. і маладзей Рэгламент, расклад тураў, сюжэт тэлекампаніі СТВ, фотагалерэя, сканы табліц. 2 красавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 па бліскавічнай гульні (моладзь 1999-2005 гг.н., юніёры, юніёркі 2006-2008 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2009-2011 гг.н., 2012-2014 гг.н., 2015 г.н. і маладзей). Вынікі: дзяўчаты 2015 г.н. і маладзей |