Страницы сайта http://fmjd.org, посвященные деятельности Общественного объединения "БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ ШАШЕК"
Зарегистрируйтесь на БФШ, прямо сейчас!
Вход пользователей
Основное меню
RSS
« 1 2 3 4 (5) 6 7 8 ... 21 »
Сообщений marny в 2024/6/30 17:40:00 (2997 прочли)
З 24 па 30 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-100 "Мінск-2024". Вынікі, фотагалерэя. Палажэнне аб правядзенні, Rules & Regulations.
Сообщений marny в 2024/6/7 13:20:00 (1773 прочли)
З 4 па 7 чэрвеня ў Гомелі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбыліся міжнародныя камандныя спаборніцтвы па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г.н. і маладзей "Юныя зоркі". Вынікі, фотагалерэя, рэгламент, расклад тураў.
Сообщений marny в 2024/5/10 11:00:00 (1509 прочли)
З 11 па 18 мая ў Ташкенце праходзіў этап Кубка свету па шашках-64 ? міжнародныя спаборніцтвы "Узбекістан-2024". Нашу краіну прадстаўлялі восем спартсменаў. У бліскавічнай праграме золата сярод мужчын заваяваў мм Арцём Ціханаў, мгр Аляксей Куніца стаў другім. Мс Яўгенія Швед заняла трэцяе месца сярод жанчын. Таксама мс Марат Леў стаў трэцім сярод юніёраў да 20 гадоў, Іван Невар ? другім сярод юнакоў да 11 гадоў. У хуткай праграме золата таксама на рахунку беларуса ? мгр Андрэя Валюка. Яўгенія Швед заняла другое месца сярод жанчын, Арцём Ціханаў ? першае сярод юнакоў да 17 гадоў, Іван Невар ? трэцяе сярод юнакоў да 11 гадоў. У класічнай праграме лепшым сярод мужчын зноў стаў Арцём Ціханаў! Аляксей Куніца на трэцім месцы. У Яўгеніі Швед серабро сярод дзяўчат да 17 гадоў, у Івана Невара золата сярод юнакоў да 11 гадоў. Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка турніру.
Сообщений marny в 2024/4/26 16:00:00 (1924 прочли)
З 19 па 28 красавіка ў Кемеры (Турцыя) праходзіў моладзевы чэмпіянат Еўропы па шашках-64. 20 красавіка адбылася бліскавічная праграма. Чэмпіёнамі Еўропы сталі Арцём Ціханаў, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава. Серабро на рахунку Яўгеніі Швед і Івана Невара, бронза ? Паліны Петрусёвай, Вікторыі Нікалаевай і Эі Кахно. У хуткай праграме, якая прайшла 21 красавіка, золата выйгралі Марыя Тараніна, Вікторыя Нікалаева, Арцём Ціханаў і Павел Бокі! Эя Кахно стала другой, Аляксандра Спірына, Яўгенія Швед, Марыя Атрошанка і Варвара Ваяводава - трэцімі. У класічнай праграме чэмпіёнамі сталі Арцём Ціханаў і Эя Кахно, сярэбраныя медалі выйгралі Яўген Жукоўскі і Яўгенія Швед, бронзавыя - Вікторыя Нікалаева, Павел Бокі і Марыя Атрошанка! Віншуем спартсменаў і іх трэнераў! Старонка чэмпіянату. Склад зборнай Беларусі далей.
Читать дальше... | 2791 слов(а,о) еще
Сообщений marny в 2024/4/24 10:40:00 (1540 прочли)
З 19 па 26 красавіка ў Кемеры адбыўся этап Кубка свету па шашках-64 - міжнародныя спаборніцтвы "Турцыя-2024". У бліскавічнай праграме па рускіх шашках трэцяе месца сярод мужчын заняў міжнародны майстар Арцём Ціханаў. У бліскавічнай праграме па бразільскіх шашках міжнародны гросмайстар Андрэй Валюк заняў другое месца, Арцём Ціханаў стаў лепшым сярод юніёраў да 20 гадоў. У хуткай праграме па рускіх шашках другое месца сярод юніёраў да 20 гадоў заняў Арцём Ціханаў. Старонка турніру.
Сообщений marny в 2024/4/11 8:50:00 (2048 прочли)

З 4 па 12 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках (Мінск, вул.Маркса, 10) праходзілі чэмпіянаты Беларусі па шашках-100. Перамаглі Вікторыя Нікалаева і Яўген Ватуцін!

Рэгламент, фотагалерэя (аўтар Васіль Якушаў), сюжэты тэлекампаніі СТВ: 1, 2, 3.

Вынікі: жанчыны, мужчыны.

Партыі: жанчыны, мужчыны.

Сообщений marny в 2024/4/7 11:40:00 (1560 прочли)
З 5 па 7 красавіка ў Слоніме праходзілі традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па шашках-64, прысвечаныя памяці братоў Мялешкаў і Мікалая Крата. У асноўным турніры перамог міжнародны майстар Сяргей Садоўскі (Гродна). Палажэнне, фотагалерэя. Вынікі: асноўны турнір, юнацкі турнір.
Сообщений marny в 2024/3/24 21:10:00 (1335 прочли)
З 22 па 28 сакавіка ў гасцінічным комплексе "Турыст" (г.Гомель, вул.Савецкая, 87) праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 (моладзь 1998-2004 гг.н., юніёры, юніёркі 2005-2007 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2008-2010 гг.н., 2011-2013 гг.н., 2014 г.н. і маладзей). Рэгламент, фотагалерэя, фота прызёраў. Вынікі: дзяўчаты 2014 г.н. і маладзей дзяўчаты 2011-2013 гг.н. дзяўчаты 2008-2010 гг.н. юніёркі 2005-2007 і моладзь 1998-2004 гг.н. юнакі 2014 г.н. і маладзей юнакі 2011-2013 гг.н. юнакі 2008-2010 гг.н. юніёры 2005-2007 і моладзь 1998-2004 гг.н.
Сообщений marny в 2024/3/24 16:20:00 (1052 прочли)
25 сакавіка ў гасцінічным комплексе "Турыст" (г.Гомель, вул.Савецкая, 87) адбылося першынство Беларусі па шашках-100 па бліскавічнай гульні (моладзь 1998-2004 гг.н., юніёры, юніёркі 2005-2007 гг.н., юнакі і дзяўчаты 2008-2010 гг.н., 2011-2013 гг.н., 2014 г.н. і маладзей). Фота прызёраў. Вынікі: дзяўчаты 2014 г.н. і маладзей дзяўчаты 2011-2013 гг.н. дзяўчаты 2008-2010 гг.н. юніёркі 2005-2007 і моладзь 1998-2004 гг.н. юнакі 2014 г.н. і маладзей юнакі 2011-2013 гг.н. юнакі 2008-2010 гг.н. юніёры 2005-2007 і моладзь 1998-2004 гг.н.
Сообщений marny в 2024/3/3 11:50:00 (890 прочли)
З 2 па 3 сакавіка ў РЦАП па шахматах і шашках (г.Мінск, вул.Маркса, 10) праходзіла першынство Беларусі па шашках-64 сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2016 г.н. і маладзей. Вынікі: хлопчыкі, дзяўчынкі. Рэгламент, расклад тураў, фотагалерэя, фота прызёраў, сканы табліц.
История шашек в Беларуси
Наши проекты
Разделы