Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 78 01.03.2008

Опубликовано destroyer на 01-Mar-2008 23:50 (1636 читает)

Ш А Ш К І (Газета “Звязда” за 1 марта 2008 года)

Пад рэдакцыяй майстра спорту Мікалая Грушэўскага

У гонар 8 сакавіка!

Першакласнай рашальніцы з Вілейкі Аляксандры Камінскай за перамогу ў адным з рэспубліканскіх конкурсаў была ўручана кніга У. Пака «Популярный шашечный практикум» (Москва, 2006). Праштудзіраўшы яе, яна вырашыла ў гонар 8 сакавіка прапанаваць у якасці чарговага задання нашага конкурсу “Пагода ў доме”-4 наступную пазіцыю, якая ёй вельмі спадабалася:

БЕЛЫЯ: a3, b2, c1, c3, d2, g3, g5, h4 (8). ЧОРНЫЯ: а5, b6, c5, d6, d8, e7, g7, h8 (8). А. Камінская ўсё прадугледзіла – у белых і чорных па 8 фігур і столькі ж хадоў яна падказвае: 1 ef6 2. g:e7 d:f6 3. de3 fe5 4. gf4 5. h:f2 gf6 6. fg3 hg7 7. cd2 gh6 8. gf4. Як бы вы прадоўжылі далей? Тэрмін для адказаў традыцыйны – два тыдні. Накіроўвайце іх на адрас рэдакцыі газеты “Звязда”: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. Рубрыка “Шашкі”.


Жаночая хітрасць

Другая наша канкурсантка Марыя Лічко (в. Возера Уздзенскага раёна) – экс-чэмпіёнка Беларусі, майстар спорту. Яна і зараз паспяхова выступае ў розных спаборніцтвах. Напрыклад, у асабістым чэмпіянаце Мінскай вобласці заняла першае месца, а ў Кубку краіны ў складзе абласной каманды – другое. М. Лічко выкладае ў мясцовай школе фізкультуру, а захапляецца, як бачым, інтэлектуальным відам спорту, вядзе гурток, каб прышчапіць густ да старадаўняй гульні і сваім вучням. Вам цікава будзе пазнаёміцца з фрагментам партыі з яе ўдзелам:

БЕЛЫЯ (Марыя Лічко): c1, c3, d2, e5, f4, g1, h2, h4 (8). ЧОРНЫЯ (Аркадзь Плакхін): a3, a5, c5, c7, f8, g7, h6, h8 (8). 1. hg3 cd4 2. ef6 d:b2 3. gh2 4. f:b8 ba1 5. gf4 af6 6. fg5 7. b:g3 fg7.

Белыя адчулі, што чорныя могуць зноў заняць поле f6, і пайшлі на жаночую хітрасць 8. ge1, і сапраўды міжнародны гросмайстар згуляў машынальна 8 … gf6?? і адразу здаўся, бо імгненна заўважыў 9. hg5 10. hg3 11. e:h4x. Гэта здарылася ў XI рэспубліканскім турніры “Мар’іна Горка-2007”.


Гульня ў дамы


Нам прыемна адзначыць, што, акрамя А. Камінскай і М. Лічко, ў звяздоўскіх конкурсах толькі ў апошні час бралі ўдзел Надзея Ермаловіч, Сняжана Ільіна, Дар’я Табольчык, Таццяна Трацюк і Дзіяна Шаўчук (Камянец), К. Банкоўская (Новалукомль), Ніна Зайцава (Жодзіна), Юлія Мікуліч (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна) і інш. З іх нават былі ў ліку лаўрэатаў і атрымалі ад нас прызы: Алена Булаўка з Новалукомля (бліцконкурс-21) і Ірына Калачова з в. Дунілавічы Пастаўскага раёна (класіфікацыйны конкурс “Пастаўская паляна”-3).

Віншуем з Міжнародным жаночым днём усіх аматарак старажытнай гульні і жадаем ім поспехаў – і не толькі на шашачнай ніве! Дарэчы, у рукапісу вершаванага твору “Сэр Ферумбрас” (1380 год) шашкі названы “гульнёй у дамы”.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 77 за 23.02.08 Выпуск 79 за 22.03.2008 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы