Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 71 28.11.2007

Опубликовано destroyer на 28-Nov-2007 23:10 (1698 читает)

(газета “Звязда” за 28.11. 2007 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага

Пагода ў доме”-4

У мінулым выпуску мы аб’явілі чацвёрты класіфікацыйны конкурс на прызы калектыву Свіслацкага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (кіраўнік Канстанцін Міхайлавіч БАРЭЛЬ)-- з нормай першага спартыўнага разраду па шашках. Будуць адзначаны пераможцы конкурсу, яго суддзя і каардынатар, а таксама лепшая рашальніца. А каб стаць першакласным рашальнікам альбо пацвердзіць гэтае высокае званне, трэба быць вельмі пільным і не прапусціць, калі будуць у пазіцыях пабочныя развязкі або задумкі аўтара, якія пры моцнай гульні чорных не развязваюцца. Таму за ўказанне гэтых істотных недахопаў налічваюцца прэміяльныя балы. Некампазіцыйныя варыянты ў аўтарскім рашэнні і падманлівыя сляды не прыводзяцца. Норма ж другога разраду – выканаць усе 12 заданняў, кожнае з якіх ацэньваецца ў адно ачко.

А цяпер падаём другое заданне (аўтар Дзмітрый Камчыцкі, Магілёў):

БЕЛЫЯ: a3, c5, f4, g3, g5 (5). ЧОРНЫЯ: c3, d2, e3, e7, g7, h2 (6). Выйгрыш.

Тым, хто справіцца з ім, будзе залічана і аўтарскае рашэнне першага задання. А па-за конкурсам разгледзьце і наступныя кампазіцыі Д.Камчыцкага на тую ж самую тэму:

1. БЕЛЫЯ: a7, c3, e3, f4, g3, g5 (6). ЧОРНЫЯ: b6, c5, c7, d6, e7, g7, h2 (7).

2. БЕЛЫЯ: a5, b4, c5, e1, f4, g3, g5 (7). ЧОРНЫЯ: c3, d2, d6, e3, e7, g7, h2 (7).

У абедзьвюх праблемах – ход і перамога белых. Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Рашаем, адказваем

Праверце, калі ласка, рашэнні змешчаных раней пазіцый.

КЛАСІФІКАЦЫЙНЫ КОНКУРС (на прызы нашага шчодрага чытача навукоўца Івана Іванавіча АСТРОЎСКАГА): № 7 (М. Грушэўскі, у натацыі). 1. ab6 2. f:d8 3. d:e5! bc1 4. ef4x; № 8 (М. Грушэўскі). A7 (f4) b8 (fe3) h2 (f2A) g1 (e3) h2 (c3) b4, e5=. A(e1) d6 (e3-f2) e7 (ec3) d8 (fe1B) b6=. B(g1) a5 (e1) a3-b4 (h2) c5, d8=; № 9 (П. Кажаноўскі). 1. cb4 2. cd8 3. d8:a5:g5 4. a:g7 gf2 5. hg3 6. f8/h8x. А Пётр Шклудаў (Наваполацк) прапануе такую канструкцыю:

белыя – a1, b6, d6, e1, e5, f6, g7, h2, h6 (9), чорныя – a7, b2, c3, d4, f2, f4, g3, h4, h8 (9).

Майстарскае афармленне ідэі. Пераканайцеся ў гэтым самастойна. Таксама будзем рады вашым разгадкам.; № 10 (даслаў В. Грабенка). Першая задумка невядомага аўтара: 1. dc7 2. d:b6 3. e:g3 4. dc3 5. ba7 6. a:g5x. Другая: 1. dc5 2. e:g3 3. de7 4. dc3 5. c:e7 6. ef8x; № 11 (Д. Камчыцкі). 1. fg7 2. cd6 3. f:d6 4. a:a3 5. bc5x; № 12 (Д. Камчыцкі). 1. bc7 2. c:a5 3. ab8 4. b:c5! 5. c:g5 6. a:c3x.

ТРЫ ТУРНІРЫ (В. Басінюк-І. Пракаповіч): 1. cd6 2. cb4 3. ef4 4. g:h8x.

АМАТАРАМ СТАКЛЕТАК (П. Кажаноўскі): 44 (39A) 11 (23) 7, 45x. A(34-40) 35 (23) 40, 1x.

Рашылі: І. Працук (Паставы), Аляксандра Камінская (Вілейка), В. Краўчук і С. Нячаеў (Баранавічы), І. Мацкевіч (Жодзіна), А. Т. Янчук і яго вучні Дзяніс Семянюк, Таццяна Трацюк і Дзіяна Шаўчук (Камянец), П. Шклудаў (Наваполацк), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), У. Бандарык, М. Барысенка, А. Мікуліч і В. Савіцкі (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), А. і І. Ашыхміны і У. Ціханаў (п/а Рудаўка Нясвіжскага раёна), У. Аўласенка (Гродна), В. Талкачоў (в. Уздзевічы Клімавіцкага раёна), Д. Камчыцкі (Магілёў), І. Астроўскі і С. Гурыновіч (Мінск), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), А. Кіслы (Узда), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), А. Агіевіч (Кобрын), А. Пярхальскі (Глыбокае), У. Сямашка (Брэст), І. Буяк (в. Бацяны Воранаўскага раёна) і інш.

Увага: у заданні № 5 бліцконкурсу-36 (10 лістапада) простая чорных знаходзіцца не на h2, а на h4.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 70 14.11.07 Выпуск 72 08.12.2007 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы