Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественной организации "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню

Выпуск 48 27.09.08

Опубликовано destroyer на 29-Sep-2008 23:00 (2277 читает)

На 64 палях (“Настаўніцкая газета” за 27.09.2008г.)


Юныя трыумфатары

Імі ў польскім Шчэціне на першынстве Еўропы па шашках-100 сталі выхаванцы нашых дзіцячых трэнераў. Студэнт БДУФК Андрэй Толчыкаў (узроставая група U-19) і мінская гімназістка Вольга Федаровіч (U-16) заваявалі званні чэмпіёнаў кантынента, а віцэ-чэмпіёнаў – сястра-блізня Вольгі Дар’я (U-16) і школьніца з Мінска Марыя Міронава (U-10). “Бронзу” прывёз дадому вучань сталічнай СДЮШАР-11 Уладзіслаў Валюк (U-10), якую ўзначальвае яго тата – Андрэй Станіслававіч, двойчы чэмпіён свету па шашках-64, міжнародны гросмайстар. Дарэчы, мама Андрэя Толчыкава – Людміла Іванаўна працуе ў Гомельскім інстытуце ўдасканальвання работнікаў адукацыі.


Вызначаліся шахматысты

У гэтым годзе нашы суайчыннікі паказалі свой пераможны клас гульні ў адным з турніраў фестываляў ў Польшчы (Андрэй Кавалёў), Італіі (Мікіта Маёраў), “Варонеж-2008” (Аляксей Фёдараў і Віталь Мерыбанаў), “Інаўтамаркет-Опэн-2008” (Аляксей Фёдараў, Ігар Люцко, Мікіта Маёраў і Яўген Падольчанка), у асабістым чэмпіянаце ЗША (Юрый Шульман) і камандным першынстве Расіі (Аляксей Аляксандраў).На сённяшні дзень у першую дзесятку беларускага рэйтынг-ліста ўваходзяць мінчане Сяргей Азараў, Вячаслаў Дыдышка, Сяргей Жыгалка і Аляксей Аляксандраў, Аляксей Фёдараў (Магілёў), Андрэй Жыгалка (Мінск), Андрэй Кавалёў і Мікіта Маёраў (Віцебск), Віталь Цецяраў (Наваполацк) і Сяргей Каспараў (Магілёў).


Наперадзе настаўнікі

Падведзены вынікі некаторых спаборніцтваў па шахматнай і шашачнай кампазіцыі. У чэмпіянатах краіны па складанні эцюдаў перемаглі настаўнікі Іван Бондар з Ганцавічаў (шахматы) і Леанід Вітошкін з Гомеля (шашкі-100). У жанры эцюдаў-100 бронзавы медаль заваяваў Пётр Кажаноўскі з в. Кашэвічы Пінскага раёна. Першы з іх быў трэцім у вочных рэспубліканскіх спаборніцтвах па рашэнні шахматных задач. А дырэктар Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна Аляксандр Сапегін у міжнародным конкурсе памяці беларускага маэстра Гары Далідовіча фінішаваў першым у катэгорыі В (камбінацыйныя праблемы-100). Вам цікава будзе пазнаёміцца з іх творамі:

1 (І. Бондар). Белыя: Крf1, Лg7, Лh5, пп.g2, g5 (5). Чорныя: Kpf5, Лe7, Лh2, пп.a7, h6 (5). Сістэматычны рух (!): 1. g4+ Kp:g4 2. gh+ Kp:h5 3. h7 Лh1+ 4. Kpf2 Лh2+ 5. Kpf3 Лh3+ 6. Kpf4 Лf7+ 7. Kpe4 Лd7+ 8. Kpd4 Лd7+ 9. Kpc4 Лc7+ 10. Kpb4 a5+ 11. Kpa4 Лc4+ 12. Kpb5 Лc8 13. Лg8 Лb3+ 14. Kpa4 Лb4+ 15. Kp:a5.

2 (Л. Вітошкін). Белыя: 39, дамкі 22, 44, 50 (4). Чорныя: 7, 19, 37, дамка 10 (4). Перамога белых: 35 (41AB) 16 (46) 32 (6) 33, 5x. A(15) 16 (37-42) 22-33, 49 (48) 43x. B(42) 16 (46CDVP1) 32 (6) 33, 47x. C(48) 22-27 (25) 39, 5x. D(5) 28 (46) 32, 47x. VP1 (47) 38 (6) 33, 5x.

3 (П. Кажаноўскі). Белыя: 7, дамкі 35, 40 (3). Чорныя: 8, 13, дамка 49 (3). Да мэты вядзе: 2 (12ABC) 21 (16D) 49x. D(35) 49x. A(18) 3 (32) 21, 49x. B(19) 30 (32) 43, 44x. C(16) 407 (12) 17/26 (32) 21, 11x.

