З 23 студзеня па 2 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Перамаглі міжнародныя гросмайстры Аляксей Куніца і Вікторыя Нікалаева. Фотагалерэя, сюжэт тэлекампаніі СТВ, рэпартаж з цырымоніі закрыцця, рэгламент. 15 студзеня ў Мінску адбылася справаздачна-выбарчая Генеральная Асамблея Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. На ёй членам НАК быў абраны старшыня Беларускай федэрацыі шашак Віталь Аніська.
Міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева і старшыня Беларускай федэрацыі шашак Віталь Аніська ў праграме "Спорт-таймер" на тэлеканале СТВ.
Віншуем з надыходзячымі святамі і падводзім вынікі года. 2024 год стаў удалым для беларускіх шашак: на чэмпіянатах і пяршынствах свету і Еўропы заваявана 49 медалёў, 15 з якіх залатыя! Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у надыходзячым годзе! Падрабязныя вынікі 2024 года далей.
Читать дальше... | 961 слов(а,о) еще
Вашай увазе прома-ролік спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5". У ролях: міжнародны гросмайстар, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод мужчын Уладзіслаў Валюк і майстар спорту, шматразовая чэмпіёнка свету сярод дзяўчат Яўгенія Швед. Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь пастанавіў часова прызнаць грамадскую арганізацыю "Беларуская федэрацыя шашак" у якасці адзінага спартыўнага аб'яднання на тэрыторыі краіны, якое займаецца развіццём шашак і ўпаўнаважана прадстаўляць наш від спорту ў адпаведным міжнародным спартыўным аб'яднанні, на перыяд да 31.12.2025.
Пасведчанне НАК.
Certificate NOC.
На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба апублікаваны спіс стыпендыятаў на 2025 год, у ліку якіх і чатыры шашысты: Марк Акуловіч, Павел Бокі, Арцём Ціханаў і Яўгенія Швед.
З 18 па 24 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першая ліга чэмпіянату Беларусі па шашках-64.
Фотагалерэя, сюжэт тэлеканала СТВ, рэгламент.
Вынікі: мужчыны, жанчыны.
У праграме ?Наше утро? на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт з трэніроўкі ў РЦАП па шахматах і шашках.
З 1 па 11 лістапада ў Аланіі (Турцыя) адбыўся маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64.
2 лістапада адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнкай свету стала Яўгенія Швед! Серабро на рахунку Уладзіслава Валюка і Івана Невара, бронза ? Вікторыі Нікалаевай і Марка Акуловіча!
У хуткай праграме, якая прайшла 3 лістапада, золата выйграла Вікторыя Нікалаева! Уладзіслаў Валюк і Павел Бокі сталі сярэбранымі прызёрамі, Арцём Ціханаў, Яўгенія Швед і Мілана Лапчук ? бронзавымі!
У класічнай праграме чэмпіёнамі свету сталі Вікторыя Нікалаева, Яўгенія Швед і Павел Бокі, сярэбраныя медалі выйгралі Марыя Тараніна і Эя Кахно, бронзавыя ? Арцём Ціханаў і Іван Невар!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Старонка чэмпіянату.
Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Читать дальше... | 2766 слов(а,о) еще
|