Выпуск 44 24.05.08
Опубликовано destroyer на 24-May-2008 22:10 (4214 читает)На 64 палях
Класіфікацыйны-64
Наш пастаянны аўтар з Магілёва Дзмітрый Камчыцкі прапануе для гэтага конкурсу заданне № 9 – сваю варыяцыю ідэі Пятра Шклудава (Наваполацк):
Белыя: a3, c1, d2, e3, f2, f6, g5, g7, h6 (9).
Чорныя: b2, b4, b6, c5, d4, d6, g3, h2, h4 (9).
Выйгрыш.
Адказы чакаем на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”.
«Альбино плюс»
Выйшаў спецвыпуск-VI «Альбино плюс» -- дадатак да бюлетэня “Альбино” (Лунінец, 2008). Ён адрозніваецца ад іншых тэматыкай (шмат матэрыялаў аб завочных шахматах) і “геаграфіяй” аўтараў (большасць – з Брэсцкай вобласці). А рэдагаванне яго ажыццяўляе нястомны папулярызатар старадаўняй гульні Вадзім Жылко, які даслаў ў рэдакцыю сваю новую задачу ў якасці задання № 6 бліцконкурсу-8:
Белыя: Кр h7, Ф а8, С b3, K d5, K h1, пп. e2, f4 (7).
Чорныя: Кр e4, Л b4, C b6, K f5 (4).
Мат за два хады.
Краса гульні
Былы настаўнік Леанід Сяргеевіч Вітошкін з Гомеля – адзіны ў Беларусі гросмайстар СССР па шашачнай кампазіцыі. Ветэран і зараз займае вядучыя пазіцыі ў гэтым інтэлектуальным відзе спорту. У яго малюнках на клетачных дошках дэманструецца краса гульні, якая ўражае багаццем рашэнняў і тонкіх фінальных матываў:
1. Белыя: 9, 13, 14, 16, 21, 22, 28, 30 (8).
Чорныя: 7, 12, 20, 25, 36, 37, 39 (7).
2. Белыя: 19, 24, 32, 41, 43, 45, 48, 49 (8).
Чорныя: 8, 9, 16, 17, 18, 31, 38 (7).
3. Белыя: 19, 21, 22, 28, 30, 38, 42, 49 (8).
Чорныя: 7, 16, 29, 31, 39, 41 (6).
4. Белыя: 10, 23, 27, 32, 37, 38, 42, 49 (8).
Чорныя: 11, 12, 17, 26, 31, 36, 40 (7).
Ва ўсіх камбінацыях белыя пачынаюць і перамагаюць. Таксама будзем рады вашым рашэнням.
Дні шахмат
У Мінску адбыліся “Алімпійскія дні моладзі”. У іх удзельнічалі шахматысты 1991 года нараджэння і маладзей. Першае месца занялі мінчане (25,5 ачка з 36 магчымых), другое – прадстаўнікі Гомельскай вобласці (22) і трэцяе – Брэсцкай (21). За каманду-пераможцу выступалі Павел Смоліч, Дзмітрый Палешчук, Павел Зялёнка, Сяргей Уласевіч, Настасся Зязюлькіна і Кацярына Маргаенка.
Уклад юных
Сталічная гімназістка Дар’я Федаровіч атрымала ўпэўненую перамогу ў чэмпіянаце краіны па шашках-64 сярод жанчын. А яе сястра-блізня Вольга разам з дзеючай чэмпіёнкай рэспублікі, міжнародным гросмайстрам Ірынай Пашкевіч (Мінск) заваявала бронзавы медаль у клубным першынстве Еўропы па шашках-100 сярод жанчын. Гулялі яны за Рэспубліканскі цэнтр шахмат і шашак. Андрэй Толчыкаў з Гомеля заняў высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі па шашках-100 сярод мужчын, дзе мацнейшым быў міжнародны гросмайстар мінчанін Яўген Ватуцін. Андрэй, а таксама чатырохразовы чэмпіён свету Анатоль Гантварг, міжнародны гросмайстар Сяргей Насевіч (абодва – Мінск) і малады міжнародны майстар Ігар Міхальчанка з Ваўкавыска ў мужчынскім турніры каманднага спаборніцтва кантынента былі чацвёртымі.
Рашаем разам
Давайце зверым рашэнні раней змешчаных пазіцый.
Класіфікацыйны -64/8 (А. Лісічонак-В. Варушыла): 1… gf4 2. d:f2 fe3 3. f:d4 fg5 4. h:f6 g:a5x.
Бліц-8/5 (П. Шклудаў): 1. d8Ф C:g4 2. hg Kp:g4 3. Ф h8 f4 4. Ф h3x. 1… Cf3 2. Kp:f3 fg 3. hg Kp h3 4. Ф h8x. 2… f4 3. Kp f3 Kp h3 4. Ф h8x. 3… Kp f4 4. Ф d4x.
“Поні таксама коні!” (В. Рубінчык): 1. С f6!
Папярэднія заданні выканалі: А. Камінская з Вілейкі (класіфікацыйны-64/3-7), C. Зялёнка, М. Агейка (Ганцавічы), В. Жукоўскі (г. Барань Аршанскага раёна), У. Бандарык (в. Лугавая Слабада Мінскага раёна), К. Козел (в. Ласосна Гродзенскага раёна), настаўнік гісторыі А.Т. Янчук і яго вучні В. Жук і Ю. Шукайла з Камянца (класіфікацыйны-64/5-6), А. Андрыяшка (в. Гошчава Івацэвіцкага раёна), Л. Буйло (Смілавічы), А. Перавознікаў і У. Сапяжынскі (Рагачоў), настаўніца фізкультуры М. Я. Лічко і яе выхаванцы Д. Мамедаў, Я. Казлоў, А. Кашкан, А. і А. Яраховічы (в Возера Уздзенскага раёна), Л. Жыхар (Мядзел), І. Астроўскі, В. Касцян (Мінск), А. Емельянаў (Глуск), М. Агейка, В. Жукоўскі, С. Зялёнка, К. Козел (класіфікацыйны-64/7), М. Агейка, В. Жук, К. Козел, Ю. Шукайла, А. Янчук (бліц-8/3), М. Еўтуховіч (Драгічын), М. Агейка, І. Астроўскі, Л. Буйло, К. Козел (бліц-8/4) і інш. У заданні № 3 (аўтар Д. Камчыцкі) бліца-7 А. Андрыяшка усё ж такі даказаў нічыю пасля 1. de3? 2. e:c5 3. h:d2 hg3 4. f:h4 ab2= і выйграў конкурс. У шахматыстаў перамога прысуджана С. Зялёнка. Ім высылаюцца: А. Андрыяшка – кніга В. Булата, В. Свізінскага і Г. Хацкевіча “Камбінацыі ў міжнародных шашках” (з прызавога фонду нашага бескарыслівага аўтара з Мінска Васіля Грабенкі), С. Зялёнка – выданне для адпачынку С. Давыдзюка “Паланёныя шахматамі” (ад куратара рубрык “Шахматы” і “Шашкі” газеты “Звязда” Яўгена Ляхава).
Мікалай ГРУШЭЎСКІ.
Навигация по статьям | |
![]() |
Выпуск 45 28.06.2008
![]() |
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
|