4 (А. Сапегін, гл. 100-клетачную дыяграму). Белыя: 9, 13, 14, 20, 26, 37, 41, 43, 45, 46, 47 (11). Чорныя: 4, 16, 17, 21, 28, 31, 34, 35, 36, 40, 44 (11). Змест: 10, 4, 38, 41, 6 (49) 17 (40-44) 40 (50) 17-11, 1, 45#.


Бліц-9/4

У Маскве адбыўся трэці Кубак часопіса «Уральский проблемист» па рашэнні шахматных кампазіцый. У адкрытым турніры (37 удзельнікаў) майстар ФІДЕ Аляксандр Булаўка (г.Клічаў) быў другім, выканаўшы норму міжнароднага майстра. Яго апярэдіў толькі неаднаразовы чемпіён свету Пётра Мурдзю з Польшчы. У галоўным спаборніцтве (38 удзельнікаў) Аляксандр, чатырохразовы чэмпіён Беларусі, заняў 11-е месца. Выступалі тут і прызёры першынстваў Беларусі Віктар Зайцаў і Мікалай Сігневіч і размясціліся ў сярэдзіне табліцы. Кубак стаў для беларусаў добрай трэніроўкай перад чэмпіянатам свету ў Юрмале. Паведаміў аб гэтым карэспандэнт нашай рубрыкі “На 64 палях” Вадзім Жылко (Лунінец). За адным захадам ён даслаў сваё заданне бліцу-9/4 (гл. шахматную дыяграму):

Кааператыўны мат за 3 хады. Але гэта не ўсё: пастаўце замест каня с6 белую пешку ітаксама ажыццявіце задумку аўтара.


Казачныя задачы

Яны спадабаліся чытачам, асабліва з удзелам шашачных фігур. Разгледзьце яшчэ адну з іх: яе аўтар -- мінчанін Дзмітрый Кульбанаў (гл. шахматна-шашачную дыяграму):

Белыя: Кра5, простыя шашкі а3, с7 (3). Чорныя: Крс5, Лg5, Ke7, Kg3, Cd3, пп.b5, c4, c6, d5, d7, f4 (11). Мат за два хады: 1. ab4+ d6 2. c:e5x. 1…Kpd4 2. cd8x. Але сучасная практыка пайшла па шляху, каб у двуххадоўках было больш двух варыянтаў. Так што ёсць сэнс яшчэ папрацаваць над задачай Д. Кульбанава. Чакаем вашых варыяцый. Лепшыя з іх будуць надрукаваныя.


Рашаем разам

Классіфікацыйны-64/12 (Г. Пятровіч): 1. ab6 2. bc7 de1 3. cb8 fe5 4. ba7 ed4A 5. gf2=. A4…ed6 5. a:f2 6. h:f2 dc5 7. cd2=.

Бліц-9/3 (А. Азаў): 1. Фb6! Cb2/c1 2. Фg1 – 3. Фd4x. 1… Cc5 2. Фf6 – 3. Фd4x.


Трэнер, кампазітар

Вядомы трэнер гродзенскіх школьнікаў Міхаіл Стэфановіч у апошні час актывізаваўся як шашачны кампазітар. У яго канцоўках, якія ён даслаў у рэдакцыю, вы ўбачыце прыемныя матывы, “слупняк” на вялікай дарозе, “турэцкі” удар, падрыў поля f8 дамкай з d8 і такі сюрпрызны прыём, як блакіроўка простай чорных на h2. У якасці бліца-10/1 ён прапануе наступную сваю задумку (гл. 64-клетачную дыяграму):

Белыя: a1, b6, c5, c7, d4, d6, e7 (7). Чорныя: a5, d2, f8, g3, g5, g7 (6). Выйгрыш.

Пераможца конкурсу, як і бліца-9, будзе адзначаны. Адказы накіроўвайце на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77, рэдакцыя “Настаўніцкай газеты”, рубрыка “На 64 палях”. Па-за конкурсам разгледзьце і такія галаваломкі М. Стэфановіча на бела-чорных палях:

1. Белыя: b6, c7, e5, f4, f6, g5, h6 (7). Чорныя: a7, b2, b4, d8, f2, g3, h2, h4 (8). 1. hg7 2. gf8 3. fd6 4. f:a1 5. a:g7/h8 6. g:g1x.

2. Белыя: b4, b6, c5, c7, d6, g5, h6 (7). Чорныя: a3, d2, d8, e3, e5, f2, f4, f8 (8). 1. gf6 2. ba7 3. ab8 4. b8:d8x.

3. Белыя: b6, c7, f6, g1, g3, h2, h4 (7). Чорныя: a5, a7, b2, c5, d2, d4, e3, g7, h8 (9).

Пашукайце перавагу за белых самастойна. Таксама будзем рады вашым рашэнням.

Мікалай ГРУШЭЎСКІ.


Навигация по статьям
Предыдущая статья Выпуск 45 28.06.2008 Выпуск за 25.10.08 Следующая статья
Рейтинг 0/5
Рейтинг: 0/5 (0 голосов)
Голосование отключено!
Комментарии принадлежат автору. Мы не несем ответственности за их содержание.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы