З 24 студзеня па 2 лютага ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64. Перамаглі дзейсныя чэмпіёны свету Ігар Міхальчанка і Яна Якубовіч!
Выніковыя табліцы: мужчыны, жанчыны.
Партыі: мужчыны, жанчыны.
Рэгламент і расклад тураў, сканы табліц.
Сюжэты тэлекампаніі СТБ: 1, 2.
2019 год стаў паспяховым для беларускіх шашак - на чэмпіянатах і першынствах свету і Еўропы заваёвана 125 медалёў, 50 з якіх залатыя!
Віншуем усіх датычных і жадаем новых поспехаў у 2020 годзе!
Падрабязныя вынікі 2019 года далей.
Читать дальше... | 871 слов(а,о) еще
25 снежня ў 11.30 Вольга Федаровіч - у эфіры радыё "Сталіца"! Слухайце таксама наhttps://radiostalica.by/
З 14 па 17 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіў Кубак Беларусі.
14-15 снежня адбыліся спаборніцтвы па шашках-64. Перамагла каманда БДУ (Уладзіслаў Валюк, Яна Якубовіч, Аляксей Валюк, Аляксандра Спірына).
Выніковая табліца.
16-17 снежня прайшлі спаборніцтвы па шашках-100. Залаты дубль зрабіла каманда БДУ (Уладзіслаў Валюк, Юрый Цімановіч, Яна Якубовіч).
Выніковая табліца.
Рэгламент.
29-30 лістапада ў Нетаніі (Ізраіль) адбыўся чэмпіянат Еўропы па шашках-100 у хуткай і бліскавічнай праграмах. Вольга Федаровіч стала сярэбраным прызёрам у рапідзе. Віншуем!
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
З 27 кастрычніка па 3 лістапада ў Ізміры (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат свету па шашках-100.
У класічнай праграме сярэбранымі прызёрамі сталі Яна Якубовіч і Вікторыя Нікалаева, бронзавымі - Марыя Часнакова і Дар'я Нікіфарава!
У бліскавічнай праграме чэмпіёнкай свету стала Яна Якубовіч, Георгій Выдзерка на другім месцы, Вікторыя Нікалаева на трэцім! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Упершыню на моладзевым чэмпіянаце свету быў падведзены камандны залік. Па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі стала трэцяй, бліскавічнай - другой.
Афіцыйны сайт чэмпіянату.
Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 2139 слов(а,о) еще
Рады паведаміць, што Беларуская федэрацыя шашак атрымала пасведчанне аб часовым прызнанні Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.
Скан пасведчання далей.
Читать дальше... | 576 слов(а,о) еще
20 кастрычніка ў Бэйлене (Нідэрланды) прайшоў чэмпіянат свету па шашках-100 па хуткай гульні.
У камандным заліку, дзе ўлічваліся вынікі трох лепшых гульцоў індывідуальнага турніру, жаночая зборная Беларусі (Вольга Федаровіч, Яна Якубовіч, Вікторыя Нікалаева) стала сярэбраным прызёрам, мужчынская зборная нашай краіны (Яўген Ватуцін, Аляксандр Булатаў, Уладзіслаў Сплендзер) - бронзавым! Віншуем!
Перамаглі каманды Расіі і Нідэрландаў адпаведна.
Афіцыйная старонка чэмпіянату.
|