Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 2 3 (4) 5 6 7 ... 21 »
Сообщений marny в 2024/8/2 12:10:00 (1834 прочли)
З 29 ліпеня па 2 жніўня пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па шашках-64 ?Орша Мастэрс?. Вынікі: класіка, бліц. Фотагалерэя, палажэнне.
Сообщений marny в 2024/7/27 18:10:00 (1337 прочли)
З 22 па 28 ліпеня ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў традыцыйны турнір па шашках-64 "Белыя ночы". Беларусь прадстаўляла шэсць спартсменаў. У класічнай праграме Яўгенія Швед стала другой сярод жанчын. У бліскавічнай праграме сярабро сярод мужчын на рахунку Арцёма Ціханава. У жаночым заліку п'едэстал аказаўся беларускім: Вікторыя Нікалаева першая, Марыя Тараніна другая, Яўгенія Швед трэцяя. Віншуем! Старонка турніру.
Сообщений marny в 2024/7/19 11:10:00 (2482 прочли)
З 15 па 19 ліпеня ў аг. Жыровічы (Слонімскі раён) праходзіў ХІV рэспубліканскі турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма. Перамог Уладзіслаў Фейгін (Гомель). Вынікі, фотагалерэя, палажэнне.
Сообщений marny в 2024/6/30 17:40:00 (2969 прочли)
З 24 па 30 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2024". Вынікі, фотагалерэя. Палажэнне аб правядзенні, Rules & Regulations.
Сообщений marny в 2024/6/7 13:20:00 (1745 прочли)
З 4 па 7 чэрвеня ў Гомелі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбыліся міжнародныя камандныя спаборніцтвы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г.н. і маладзей "Юныя зоркі". Вынікі, фотагалерэя, рэгламент, расклад тураў.
Сообщений marny в 2024/5/10 11:00:00 (1481 прочли)
З 11 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 ? міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2024". Нашу краіну прадстаўлялі восем спартсменаў. У бліскавічнай праграме золата сярод мужчын заваяваў мм Арцём Ціханаў, мгр Аляксей Куніца стаў другім. Мс Яўгенія Швед заняла трэцяе месца сярод жанчын. Таксама мс Марат Леў стаў трэцім сярод юніёраў да 20 гадоў, Іван Невар ? другім сярод юнакоў да 11 гадоў. У хуткай праграме золата таксама на рахунку беларуса ? мгр Андрэя Валюка. Яўгенія Швед заняла другое месца сярод жанчын, Арцём Ціханаў ? першае сярод юнакоў да 17 гадоў, Іван Невар ? трэцяе сярод юнакоў да 11 гадоў. У класічнай праграме лепшым сярод мужчын зноў стаў Арцём Ціханаў! Аляксей Куніца на трэцім месцы. У Яўгеніі Швед серабро сярод дзяўчат да 17 гадоў, у Івана Невара золата сярод юнакоў да 11 гадоў. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка турніру.
Сообщений marny в 2024/4/26 16:00:00 (1896 прочли)
З 19 па 28 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. 20 красавіка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава. Серабро на рахунку Яўгеніі Швед і Івана Невара, бронза ? Паліны Петрусёвай, Вікторыі Нікалаевай і Эі Кахно. У хуткай праграме, якая прайшла 21 красавіка, золата выйгралі Марыя Тараніна, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Павел Бокі! Эя Кахно стала другой, Аляксандра Спірына, Яўгенія Швед, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава - трэцімі. У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Арцём Ціханаў і Эя Кахно, сярэбраныя медалі выйгралі Яўген Жукоўскі і Яўгенія Швед, бронзавыя - Вікторыя Нікалаева, Павел Бокі і Марыя Атрошанка! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 2791 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2024/4/24 10:40:00 (1513 прочли)
З 19 па 26 красавіка ў Кемеры адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2024". У бліскавічнай праграме па рускіх шашках трэцяе месца сярод мужчын заняў міжнародны майстар Арцём Ціханаў. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк заняў другое месца, Арцём Ціханаў стаў лепшым сярод юніёраў да 20 гадоў. У хуткай праграме па рускіх шашках другое месца сярод юніёраў да 20 гадоў заняў Арцём Ціханаў. Старонка турніру.
Сообщений marny в 2024/4/11 8:50:00 (2013 прочли)

З 4 па 12 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-100. Перамаглі Вікторыя Нікалаева і Яўген Ватуцін!

Рэгламент, фотагалерэя (аўтар Васіль Якушаў), сюжэты тэлекампаніі СТВ: 1, 2, 3.

Вынікі: жанчыны, мужчыны.

Партыі: жанчыны, мужчыны.

Сообщений marny в 2024/4/7 11:40:00 (1536 прочли)
З 5 па 7 красавіка ў Слоніме праходзілі традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата. У асноўным турніры перамог міжнародны майстар Сяргей Садоўскі (Гродна). Палажэнне, фотагалерэя. Вынікі: асноўны турнір, юнацкі турнір.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы