З 1 па 9 лістапада ў Аланіі праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 ? міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2024".
Міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк выйграў бліскавічную праграму па рускіх шашках! Міжнародны гросмайстар Арцём Ціханаў стаў другім у заліку юніёраў у бліцы па рускіх і па бразільскіх шашках.
У хуткай праграме Арцём Ціханаў і міжнародны майстар Паліна Петрусёва сталі бронзавымі прызёрамі сярод мужчын і жанчын адпаведна! Віншуем!
Старонка турніру.
Прызёры чэмпіянату свету па шашках-64 сярод жанчын Вікторыя Нікалаева і Марыя Тараніна ў эфіры радыёстанцыі "Сталіца".
З 24 па 31 кастрычніка ў Ташкенце (Узбекістан) праходзіў міжнародны турнір DASCO па шашках-100. Нашу краіну прадстаўлялі мгр Яўген Ватуцін, мм Аляксей Куніца і мс Мікіта Васько.
Старонка турніру.
З 25 па 27 кастрычніка ў Слоніме адбыўся ХХІІІ рэспубліканскі юнацкі камандны турнір па шашках-64 "Юныя таленты", прысвечаны памяці Мікалая Якуты.
Выніковая табліца.
Палажэнне далей.
Читать дальше... | 553 слов(а,о) еще
14 кастрычніка 60-гадовы юбілей адзначае міжнародны гросмайстар Аляксандр Прэсман ? пераможца Сусветнай шашачнай алімпіяды ў складзе зборнай Беларусі, чэмпіён Беларусі па стаклетачных шашках, пераможца і прызёр міжнародных турніраў, шашачны кампазітар, экс-прэзідэнт Беларускай федэрацыі шашак! Віншуем з юбілеем і зычым моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых дасягненняў!
Інтэрв'ю Аляксандра Прэсмана праекту ?Шашки ? народная игра!?.
З 6 па 9 кастрычніка ў санаторыі "Залатыя пяскі" (Гомельскі раён) пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь праходзілі адкрытыя рэспубліканскія камандныя спаборніцтвы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г.н. і маладзей "Залатая восень".
Вынікі каманднага заліку, вынікі ў асабістым заліку, рэгламент, афіша, фотагалерэя.
Першая ліга чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па шашках-100 праходзіла з 23 па 29 верасня ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10).
Вынікі: мужчыны, жанчыны.
Рэгламент і расклад тураў, фотагалерэя, сюжэт тэлекампаніі СТВ.
З 5 па 15 верасня ў Маскоўскай вобласці (Расія) праходзіў чэмпіянат свету па шашках-64 сярод мужчын і жанчын.
Старонка чэмпіянату на сайце ІДФ.
У бліскавічнай праграме Андрэй Валюк стаў сярэбраным прызёрам, Ігар Міхальчанка ? бронзавым!
У хуткай праграме ў скарбонцы нашай зборнай тры медалі: Ігар Міхальчанка ? чэмпіён свету, Марыя Тараніна ? сярэбраны прызёр, Андрэй Валюк ? бронзавы!
У класічнай праграме сярэбраныя медалі выйгралі Ігар Міхальчанка і Вікторыя Нікалаева!
Віншуем спартсменаў і іх трэнераў!
Склад зборнай Рэспублікі Беларусь далей.
Читать дальше... | 1775 слов(а,о) еще
З 9 па 11 жніўня адбыўся ХXVІ адкрыты раённы турнір па шашках-64 "Мар'іна Горка-2024" памяці міжнароднага гросмайстра В.Р.Габрыеляна. Перамог міжнародны майстар Арцём Ціханаў.
Выніковая табліца, фотагалерэя.
З 29 ліпеня па 2 жніўня пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па шашках-64 ?Орша Мастэрс?.
Вынікі: класіка, бліц.
Фотагалерэя, палажэнне.
|